Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Па вечарах прыбіраў ІТ-офісы». Пагутарылі з навукоўцамі з НАН

Кажуць, гэта месца, дзе дагэтуль не скасавалі «прыгоннае права».

23 каментарыя
«Па вечарах прыбіраў ІТ-офісы». Пагутарылі з навукоўцамі з НАН

Кажуць, гэта месца, дзе дагэтуль не скасавалі «прыгоннае права».

«Па вечарах я падпрацоўваў клінерам, прыбіраў у офiсах IT-кампанii»

Ян*, працуе ў адным з аддзелаў НАН Беларусi 10 гадоў: 

— Я ўладкаваўся ў НАН прыблізна дзесяць гадоў таму — трапіў туды па пратэкцыi знаёмага. Дагэтуль я займаўся той жа дзейнасцю, якая планавалася i на гэтым працоўным месцы​​. Ужо быў досвед працы ў навукова-даследчай iнстытуцыi: чатыры гады працаваў малодшым навуковым супрацоўнiкам у адным навукова-даследчым цэнтры. У НАН аформiлi на такую ж пасаду. 

Першыя два-тры гады я займаўся выключна сваёй тэхнiчнай справай. Часам мой загадчык казаў, што было б добра апублікаваць артыкул, бо ў штаце аддзела толькі навуковыя супрацоўнікі, галоўным вынікам працы якіх мусяць быць друкаваныя матэрыялы. Я не быў супраць, але ніякай навуковай навізны ў маёй працы не было: усе мае штодзённыя працэсы, па сутнасці, былі перанятым досведам аналагічных еўрапейскіх інстытуцый. 

Заробак у НАН быў малым — плацiлi трохi больш за «мінімалку», але я быў гатовы патрываць, абы працацаваць з унiкальнымi матэрыяламi, да якiх меў доступ, i натуральна атрымлiваў асалоду ад гэтага кожны дзень. Я не разумеў, як функцыянуе нашая інстытуцыя — і, шчыра кажучы, мне падавалася гэта чымсьці другасным.

Некалі я быў аспірантам у адной беларускай вну, але мяне папрасілі адлічыцца, таму на новым месцы працы я часам задумваўся пра паступленне ў аспірантуру. У 2020 годзе давялося папрацаваць з вядомай даследчыцай, яна падказала тэму даследавання, што падштурхнула мяне зноў паступіць у аспірантуру. 

На адным мерапрыемстве ўпершыню на ўласныя вочы ўбачыў тагачаснага старшыню НАН і кіраўніка гуманітарнага аддзялення — я перажыў жахлівае расчараванне, бо думаў, што намі кіруюць проста прафесійныя карупцыянеры, але, пачуўшы іхнія прамовы, зразумеў, што яны, калі не дурні, то людзі зусім некампетэнтныя.

Вочнае навучанне ў аспірантуры дазваляе працаваць на палову стаўкі. Аспіранцкая стыпендыя плюс палова заробку малодшага навуковага супрацоўніка — гэта істотны рост даходаў, ужо пачуваўся не так дэпрэсіўна. Пасля мяне ўпершыню ўзялі на адзін праект, які даваў дадатковыя даплаты, — і ўвогуле стала някепска, зарабляў пад 2 тысячы рублёў. 

Але ў сакавіку 2025 года праекты скончыліся — а з імі даплаты, з таго часу я атрымліваю 1025 рублёў. У нас працавала кандыдатка мастацтвазнаўства, якая перавялася ў іншы аддзел, — яна атрымлівала 1250.

У красавіку-траўні па вечарах я падпрацоўваў клінерам, прыбіраў у офiсах IT-кампанii (без санвузлоў — толькі працоўныя памяшканнi) 5/2 з 19:00 да 23:00 — атрымліваў дадатковыя 700 рублёў на месяц. Як бачыце, заробак прыбіральшчыцы большы, чым у кандыдата навук.

І ўвогуле ў Мінску не праблема знайсьці вакансію на некваліфікаваную працу з заробкам ад 1,5 тысячы рублёў.

Цяпер нерэгулярна хаджу падпрацоўваць на склад — то машыны разгружаю, то налепкi на тавар клею. Бо жыць на тысячу няпроста.

