Музыка падмануў стрымінгавыя сэрвісы на $10 млн з дапамогай АІ

Жыхар Паўночнай Караліны пры дапамозе нейрасетак стварыў велізарную колькасць фэйкавых музычных гуртоў і сотні тысяч песень, выклаў іх на стрымінгавыя сэрвісы, дзе яны набралі мільярды праслухоўванняў, і зарабіў на гэтым больш за $10 млн у выглядзе роялці.

1 каментарый

52-гадовы музыка Майкл Сміт быў арыштаваны ў сераду. Яго схема дзейнічала на працягу сямі гадоў. Аферысту выстаўленыя абвінавачванні ў махлярстве і змове па трох пунктах. У суме яму пагражае да 60 гадоў турмы.

Сміт працаваў разам з двума змоўшчыкамі, імёны якіх не ўдакладняюцца: гэта музычны прамоўтар і гендырэктар музычнай АІ-кампаніі. Апошні пастаўляў Сміту тысячы песень на тыдзень, а той накручваў праслухоўванні пры дапамозе ботаў — рэальныя людзі АІ-трэкаў не слухалі.

Назвы трэкаў першапачаткова складаліся з выпадковых літар і лічбаў накшталт " n_7a2b2d74-1621-4385-895d-b1e4af78d860.mp3». пры загрузцы на платформы, такія як Amazon Music, Apple Music, Spotify і YouTube Music, назвы мянялі на дзіўныя словы накшталт «Zygotes,» «Zygotic» і «Zyme Bedewing». Выдуманыя групы назваліся не лепш — «Calorie Event», «Calms Scorching», «Calypso Xored» і да таго падобным чынам.

Паводле слоў пракурораў, Сміт скраў грошы ў сапраўдных музыкаў і кампазітараў, узнагароды якім выплачваюцца з агульнага пула. Пры гэтым, калі ў 2018 годзе адная кампанія западозрыла яго ў махлярстве і апавясціла, што атрымала некалькі скаргаў, ён адказаў: «Гэта абсалютная хлусня і вар’яцтва! Абсалютна ніякага махлярства не адбываецца! Як я магу гэта абскардзіць?»

Амерыканец узламаў урадавыя базы і інсцэніраваў сваю смерць, каб не плаціць аліментаў
Па тэме
Амерыканец узламаў урадавыя базы і інсцэніраваў сваю смерць, каб не плаціць аліментаў
Больш за 200 музыкаў заклікалі спыніць распрацоўку АІ, які падрывае чалавечую працу
Па тэме
Больш за 200 музыкаў заклікалі спыніць распрацоўку АІ, які падрывае чалавечую працу

Читать на dev.by