«Знайсці працу — цуд». Як у Баранавічах рыхтуюць айцішнікаў, якія ўмеюць выжываць
За 20 гадоў беларуская айцішка перажыла ўзлёт і падзенне. А ў Баранавічах яе як не было, так і няма (ну, амаль). Затое там увесь гэты час працягвалі рыхтаваць праграмістаў — далёка ад мінскай ІТ-тусоўкі і зразумелых шляхоў да поспеху.

Пагаварылі з выпускнікамі аднаго з самых маладых вузаў краіны (2004) — Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Большасць вучыліся на інжынерным факультэце па спецыяльнасці «інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі». Вось іх гісторыі ў храналагічным парадку. Цікава назіраць, як па меры ўзлёту і прызямлення ІТ-краіны (не) мяняўся вуз.
Калі вы вучыліся на айцішніка ў іншых рэгіянальных вузах Беларусі і вам ёсць, што пра іх расказаць, калі ласка, напішыце нам у @devby_insight_bot — гэта ананімна!
Выпуск-2012. «Клікалі працаваць у міліцыю»
Senior Software Frontend Engineer Павел* — з Ліды. Цяпер працуе ў Польшчы. У БарДУ ён паступіў у 2008 годзе, самому вузу на той момант было ўсяго чатыры гады. Атрымалася выпадкова: хлопец збіраўся паступаць у Гродна, але ўжо на вакзале зразумеў, што проста не паспее даехаць і падаць дакументы.
— Выкладчыкі інжынернага кірунку ў нас былі на парадак мацней, чым па ІТ-прадметах. На старэйшых курсах многія з ІТ-выкладчыкаў самі толькі нядаўна скончылі БарДУ і не да канца разумелі, што менавіта начытваюць з лісточкаў. Ці расказвалі нам пра ІТ-рынак, сумоўі, аўтсорс?! Гэта нават гучыць смешна.
Знайсці працу ў Баранавічах для айцішніка — гэта было хутчэй цудам. Вуз прапаноўваў 5–7 месцаў, неяк звязаных з камп’ютарамі, — у асноўным заводы. Са смешнага: у дзень размеркавання прапаноўвалі ісці ў міліцыю. Пасля вучобы кожны быў сам па сабе.
З добрых варыянтаў: можна было трапіць на практыку ў рэальную брэсцкую ІТ-кампанію Ericpol і, калі ўсё ок, атрымаць оферу. Кажуць, са старту давалі $500, плюс камандзіроўкі за мяжу, дзе можна было зачапіцца.
Мяне якраз паклікалі туды стажорам — і гэта была класная магчымасць. Але да таго моманту я пазнаёміўся з будучай жонкай, яна давучвалася, вырашылі быць разам у адным горадзе. У выніку 5 гадоў працаваў у сваім універсітэце як праграміст-сістэматэхнік — знаёмы, які мяне туды паклікаў, паехаў у Канаду, а я заняў яго месца.
Маё жыццё склалася так, як склалася. У мяне да гэтага часу сяброўскія адносіны з некаторымі аднагрупнікамі. Мы ўжо 13 гадоў у шчаслівым шлюбе з цудоўнай дзяўчынай, у нас двое цудоўных дзяцей. Я атрымаў вопыт (і добры, і дрэнны) у дзяржаўнай арганізацыі. Мы паспелі пажыць у Мінску, і добра пажыць. Цяпер мы ў Польшчы, у нас таксама ўсё выдатна.
Магу сказаць дакладна: важны не столькі вуз, колькі матывацыя ісці да мэты.
2013. «Сярод маіх выкладчыкаў наогул не было практыкаў»
Frontend Developer Максім* вучыўся ў Баранавічах з 2009 года. Цяпер ён працуе ў Польшчы. І хоць таксама лічыць, што вуз не вызначае кар’еру, — не раіць выбіраць рэгіянальныя навучальныя ўстановы.
— Сам я з Баранавічаў, таму Мінск не разглядаў — бацькі б не пацягнулі.
Сярод нашых выкладчыкаў наогул не было практыкаў. Ніхто не падказваў нам, што актуальна. Па адчуваннях, навучальныя матэрыялы бралі з інтэрнэту, давалася толькі самая база. З практыкай таксама ўсё было дрэнна: нас адпраўлялі на мясцовыя прадпрыемствы, дзе мы рабілі прасцейшыя задачы на 20-гадовым стэку.
