Маск скінуў акцыі Tesla на $3,6 млрд. Каціроўкі ўпалі да двухгадовага мінімуму
На гэтым тыдні Ілан Маск прадаў акцый Tesla прынамсі на $3,58 млрд, даведаўся Bloomberg.
«Распродаж» прадпрымальнік ладзіў ад 12 да 14 снежня. За гэты час ён пазбавіўся амаль ад 22 млн акцый аўтавытворцы ў сярэднім па $165 за асобнік.
Як піша Reuters, кошт каштоўных папер Tesla ўпаў да мінімуму больш як за два гады. Учора яны патаннелі да $155,88 за асобнік — самага нізкага ўзроўню ад 18 лістапада 2020 года.
Цяпер рынкавая капіталізацыя кампаніі складае каля $488 млрд. Прычым яе дабрабыт і той факт, што Маск пасля куплі Twitter вельмі моцна захапіўся сацсеткай, турбуе нават прыхільнікаў мільярдэра.
Нядаўна Мак саступіў лідарства ў рэйтынгу найбагацейшых людзей паводле версіі Forbes французскаму бізнэсоўцу Бернару Арно. Цяпер амерыканца перамясціў на другі радок у сваім рэйтынгу мільярдэраў і Bloomberg.
Читать на dev.by