«Толькі выдаленне ФБ і ад'езд». Facebook адмовіўся выдаляць інфармацыю пра данаты
Facebook не будзе выдаляць звесткі пра данаты з асабістага кабінета карыстальніка. Пра перапіску з прадстаўнікамі сацсеткі паведаміў заснавальнік BySol Андрэй Стрыжак.
Ад пачатку года людзей, якія данацілі ў 2020 годзе ў фонды BySol/By_help, выклікаюць у КДБ. Супрацоўнікі спецслужбы правяраюць тэлефоны і прапаноўваюць зрабіць данат у дзяржаўныя арганізацыі ў абмен на адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы.
Прыводзім тэкст пасту Андрэя Стрыжака з інструкцыямі на выпадак выкліку ў КДБ. Ён раіць тым, хто трапіў у спісы да сілавікоў, пакінуць Беларусь — гэта «адзіная гарантыя супраць пагрозы арышту».
Вялікі разбор тэмы з каментарамі юрыстаў можна прачытаць тут.
- Юрысты, лічаць, што выпіскі-пацверджанні, а таксама выплата кампенсацыі (данат 10х) — фактычна прызнанне віны.
- Журналісты пакуль не бачылі «пастаноў аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы», якія айцішнікам прапануюць атрымаць пасля яўкі на гутарку і 10х данату ў дзяржфонд. (Аднаму з нашых спікераў, паводле яго слоў, такую пастанову выдалі, другому абяцалі даслаць па пошце.)
- Калі менавіта такія пастановы сапраўды выдаюць, гэта азначае, што спачатку чалавека прызналі падазраваным (або пазней — абвінавачаным), а затым высветлілася, што ў яго дзеяннях не было складу злачынства. Ці ёсць сувязь паміж яўкай у КДБ з выпіскамі і атрыманнем статусу ў крымінальнай справе — невядома.
- Такая пастанова можа быць скасаваная ў любы момант.
Фонды BY_help і BySol у Беларусі прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваннямі» ў снежні 2021 года. Заснавальнікаў Аляксея Лявончыка і Андрэя Стрыжака завочна абвінавачваюць паводле крымінальных артыкулаў, у тым ліку ў «фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання», арт. 361-2. — Заўв.
— У скрынах перапіска аднаго з донараў BySol/By_help з прадстаўніком Meta.
— З размовы відаць, што галоўная ўразлівасць — звесткі, куды данаціў чалавек, не будуць выдаленыя з кабінета FB Pay. На падставе гэтых звестак сілавікі атрымліваюць сведчанне, што данат з вашага ака йшоў на грамадска-палітычныя фандрэйзары, а не на «коцікаў-сабачак». Сілавікі працуюць са спісамі з банкаў і гэта сёння іх асноўны шлях выхаду на донараў. У спісах не відаць, куды менавіта вы данацілі, а ў вашым FB Pay відаць.
Што BySol збіраецца рабіць далей
У сувязі з пазіцыяй сацсеткі нашая задача пераканаць карпарацыю ў тым, што яна спараджае пагрозу для больш як 66 000 чалавек, якія былі донарамі двух найбуйнейшых збораў 2020 года. На сёння мы ўжо дабіліся выдалення аднаго з гэтых збораў. АЛЕ: звесткі пра ваш данат захоўваюцца нават калі сам збор выдалены з сацсеткі. Скрыванне/выдаленне збораў не з’яўляецца рашэннем праблемы.
Якія пагрозы застаюцца
Пазіцыя ФБ стварае крытычную ўразлівасць для ўсіх беларусаў, хто данаціць праз ФБ. Трэба лічыць рэальнай пагрозу прызнання любога збору экстрэмісцкім, асабліва калі гаворка вядзецца пра зборы ў падтрымку белкультуры/мовы і ў падтрымку Украіны. Вымаганні могуць стаць пагрозай для яшчэ большай колькасці салідарных, актыўных і неабыякавых беларусаў.
Як сябе засцерагчы?
Сёння ёсць толькі дзве опцыі — выдаленне ФБ і ад’езд з краіны.
Выдаляць ФБ трэба правільна:
- перарэгіструйце свой ак на пошту, якою вы не карыстаецеся і якая не загружаная на вашым дэвайсе. Калі вы гэтага не зробіце, сілавік на працягу 30 дзён, атрымаўшы доступ да вашага дэвайса, зможа аднавіць ваш ак.
- выдаліце ФБ і прадумайце легенду (узламалі/скралі/забыўся пароль/выдаліў, каб не было праблем з падпіскамі на экстрэмістаў і г. д.)
Рэдакцыі патрэбная вашая дапамога проста цяпер.
Нам можна дапамагчы праз Patreon. Выберыце штомесячны ўзровень падтрымкі: 10, 20, 30, 100 ці 500 долараў — або ўнясіце любую суму.
А яшчэ мы прымаем крыптавалюту.
Bitcoinbc1qae22u3sg8es6j22pg4mmyrdvvym0vxjyesxhhw
Etherium0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05
Tether USD (USDT) on ETH Network0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05
Zcasht1R5UM9VMR1hJvJqTJ9w5bAmHxrDLJ9Nxmh
Дзякуй, што вы з намi.
Читать на dev.by