Ніякіх ІТ-івентаў — мітапаў, канферэнцый, хакатонаў — падчас вучобы не было. Адзінае, мы з групай пару разоў ездзілі на выставу ТІБО. Пра існаванне прафесійных тусовак я даведаўся ўжо калі перабраўся працаваць у Мінск.
У Баранавічах я спрабаваў знайсці працу, але беспаспяхова.
Для пачатку шляху ў ІТ само наяўнасць тэхнічнай адукацыі было важным. Але было абсалютна не важна, дзе менавіта я вучыўся. А пазней галоўную ролю адыгрывалі ўжо мой вопыт і навыкі.
І ўсё ж я б раіў сталічныя вузы. Калі ёсць рэсурсы. У вялікім горадзе — больш магчымасцей.
2014. «Былі спробы арганізаваць ІТ-тусоўку»
Senior Software Engineer Віктар* вырас у вёсцы пад Баранавічамі. Ён звяртае ўвагу, што БарДУ наогул і не планаваў рыхтаваць кадры для камерцыйнай распрацоўкі:
— Варта разумець, што БарДУ рыхтуе праграмістаў пад канкрэтную задачу — папаўненне кадраў машынабудаўнічай галіны, якія маглі б аўтаматызаваць працэсы, займацца 3D-мадэлінгам, пісаць прашыўкі для станкоў з ЧПУ. Таму праграма была заточана болей пад гэта.
З карыснага мне там вельмі спадабаўся курс па .NET і C#. З таго часу я і рушыў у бок .NET-распрацоўкі.
У нас выкладалі некалькі практыкуючых айцішнікаў. У асноўным — былыя выпускнікі, якія ішлі ў магістратуру і аспірантуру, каб не ісці ў армію. Некаторыя з іх арганізоўвалі факультатывы, спрабавалі данесці свежыя трэнды, растлумачыць спецыфіку рынку. Але асноўная маса чытала адны і тыя ж лекцыі па канспекце з года ў год.
Былі і спробы арганізаваць ІТ-тусоўку. Нават прыходзілі некаторыя кампаніі — спрабавалі дапамагаць абсталяваннем, праводзіць хакатоны, мітапы, чыталі лекцыі. Але асабліва паспяховых кейсаў на маёй памяці не было.
З размеркаваннем з БарДУ была простая гісторыя. Усіх тых, хто не пашавяліўся, адпраўлялі ў дзіўныя месцы — напрыклад, выкладаць інфарматыку ў каледжы для будучых трактарыстаў.
Першую працу я знайшоў на чацвёртым курсе. У мясцовы аддзел прымусовага выканання тэрмінова патрэбны быў сісадмін, па працоўнай кніжцы — інжынер-праграміст.
З Баранавічаў я пераехаў вымушана, аддаваць доўг радзіме праз альтэрнатыўную службу. Так мяне занесла ў Гродна, дзе я і знайшоў сваю першую ІТ-кампанію.
У цэлым у мяне засталіся станоўчыя ўражанні і ад Баранавічаў, і ад вуза. Думаю, я нічога б не мяняў, нават калі б мог.
А вось раіць нешта школьнікам не бяруся. Раздуты ШІ-пузыр пакідае ўсё менш перспектываў для тых, хто жадае ўвайсці ў ІТ. І магчыма, цяпер ужо не варта губляць пяць гадоў на вышэйшую адукацыю.
2016. Партнёраў сярод прыватных кампаній не прыбавілася
iOS-распрацоўшчык Віталій* — са Слоніма. Пасля БарДУ працаваў сісадмінам у медкаледжы.
У ягоны час з прыватных кампаній для стажыроўкі была па-ранейшаму даступная толькі брэсцкая ІТ-кампанія — але для гэтага патрэбна была англійская, а Віталій вучыў нямецкую.
І ўсё ж:
— На ўсіх наступных працах працадаўцам было ўсё роўна, які вуз я скончыў. Як мне здаецца, паступаць у БарДУ на праграміста цалкам можна. Сам па сабе ўніверсітэт не вельмі ўплывае на вынік — усё залежыць ад чалавека.
2019. «Памятаю начныя хакатоны ў інтэрнаце»
JavaScript Developer Кірыл — са Светлагорска.