Паколькi працую з архіўнымi матэрыяламi, мне заўсёды рупіла арганізаваць нармальнае фондасховішча. Неаднаразова хадзіў з гэтай прапановай да намесніка дырэктара — iдэя яму падабалася, але кожны раз я чуў у адказ, што «памяшканняў няма». Пры гэтым за апошнія 5 гадоў асобныя кабінеты атрымалі тры намеснікі i сакратарка — то бок чатыры пакоi для iх неяк знайшлiся.

У нас часта праходзяць рамонты: шліфуюць паркет, замяняюць вокны, дзверы, — але купіць нармальныя кампутары, друкаркі і іншую тэхніку — вялікая праблема. Летась ці пазалетась адзін намеснік, які з’явіўся ў нас пасля 2020 года і ўжо сыйшоў, купіў ажно 20 персанальных камп’ютараў — кожны коштам па 400 рублёў. Выкінутыя грошы, ну, — лепей узяў бы два па 4 тысячы рублёў, то хоць нейкі толк ад гэтай тэхнiкi быў бы. 

Некалькі гадоў назад да нас на чвэрць стаўкі лабаранта прыйшоў новы сямiдзесяцiгадовы супрацоўнік — i даволі хутка яму набылі новы прыстойны камп’ютар, МФУ, шырокафарматную друкарку, ну i шмат чаго яшчэ. А я працягваў трэцi год запар хадзiць да намесніка: маўляў, майму кампу ўжо 10 гадоў споўнiлася, юсб-уваходы не працуюць і трэба загадзя планаваць абнаўленне тэхнікі. Даволі хутка новы лабарант дабіўся асобнага кабінета з рамонтам — а ўсё таму, што сябар кiраўнiка.

У часы каранавіруса ў прыбіральнях з’явіўся сродак для дэзынфекцыі рук, пазней, праз паўгады-год, пачалі класьці мыла. Туалетная папера выстаўляецца на століку ці зліўным бачку толькі падчас міжнародных навукова-практычных канферэнцый ці іншых урачыстых падзей.

Стан сантэхнікі пасрэдны, пасля 2020 года двойчы былі патопы, пасля першага сур’ёзнейшага (у выходны дзень з шостага паверха, відаць, пакуль не дацякло да вахцёркі, ніхто нічога не рабіў) дэфармаваліся дзверы ўваходаў на паверхі, але іх да гэтага часу не памянялі, — аднак чамусьці памянялі дзверы выхадаў на гаўбцы ў тарцы будынку.

У чэрвені я ўбачыў вакансію з заробкам ад 3 да 6 тысяч рублёў, простым работнікам без кваліфікацыі на вытворчасць цэглы ручной фармоўкі. Сур’ёзна задумаўся, ці не звольніцца з НАН, ці не пачаць нармальна зарабляць і жыць? Нядаўна таксама чытаў навіну, што ў Гомелі дармаедаў ці не прымусова за кошт дзяржавы адукоўваюць на запатрабаваныя спецыяльнасці — на кiроўцаў, зваршчыкаў і гэтак далей — i падумалася, што было б добра прапанаваць такое супрацоўнікам НАН. Напэўна многія б пагадзіліся за кошт дзяржавы атрымаць правы на грузавік ці аўтобус і нават адпрацаваць за «баранкай» гадоў пяць.

Можна сто разоў казаць: «Янка, абараняйся, не хапае кадраў, нам трэба кандыдаты», — але, атрымліваючы заробак, ты адразу ж пазбаўляешся сумневаў наконт сваёй запатрабаванасці.

«У дамове на поўную стаўку ўбачыла суму каля 580 рублёў»

Васіліса*, аспірантка і супрацоўніца НАН Беларусі:

— У 2023 годзе, пасля магістратуры, я па размеркаванні прыйшла ў адзін з інстытутаў Нацыянальнай акадэміі навук. Ва ўніверсітэце нас натхнялі ісці ў навуку, і мне здавалася, што я, падобна Праметэю, прынясу людзям агмень ведаў. У нейкім сэнсе так і выйшла: апынулася ў ланцугах і вымушана пакутаваць кожны дзень.

Для маладога спецыяліста НАН Беларусі — гэта кшталту «прыгоннага права». Моладзь прыцягваюць туды на размеркаванне, але не тлумачаць рэальнага становішча. А чакае іх сістэма, дзе дамінуе старэйшае пакаленне, якое жыве па правілах савецкага часу. Любая спроба мысліць інакш ці прапанаваць змены сустракае іх жорсткае супраціўленне.

