Meta паказала АІ-генератар музыкі MusicGen
Кампанія паказала музычную мадэль, распрацаваную ўнутранай камандай Audiocraft.
АІ можа ствараць з дапамогай тэкставых падказак трэкі працягласцю да 12 секунд. Для працы з сэрвісам неабходна ўвесці кароткае тэкставае апісанне музычнай кампазіцыі. Можна таксама «накіроўваць» MusicGen, запампаваўшы ўласную песню, каб АІ лепей разумеў структуру запыту. Цяпер MusicGen знаходзіцца ў адкрытым доступе на сайце Hugging Face і даступны ўсім ахвотным. Мадэль Meta не можа выконваць вакал, у адрозненне ад генератара музыкі MusicLM ад Google. Гэты інструмент можа быць карысны для стварэння фонавага аўдыя.
Каманда сцвярджае, што выкарыстала 10 тысяч «высакаякасных ліцэнзійных музычных трэкаў», а таксама бясплатныя кампазіцыі з Shutterstock і Pond5 для навучання мадэлі. Журналісты паведамляюць, што гэта выкліча пільную ўвагу абаронцаў аўтарскіх правоў, якія раней ужо пачалі падаваць пазовы супраць распрацоўшчыкаў і платформаў у сувязі з «незаконным выкарыстаннем твораў, абароненых аўтарскім правам».
Читать на dev.by