2017 — 2019 — гэта ўжо росквіт беларускай айцішкі. Але на сувязі з баранавіцкім вузам заставалася ў асноўным усё тая ж ІТ-кампанія — «EpolSoft з Брэста пару разоў прыязджаў у госці». («Эрыкполь Брэст» выйшла са складу групы кампаній Ericpol, змяніўшы назву на ТАА «Эполь Софт». — Заўв.)
Праўда, дабавілася мясцовая кампанія LikeIT — клікала да сябе на практыку («Я ў ёй і працаваў, калі вучыўся») — і пара лакальных вэб-студый.
І хоць у цэлым з кантролем наведвальнасці было стражэй, чым у мінскіх вузах (так лічыць Кірыл), працуючым студэнтам ішлі насустрач:
— Вуз быў зацікаўлены, каб мы знайшлі сабе годную працу.
У цэлым праграма здавалася адсталай, але і ў Мінску вывучалі прыкладна падобнае ў той час. Нам наогул не расказвалі пра працэсы найму, сумоўі.
З івентаў — толькі «інтэрнатныя хакатоны»: гэта калі мы ў інтэрнаце ў пакоі па некалькі курсавых за ноч на замову пісалі.
Кірыл успамінае, што ў кампаніях наогул асабліва не ўчытваліся ў назву вуза ў дыпломе, блыталі з іншым: «о, БДУ!»
— Я рады і ганаруся, што вучыўся ў БарДУ. Ніколі не шкадаваў пра гэта. Зараз зайшоў на сайт універа. Бачу, што дабавілася шмат новых кірункаў. Думаю, што самае галоўнае — гэта нават не выкладчыкі, а тваё жаданне развівацца.
2020+. «Усё, что ўмею, вывучыла сама пасля вуза»
Frontend React Developer Кацярына* вучылася на платным (электронны маркетынг) ужо пасля 2020 года:
— У вузе нам заўсёды расказвалі, што мы вучымся па праграме БДУІРа аналагічнай спецыяльнасці. За чатыры гады ніхто з кампаній не прыходзіў і не хантыў студэнтаў. Вытворчая практыка праходзіла на мясцовых заводах.
Я б не сказала, што ў нас наогул былі нейкія прадметы, вывучыўшы якія ты мог бы ісці працаваць. Было шмат прадметаў базы, напрыклад C++, C#, Java, SQL, 1С. Было шмат філерных прадметаў. Гэтага, відавочна, мала, каб кудысь уладкавацца. Паводле маіх асабістых адчуванняў, праграма навучання застрала недзе ў 2010-м. Асабіста я ўсё, што ўмею, вывучыла сама ўжо пасля вуза, у працэсе пошуку першай працы.
Я вучылася на платным — ад таварышаў чула, што з размеркаваннем усё сумна. Нават на заводы быў вялікі конкурс, а так прапаноўвалі куды-небудзь на Белпошту аператарам ЭВМ, на мытню. З маёй групы адзін чалавек пайшоў — нават нядрэнна зарабляў.
У Баранавічах для мяне няма працы, тут няма ІТ. Я заўсёды працавала на дыстанцыйцы. Сваю першую працу шукала цяжка і доўга, каля 7 месяцаў. Які дыплом — нікога не цікавіла. Калі ёсць, то окей, а калі няма, то няма.
Нягледзячы на ўсё — у мяне ўсё склалася ўдала, я б нічога не мяняла.
Вядома, калі ў сям'і студэнта ёсць магчымасць забяспечыць, — лепш вучыцца ў Мінску або абласным горадзе. Каб хоць бы было вясёлае студэнцкае жыццё.
А ў астатнім я не бачу розніцы паміж сталічным вузам і мясцовым. Праграма і там, і там даўно састарэла. Я б параіла сыходзіць са школы пасля 9 класа і паступаць у каледж. А калі потым спатрэбіцца вышэйшая адукацыя, яе заўсёды можна атрымаць.
«ІТ-бум, як у нас да 2020». Джун не знайшоў працу ў Мінску, а ў Ташкенце з рукамі адарвалі
Распрацоўшчык Аляксей пераехаў у Ташкент толькі ў пачатку 2025 года, калі рэлакацыйная хваля, здавалася б, ужо вычарпалася. Гісторыя простая, але нестандартная: хлопец проста не змог знайсці працу ў Мінску, у той час як эйчары з Узбекістана самі знайшлі яго і прапанавалі офер. Мы пагаварылі з Аляксеем — пра ўзбекскі ІТ-рынак, атмасферу ў кампаніі і ўражанні ад новай краіны.