Тут працуюць добрыя, разумныя і адданыя сваёй справе людзі, але ўсе яны быццам засталіся ў гэтай сітуацыі, сталі закладнікамі ўласных і чужых ілюзій. Мяне тут цэняць і стараюцца падтрымаць, за што я бязмерна ўдзячная тым, хто быў на маім баку. Аднак агульная абстаноўка пазбаўляе магчымасці па-сапраўднаму развівацца ў навуцы, рухацца наперад і рэалізоўваць свой патэнцыял.

Пад час працаўладкавання ў дамове на поўную стаўку я ўбачыла суму каля 580 рублёў — гэта мяне проста шакавала.

Амаль адразу мне выставілі ўльтыматум: раз прыйшла працаваць у НАН Беларусі, абавязана паступіць у аспірантуру — гэта нават не абмяркоўвалася. Пры гэтым конкурсу практычна не было, — залічылі ўсіх, хто падаў дакументы.

Нягледзячы на ўсе цяжкасці, я шмат чаму там навучылася — я пішу навуковыя публікацыі, умею граматна выбудоўваць метадалогію даследаванняў і працаваць з вялікім аб’ёмам дадзеных.

Мне яшчэ год вучыцца. Зараз мой даход складаецца са стыпендыі — 1100 рублёў — і зарплаты на падпрацоўцы ўсё ў той жа Акадэміі навук — гэта каля 400 рублёў, у суме прыкладна 1500 рублёў. Але я разумею, што пасля заканчэння навучання мой заробак зноў рэзка ўпадзе.

Многія думаюць, што абарона дысертацыі — гэта гарантыя поспеху. Але ў нашай сістэме гэта так не працуе. Шанцы на паспяховую і своечасовую абарону часта залежаць не столькі ад навуковай каштоўнасці працы, колькі ад тваёй лаяльнасці і наяўнасці патрэбных сувязяў. Без апякунства можна гадамі стаяць у «чарзе».

Вам цікава, як людзі, якія там працуюць, выжываюць на зарплату ў 800 рублёў. Сакрэт просты: многія супрацоўнікі ўжо дасягнулі пенсійнага ўзросту, яны атрымліваюць нядрэнную пенсію, і праца ў Акадэміі для іх — гэта, як яны кажуць, «для душы», каб не засумаваць дома. У суме ж у іх нярэдка выходзіць годны даход.

Другі прыклад — навукоўцы сярэдняга ўзросту. Яны ўдзельнічаюць у добра фінансаваных праектах і праграмах, што дазваляе ім зарабляць па некалькі тысяч рублёў. Але каб трапіць у такі праект, трэба быць «сваім» і даказаць шматгадовую адданасць сістэме. Летам на сходзе нам агучылі сярэднюю зарплату па інстытуце — 2,5 тысячы рублёў. Гледзячы ў разліковы ліст, я магла толькі здзіўляцца, адкуль бяруцца такія лічбы.

У акадэмічным асяроддзі нярэдкія сітуацыі, калі матэрыялы і распрацоўкі маладых навукоўцаў публікуюцца пад імёнамі іншых людзей, часам нават без згадкі сапраўднага аўтара ў чарадзе суаўтараў. Таксама здараецца, што дысертацыі пішуць адны людзі, а абараняюцца з імі — зусім іншыя.

Мой план — сыходзіць з гэтага «балота», як бы груба гэта ні гучала. Я разумею, што калі звольнюся, абараніць дысертацыю мне, хутчэй за ўсё, не дадуць, і з гэтым фактам я ўжо замірылася. Таму я пайшла на ІТ-курсы і хутка буду шукаць новую працу.

Мне сумна бачыць, як навука ў Беларусі паступова згасае разам з пакаленнем, якое некалі яе стварала.

«Наш супрацоўнік атрымаў прэзідэнцкую стыпендыю — тады яму перасталі плаціць прэмію»

Ангеліна*, была малодшым навуковым супрацоўнікам у НАН Беларусі, зараз там ужо не працуе:

— Я прыйшла ў Акадэмію навук у 2007 годзе і затрымалася там надоўга. І дагэтуль падтрымліваю адносіны з былымі аспірантамі і магістрантамі.

Я была малодшым навуковым супрацоўнікам — і мая зарплата была такой маленькай (прыкладна 200-250 даляраў на рукі), што прыйшлося яшчэ пайсці працаваць у іншае месца на паўстаўкі па начах, а яшчэ я займалася рэпетытарствам.

