Meta спехам паказала VR-шлем Quest 3, апярэдзіўшы Apple

Кампанія паказала новую версію шлема віртуальнай і змяшанай рэальнасці.

4 каментарыя

Гэта першы шлем Meta, які будзе працаваць на чыпсэце новага пакалення Snapdragon, распрацаваным з Qualcomm. Дзякуючы зменам гаджат удвая павялічыў прадукцыйнасць графічнага працэсара, дэталізацыя стала выразнейшай за Quest 2. Акуляры Quest 3 сталі на 40% танчэйшымі, эрганамічнейшымі і кампактнейшымі сталі кантролеры.

Аб’ём памяці гаджата складзе 128 ГБ, пры жаданні памер сховішча можна павялічыць. Гарнітура падтрымлівае больш за 500 гульняў і праграм. Прылада з’явіцца ў 23 краінах, Беларусі і Расіі ў спісе няма. Кошт Quest 3: $299,99 для версіі на 128 ГБ і $349,99 для 256 ГБ.

Meta атрымала рэкордны штраф у ЕС 
Па тэме
Meta атрымала рэкордны штраф у ЕС
Хаця б для гэтага: Meta прапанавала выкарыстоўваць метасусвет для навучання працаўнікоў
Па тэме
Хаця б для гэтага: Meta прапанавала выкарыстоўваць метасусвет для навучання працаўнікоў
Сэрвіс па стварэнні чат-ботаў для бізнэсу Kustomer аддзяліўся ад Meta
Па тэме
Сэрвіс па стварэнні чат-ботаў для бізнэсу Kustomer аддзяліўся ад Meta

Читать на dev.by