«Знайсці працу — цуд». Як у Баранавічах рыхтуюць айцішнікаў, якія ўмеюць выжываць
За 20 гадоў беларуская айцішка перажыла ўзлёт і падзенне. А ў Баранавічах яе як не было, так і няма (ну, амаль). Затое там увесь гэты час працягвалі рыхтаваць праграмістаў — далёка ад мінскай ІТ-тусоўкі і зразумелых шляхоў да поспеху.
Вообще не вижу проблемы. В мире полно стран крупнее в которых есть студенческие города которые меньше и расположены дальше от столицы или регионального центра.
Барановичи большой город, второй по населению райцентр. Почему не разместить там универ? (как там учат это уже другой вопрос) Своих студентов должно быть немало да и приезжим дешевле комнату арендовать.
Маршрутки в Минск и обратно каждые 15 минут, время в пути менее 2х часов, за несколько долларов, плюс поезда и электрички - это вообще никак не "вдали от Минска". По меркам крупных мегаполисов считай пригород.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 26 мая 2026, 02:59
Размер базового города для университетов вообще никогда не был проблемой. Начиная с Оксфорда и Кембриджа и заканчивая дивным городом Гановер в штате Нью Гэмпшир (на границе с Вермонтом, т.е. по американским меркам является ж-й мира) с населением аж в 11 тыс. человек и 2 ч до Бостона на авто, что не мешает местному универу (Дартмут) быть частью Лиги Плюща.
Именно так. Бывал в Кембридже и Оксфорде - дивные маленькие города, гораздо меньше Баранович. Вот только там есть студенческая жизнь, куча компаний приходят и инвестируют в универ, а взамен получают свежие кадры.
Жить и учиться в Барановичах и если самому не крутиться, то окажешься на Атланте или другом умирающем госпредприятии, как первый автор, работавший в своём же универе за копейки. Никто в универ за тобой не придёт, епамовских / техартовских лаб тут нет.
С другой стороны, это везде и всегда так. Не будешь крутиться - будешь в жирной **пе.
Можно и ближе. TUM и LMU - в европейском рейтинге 1 и 2 - в основном расположены во Фрайзинге. Это деревня. Но оборудование этих университетов - как в лабораториях какого-нибудь Bayer или Газпрома, а преподавательский состав готовы взять (если что вдруг) в любой универ мира. БаранГУ как-то неприлично выглядит на этом фоне))) Если студент не полный идиот или патологический лентяй, то найти себе место работы в федеральном НИИ можно практически с первого курса. Сильно пошевелишься - вплоть до института общества Планка. Тоже выигрышно смотрятся на фоне Баранок)))
У TUM есть ещё один неоспоримый плюс по сравнению с БаранГУ. Во Фрайзинге расположен пиводельческий факультет с собственной пивоварней и огромным пивным баром в подвале. Классное пиво варят. Мне понравилось. Преподы, студенты и прочий народ там душевно отдыхают. Если с мелкими детьми приходят, то детям могут принести раскраски, конструкторы и пр фигню, чтобы папам-мамам не мешали отдыхать! А от барановичского, даже крафтового, почему то башка как после перепоя))), а чтобы даже ректор в столовке стакан пивасика принял - даже теоретизировать невозможно.
То, что вы рассказываете, это про разницу менталитетов. Я очень давно не живу в РБ и мне ваши истории кажутся обычными буднями.
Я в UK, и тут вообще выпить пива за рабочим местом в офисе - обычное дело. А в любой уважающей себя компании есть холодильник с бесплатным пивом.
Как там в универах - не в курсе, но полагаю также.
P.S. Что в БарГУ было - так это пить водку на парах. Сам видел, но не участвовал :)
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 27 мая 2026, 13:24
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Лёша, у тебя выпуск был не в 2012 :)
Я в курсе - это не я, и вообще я Павел :) и вообще я Енот, не пали :)

Ну вы улетели куда-то далеко. Так то любой вуз в бсср смотрится смешно на фоне TUM / LMU