Калі кіраўніца на асноўным месцы працы даведалася, што я падпрацоўваю яшчэ дзесьці, — урэзала зарплату, каб ураўняць з зарплатамі астатніх малодшых супрацоўнікаў. Грошай зноў не хапала, ды і стомленасць назапасілася. Я падышла да яе пагаварыць пра тое, што хачу павысіць сваю зарплату, — спытала, што я магу зрабіць для гэтага. А яна адказала, што я павінна кінуць падпрацоўку і браць працу дадому, як гэта робіць яна, і наогул «у навуцы працуюць за ідэю, а не за грошы, а калі патрэбны грошы — звальняйцеся і ідзіце працаваць у ІТ».

Дарэчы, памятаю як адзін наш супрацоўнік вызначыўся і атрымаў прэзідэнцкую стыпендыю — тады яму перасталі плаціць прэмію, аргументаваўшы гэта выраўноўваннем зарплаты з іншымі супрацоўнікамі, якія не атрымалі такой надбаўкі.

Але варта сказаць, што пры гэтым на зарплатах пенсіянерам у Акадэміі навук не эканомяць — і знаходзяць розныя магчымасці для дадатковага прэміявання, аж да штогадовага ўручэння падзяк за працу ў бягучым годзе.

Навука заўсёды была цікавая мне, але беларуская — не асабліва. Я думала, што атрымаю ступень — і пайду далей будаваць кар’еру, але неяк непрыкметна для сябе захрасла ў гэтым балоце на 10 гадоў.

Так, тут я сустрэла шмат шчаслівай, амбіцыйнай моладзі, якая кожны па сваіх прычынах вырашыла застацца ў краіне — ды яшчэ і ў беларускай навуцы, у якой пасля 90-х не засталося ні якаснага абсталявання, ні банальна ўмоў (мэбля, якой мы карысталіся, развальвалася на трэскі, рэактывы — яшчэ з 60-80-х гадоў, зімой мы працавалі ў верхнім адзенні). Мы падтрымлівалі адзін аднаго, абменьваліся досведам і ведамі — бо нам далей жыць вялікае жыццё, хто ведае, дзе хто апынецца.

Але ў астатнім рэчаіснасць не цешыла: тон у Акадэміі навук задавалі людзі са стажам больш за 30 гадоў, і яны сцвярджалі, што «за проста так нічога не бывае», і «калі хочаце добра жыць, то трэба ісці ў бізнес, а не ў навуку». Але самі пры гэтым знаходзілі магчымасць зарабляць і ў навуцы.

Прывяду ў прыклад стандартную для Акадэміі навук практыку: ёсць тыпу заслужаны навуковец, які больш за 20 гадоў вывучае хуткасць асядання пылу на розных паверхнях. Яму ў чарговы раз трэба атрымаць грошы, але, паколькі яго тэарэтычная праца нікому не патрэбна, ды і за 20 гадоў вычарпалася крыніца фантазіі, як яшчэ завуаляваць тэму (па прынцыпе: «Як рэшатам ваду насіць» ператвараем у «Аналіз праблем транспарціроўкі рэчыва ў вадкім агрэгатным стане ў пасудзінах з перфараваным дном») — што ён можа зрабіць? Узяць пабольш магістрантаў і аспірантаў. І так як у яго будзе шмат моладзі — то ён зможа падаць адразу па некалькі праектаў, і запыт ухваляць амаль без праблем, бо на старце кар’еры так складана рабіць навуковыя даследаванні без фінансавання. Ды і ў такім выпадку да аднатыпных тэм праектаў менш нараканняў (ён жа будзе нібыта перадаваць досвед, ствараць навуковую школу).

А на справе кіраўніком усіх праектаў будзе лічыцца сам заслужаны навуковец, і ўсім фінансаваннем распараджацца ён будзе сам: захоча — дасць камусьці прэмію, не захоча — не дасць, захоча — дасць дабро на закупку неабходнага абсталявання або матэрыялаў, а не захоча — не дасць.

Да завяршэння праекта невыдаткаваныя грошы пяройдуць у зарплатны фонд і будуць ім жа падзеленыя ў выглядзе прэмій. І так, тут і спатрэбіцца фраза: «У навуцы заўсёды працавалі толькі за ідэю, грошы зарабляюць у бізнесе, таму сыходзьце — мы нікога не трымаем, а вашае месца прыйдуць іншыя, бо ў выпускнікоў ёсць размеркаванне, якое трэба недзе адпрацоўваць».


