Microsoft укладзе 4 млрд еўра ў Францыю, Amazon створыць 3 тысячы працоўных месцаў
Microsoft і Amazon паабяцалі буйныя інвестыцыі ў Францыю ў рамках штогадовага бізнэс-форуму Choose France, паведамляе Reuters.
Прэзідэнт Microsoft Брэд Сміт заявіў, што яго кампанія збіраецца ўкласці ў краіну €4 млрд. Гэтыя сродкі будуць накіраваныя на распрацоўку штучнага інтэлекту. Таксама тэхнагігант пабудуе дата-цэнтр у французскім горадзе Мюлуз.
Amazon між тым інвестуе ў Францыю €1,2 млрд. Яна плануе стварыць тут больш за 3 тысячы новых пастаянных працоўных месцаў у дадатак да ўжо існых 22+ тысяч супрацоўнікаў у воблачным бізнэсе і рытэйле. Для падтрымкі развіцця генератыўнага АІ у краіне будзе пашыраная інфраструктура воблачнага сэрвісу AWS у Парыжы.
У Францыі базуюцца такія АІ-стартапы, як Mistral і Poolside. Meta і Google адкрылі тут цэнтры АІ-даследаванняў.
Читать на dev.by