Маск заснаваў АІ-кампанію для суперніцтва з OpenAI

Бізнэсовец заснаваў кампанію X.AI, яе зарэгістравалі ў штаце Невада, дзе заканадаўства лаяльнейшае да IT-бізнэсу.

1 каментарый

Адзіным дырэктарам X.AI пазначаны Маск, справаводам — былы банкір Morgan Stanley Джарэд Берчал, які кіруе сямейным капіталам Маска. Кампанія плануе прадаць 100 мільёнаў акцый. Аналітыкі адзначаюць, што стартап — гэта магчымасць канкурэнцыі з OpenAI, якую заснаваў Маск у 2015 годзе і пакінуў у 2018 годзе.

Паводле даных Financial Times, Маск збірае каманду даследчыкаў і распрацоўшчыкаў «найлепшых» галіновых праектаў. Напрыклад, сярод іх — былы супрацоўнік DeepMind Ігар Бабушкін. Таксама мільярдэр спрабуе перавабіць спецыялістаў з OpenAI, аднак пакуль не дамогся поспеху. Акрамя таго, Маск вядзе перамовы з інвестарамі SpaceX і Tesla, прапаноўваючы ім укласці грошы ў X.AI.

Раней СМІ паведамлялі, што Маск набыў 10 тысяч графічных працэсараў Nvidia, якія звычайна выкарыстоўваюць тэхкампаніі пры працы над «вялікімі АІ-мадэлямі». Сам бізнэсовец не раскрыў дэталяў пакупкі. X.AI будзе развівацца асобна ад іншых кампаній Маска. Магчыма, для трэніроўкі моўных мадэляў будзе выкарыстаны кантэнт Twitter і вылічальныя магутнасці Tesla.

Планы Маска не суадносяцца з яго заявамі, якія ён рабіў раней. У сакавіку бізнэсовец падпісаў адкрыты ліст з заклікам прыпыніць «маштабныя АІ-эксперыменты». Таксама Маск назваў штучны інтэлект адной з галоўных пагроз будучыні цывілізацыі і крытыкаваў АІ-кампаніі, у першую чаргу OpenAI за непразрыстую дзейнасць і камерцыйны погляд на развіццё нейрасетак.

Маск спіць на канапе ў офісе Twitter і плануе стварыць аналаг WeChat
Па тэме
Маск спіць на канапе ў офісе Twitter і плануе стварыць аналаг WeChat
Business Insider: Маск купіў тысячы відэакарт для распрацоўкі свайго АІ
Па тэме
Business Insider: Маск купіў тысячы відэакарт для распрацоўкі свайго АІ
Ілан Маск пасварыўся з BBC праз маркіроўку ў Twitter
Па тэме
Ілан Маск пасварыўся з BBC праз маркіроўку ў Twitter

Читать на dev.by