* Імёны спікераў змененыя на іх просьбу.

Докажи что режешь мышку не просто так. Scala-разработчик ушёл в науку — и вернулся обратно
Докажи, что режешь мышку не просто так. Scala-разработчик ушёл в науку — и вернулся обратно
По теме
Докажи, что режешь мышку не просто так. Scala-разработчик ушёл в науку — и вернулся обратно
Чытайце таксама
Літва зачыніла мяжу з Беларуссю на месяц
Літва зачыніла мяжу з Беларуссю на месяц
Літва зачыніла мяжу з Беларуссю на месяц
1 каментарый
ПВТ прыняў 34 новых рэзідэнта
ПВТ прыняў 34 новых рэзідэнта
ПВТ прыняў 34 новых рэзідэнта
5 каментарыяў
Пасля абвалу ІТ зноў выбіраецца ў драйверы эканомікі — ужо №2
Пасля абвалу ІТ зноў выбіраецца ў драйверы эканомікі — ужо №2
Пасля абвалу ІТ зноў выбіраецца ў драйверы эканомікі — ужо №2
Беларуская эканоміка за 9 месяцаў вырасла на 1,6%. За лета і пачатак восені тэмп росту знізіўся (яшчэ ў студзені–маі ён быў 2,5%). А сярод двух асноўных галін, якія дапамагаюць эканоміцы не ўпасці, аказаўся ІКТ, вынікае з дадзеных Белстата.
1 каментарый
Суд вынес рашэнне па апеляцыі сузаснавальніка Wargaming
Суд вынес рашэнне па апеляцыі сузаснавальніка Wargaming
Суд вынес рашэнне па апеляцыі сузаснавальніка Wargaming

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

-4

Жесть, которую они выбрали сами.

Zhan Chubukou
Zhan Chubukou Шчолкаю зубамі в ЗАО "Прыдацелі і атшчыпенцы"
0

На распределении сам ты ничего выбрать не можешь. Там всё решают за тебя другие. И в лучшем случае у тебя будет расклад "есть два стула".

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 9 кастрычніка 2025, 19:35

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
5

по-моему, в науку в РБ после выпуска можно идти ровно с одной целью - подготовиться и укатить делать PhD и научную/преподавательскую карьеру в другой стране. Раньше еще был вариант подсесть на иностранные тематические гранты, но, подозреваю, эта лавочка нынче прикрылась.

1

Я может чего-то не понимаю но кем нужно себя считать, чтобы туда вообще приходить.

1

можно получить без конкуренции и напряга необходимую квалификацию/степень, чтобы с ней, как писали выше, искать другие места.

Zhan Chubukou
Zhan Chubukou Шчолкаю зубамі в ЗАО "Прыдацелі і атшчыпенцы"
2

Выпускником бюджетной формы обучения. А дальше распред - и вот ты уже м.н.с. какого-нибудь института НАН и живешь в научно-исследовательском вагончике с волками в загрязненной радиацией зоне, чтобы по утрам записывать цифры с дозиметров производства СССР в журнал.

2

Поправка, будете ходить по лесу, собирать волчье д*рьмо, ковырятся в нем, определяя чем волк питался, мерять его дозиметром и таким образом вести журнал поведения дикой фауны. И самое смешное что это и есть настоящая полевая наука.

3

собирать волчье д*рьмо, ковырятся в нем

однозначно чище и интереснее, чем "умение разбираться в чужом коде".

0

А Бомонд оставлял печенье и сырки в знак благодарности?

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
2

голодание стимулирует выработку энергии и прокладывает дорогу для лучшего функционирования мозга и ясности ума

3

...вся статья напоминает старые советские выпуски журнала фитиль, или выступления советских артистов комедийного жанра.

«Наука становится производительной силой тогда, когда она применяется на практике, когда она входит в процесс материального производства.»
— В. И. Ленин, Полное собрание сочинений, т. 20, с. 22.

no-one
no-one project micromanager в prefer not to say
0

Ух, БДСМ. О вкусах не спорят - многим нравится.

3

Я вучылася ў аспірантуры НАН і нейкі час там працавала пасля размеркавання. У Акадэміі добра тым, каго хтосьці падтрымлівае: ёсць уласные жытло, бацькі, муж (жонка). Тады сапраўды можна не думаць пра выжыванне і займацца выключна навукай. Асяродак гэтаму спрыяе (+у нас у Інстытуце было вольна з наведваннем, можна было паказацца 1-2 разы на тыдзень, а працу рабіць з дома), ёсць падзеі, нейкае жыццё, канферэнцыі. І можна ў гэтую плынь уключацца і быць часткай супольнасці (раней былі замежныя праграмы і замежныя канферэнцыі таксама).

