Маск адклікаў пазоў супраць OpenAI: у яго няма доказаў

Бізнэсовец адклікаў пазоў супраць OpenAI і гендырэктара стартапа Сэма Альтмана за дзень да першага судовага паседжання ў справе.

Пакінуць каментарый

Маск падаў пазоў у суд штата Каліфорнія ў лютым гэтага года. Ён абвінаваціў OpenAI у парушэнні ўмоў кантракта і адмове ад заяўленай першапачаткова місіі па стварэнні тэхналогій АІ на карысць чалавецтва. У пазове было пазначана, што кіраўніцтва кампаніі парушыла дамоўленасці, дасягнутыя з Маскам і іншымі заснавальнікамі. Гэта некамерцыйная дзейнасць, адкрытыя тэхналогіі і зыходны код.

У адказ OpenAI абвінаваціла Маска ў жаданні атрымаць поўны кантроль над кампаніяй шляхам зліцця з Tesla. Ніякіх юрыдычна забавязвальных дакументаў з мільярдэрам падпісана не было. На гэта паказвалі і юрысты: істотная загана ягонага пазову — гэта адсутнасць той самай дамовы на паперы. Пагадненне з заснавальнікамі было дэкларатыўным і не абавязвала кіраўніцтва OpenAI строга прытрымлівацца абяцанняў.

Маск прыгразіў забаніць гаджаты Apple, калі яна інтэгруе ChatGPT на сістэмным узроўні
Па тэме
Маск прыгразіў забаніць гаджаты Apple, калі яна інтэгруе ChatGPT на сістэмным узроўні
Маск можа сысці з Tesla, калі акцыянеры не дадуць яму грошай
Па тэме
Маск можа сысці з Tesla, калі акцыянеры не дадуць яму грошай
OpenAI просіць суд адхіліць пазоў Маска, які абвінавачвае стартап у пагоні за прыбыткам
Па тэме
OpenAI просіць суд адхіліць пазоў Маска, які абвінавачвае стартап у пагоні за прыбыткам

Читать на dev.by