Mastodon адмовіла пяці інвестарам, каб застацца незалежнай
Заснавальнік сацсеткі Яўген Рачко заявіў, што адмовіў пяці амерыканскім інвестарам укласці «сотні тысяч долараў» у падтрымку Mastodon пасля яго хуткага росту.
«Mastodon не ператворыцца ў тое, што вы ненавідзіце ў Twitter: магчымасць продажу скандальнаму мільярдэру, закрыцця, банкруцтва і гэтак далей. Гэта розніца ў парадыгмах [паміж платформамі]», — сказаў Рачко. Бізнэсовец заявіў, што некамерцыйны статус платформы — «недатыкальны», а незалежнасць сацсеткі стала прывабнай для карыстальнікаў.
Паводле слоў Рачко, доўгатэрміновая мэта кампаніі — замяніць Twitter і іншыя камерцыйныя сацсеткі. Паводле даных Financial Times, бізнэсовец — адзіны акцыянер Mastodon, яго заробак у 2021 годзе складаў 2400 еўра на месяц.
Цяпер платформа працуе на ахвяраванні, штомесячная сума данатаў складае больш за 25 тысяч фунтаў стэрлінгаў, а данатараў на Patreon больш за 8500 чалавек. У лістападзе аўдыторыя сэрвісу была каля 2,5 мільёнаў карыстальнікаў.
Читать на dev.by