Мне ж было цяжка, бо я мусіла самастойна зарабляць сабе на жыццё ў Мінску. І так, была іншая праца на паўстаўкі, былі падпрацоўкі вечарамі, каб забяспечыць сабе нейкі базавы мінімум і наймаць жытло. Інтэрнат акадэмічны мяне зусім не прывабліваў, а на кватэры ў Магістры тады былі чэргі.

Таму я і ў навуцы расчаравалася (а раней я яе вельмі любіла), і кандыдацкую не абараніла (бо іншыя працы не дазвалялі засяродзіцца на навуцы да такой ступені, каб усё як след падрыхтаваць і не памерці з голаду), і ў цэлым тады моцна выгарэла ад гэтага ўсяго.

1

Угу, пара успешных историй в духе - использовать аспирантуру, что бы наладить контакты с европейскими институтами и начать работать за деньги в экономике в которой твой труд нужен.

Весь процесс от начала до конца - два года занимал. Парень из статьи ооочень долго засиделся на одном месте. Если голова рабочая, только психотерапевт помочь сможет.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 9 кастрычніка 2025, 08:01

0

А теперь вы сидите в Польше в Жабке на кассе, и от счастья голова кружится?Полно грантов для англоязычных соискателей в сети. Если нравится наука, а не плодиться, жрать, с*ать и путешествовать, то никаких преград нет. Можно и без языка влезть куда-то, и по-тихоньку учить.

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
0

ну все верно - а должен был как шахтер, добывать столько то тонн изобретений, тогда и зарплата была как у шахтера

marius
marius Старший злыдень в НИИ злобных зелезней
1

Довелось поработать в НИИ, но не в НАН в 2010-х. Считаю, что относительно повезло, был хороший завлаб, разрешал работать на ставку учась в аспирантуре, + полставки на кафедре в универе + включал во все проекты. Итого выходило суммарно 600-800 баксов в месяц, при зарплате в НИИ около 200-250 баксов.
Проектов было много, потому что завлаб по молодости бухал со всеми, кто со стороны НАН согласовывал включение в программы, в итоге одного звонка было достаточно, чтобы они подмахнули все заявки. Большинство работы сводилось к написанию статей, отчетов по проектам, черновика диссертации, чтению художественной и научной литературы, починке оборудования за свои деньги и чаепития с другими молодыми специалистами. Были подработки, какой-то доход был с покерных игр. Но в какой-то момент понял, что не хочу так жить, тупо превращаешься в пенсионера по мозгам и желания в 25 лет. Ушел в академку за 3 месяца до конца аспирантуры, чтобы не попасть под распределение, год жил за счет жены (повезло, что имела отношение к ИТ) и по итогу ушел в ИТ. Ни о чем не жалею. Жена еще первых лет 5 спрашивала, не жалею ли я, что не остался, чтобы защитить диссер? Всегда отвечал, что это просто потеря дополнительных 2-х лет жизни вместе с распределением

2

Помню, один "светило" все захаживал к нам в лабораторию в состоянии вечного алкогольного неотрезвления и поисках молодняка, к статьям которого можно примазаться за счет своего псевдо-аторитета. Богодельня, как выразился один из немногих адекватных ДТН тех - 2010х - лет.

marius
marius Старший злыдень в НИИ злобных зелезней
0

очень многих светил в НИИ, особенно в области микроэлектроники, погасил доступ к неограниченному количеству спирта. У нас спирт как валюта использовался для расчетов с столярами и прочим техническим персоналом

0

Как в среднестатистической беларуской деревне. Хатаскрайники выкашивали своей валютой всех в пределах границ вески, и еще соседние прихватывали, у кого транспорт был по ночам за слитым с самолетов техническим спиртом кататься. Бедные беларусы.

1

...вы так пишите как будто сами за тем спиртом катались. Напомните пожалуйста из каких моделей самолетов сливать лучше всего.

marius
marius Старший злыдень в НИИ злобных зелезней
0

так от нищеты все. Какие еще развлекухи были? Или если бы давали тратить деньги лаборатории по усмотрению, то можно было бы провести оплату. Попробуй провести оплату через казначейство, это отдельный вид извращения