Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

EPAM будаваў у Мінску, Wargaming набываў у Вільні. Чаму ІТ-бізнесы (не) інвестуюць у нерухомасць

ІТ-кампаніі — з беларускімі каранямі таксама — час ад часу заключаюць буйныя ўгоды з нерухомасцю. 

3 каментарыя
EPAM будаваў у Мінску, Wargaming набываў у Вільні. Чаму ІТ-бізнесы (не) інвестуюць у нерухомасць
ІТ-кампаніі — з беларускімі каранямі таксама — час ад часу заключаюць буйныя ўгоды з нерухомасцю. 

Прычыны «непрофільнай дзейнасці» на паверхні — прэстыж, інвестыцыі ў чалавечы капітал, нюансы з бяспекай і камерцыйнай таямніцай, дыверсіфікацыя актываў.

Да выбараў-2020 буйныя беларускія ІT-кампаніі не так ужо і рэдка інвеставалі ў нерухомасць унутры краіны.

EPAM: будаваў і набываў. Ад арэнды пазбавіліся — ад уласных плошчаў, здаецца, не

Адзін з ІТ-піянераў інвестыцый у нерухомасць у Беларусі — EPAM — у 2011 годзе заключыў дамову на $20 млн на будаўніцтва R&D цэнтра з эстонскім падрадчыкам IDEAB Project Managment. У выніку недабудаваны 7-павярховы будынак на 1500 працоўных месцаў удалося увесці ў строй толькі ў 2015 годзе, са зрывам тэрмінаў на некалькі гадоў.

У тым жа 2011-м кампанія стварыла жыллёва-будаўнічы кааператыў «ЭПАМ Сістэмз-жылбуд». У 2012 годзе EPAM-аўскі ЖБСК атрымаў пад будаўніцтва ўчастак на месцы старога барака па Калінінградскім завулку ў цэнтры Мінска, дзе пачалося ўзвядзенне 12-павярховага «дома для праграмістаў». А да сакавіка 2014 года пабудаваў яшчэ два 19-павярховыя дамы ў гарадку ПВТ на вуліцы Францыска Скарыны. Тут уладальнікамі новага жылля сталі 252 работнікі. З 2013 года кампанія надавала сваім супрацоўнікам ільготныя крэдыты на набыццё жылля, адкрыўшы тады лінію на $10 млн.

Жылыя дамы па вул. Францыска Скарыны ў Мінску, пабудаваныя з удзелам EPAM. Фота: Яндэкс Карты

Вядома, будаўніцтва жылля для супрацоўнікаў і дапамога ім з крэдытамі — гэта інвестыцыі, хутчэй, не ў нерухомасць, а ў чалавечы капітал. Але, мяркуючы па ўсім, частка пабудаванага ў Мінску жылля апынулася тады ва ўласнасці EPAM: у чэрвені 2022 года кампанія праз аўкцыён выставіла на рынак другаснага жылля адразу шэсць кватэр у адным з вышэйзгаданых дамоў па вуліцы Францыска Скарыны. Па меркаванні журналістаў Onliner, гэта маглі быць карпаратыўныя кватэры, у якіх іншагароднія супрацоўнікі жылі да таго моманту, як здымуць сабе жыллё.

Да пачатку 2019 года EPAM быў найбуйнейшым арандатарам бізнес-цэнтраў у Мінску. Штат кампаніі працягваў расці (плюс 1600 тэхнічных спецыялістаў за год), і ў дадатак на рубяжы 2019–2020 гадоў кампанія набыла асноўную частку  бізнес-цэнтра «Клевер Парк» плошчай у 15 тысяч «квадратаў». Прадстаўнік адной з кампаній-арандатараў офіснага цэнтра тады называў адным з матываў магчымасць усталяваць ва ўласным будынку пэўны рэжым сакрэтнасці ў мэтах захавання камерцыйнай таямніцы.

У 2021–2022 гадах EPAM вызваліў каля 80 тысяч квадратных метраў арандаваных плошчаў. Але ад уласных плошчаў у Мінску, мяркуючы па ўсім, дагэтуль не адмовіўся. Інфармацыі пра звязаныя з імі больш свежыя ўгоды нам знайсці не ўдалося. 

Бізнес-цэнтр «Клевер Парк» у Мінску ў студзені 2021 года. Фота: Yuzik, Яндэкс Карты

У 2021 годзе EPAM уклаўся ў замежную нерухомасць, купіўшы за $35 млн гандлёва-офісны цэнтр у Кіеве. Інфармацыі пра падобныя ўгоды EPAM у іншых еўрапейскіх краінах або ў ЗША мы не знайшлі.

IBA: пабудавалі кластар, які, верагодна, у 2022 атрымаў у спадчыну «Міжнародны дзелавы альянс»

Актыўна інвеставала ў нерухомасць унутры Беларусі і IBA. Пачалі з рэгіёнаў: у 2015 рэканструявалі стары будынак на 200 працоўных месцаў у Гомелі, абышлося ў $3,5-4 млн.

Будынак IBA Gomel Park у Гомелі. Фота: Яндэкс Карты

А ў 2016 годзе ў IBA з’явіўся ўласны навукова-вытворчы кластар у Мінску. Будаўніцтва 6-павярховага будынка на 900 працоўных месцаў з ФАК і трохузроўневым паркінгам на вуліцы Праграмістаў абышлося ў $40 млн. У тым жа годзе ў кіраўніцтва IBA былі праблемы, якія, мяркуючы па ўсім, аператыўна вырашыліся і не паўплывалі на жаданне валодаць офіснай нерухомасцю на тэрыторыі краіны. 

Будынак IBA па вуліцы Праграмістаў, 3, у Мінску. Фота: Яндэкс Карты

Інфармацыя пра змяненне ўласніка будынка па вуліцы Праграмістаў, 3 у Мінску з тых часоў не апублікоўвалася. Мяркуючы па ўсім, ён застаецца ва ўласнасці IBA (або «Міжнароднага дзелавога альянсу», як пасля 2022 года называе сябе пакінутая ўнутры Беларусі частка групы). 

Wargaming: у Беларусі аддаваў перавагу арэндзе, за мяжой — набываў

А вось Wargaming нават у адносна спакойны час аддаваў перавагу не ўкладвацца ў нерухомасць унутры Беларусі. На працягу 10 гадоў ён цалкам арандаваў будынак бізнес-цэнтра «Хваля» ў Шабанах у забудоўшчыка «Сігмаплюс» (+ 15 паверхаў «Футурыса» з пачатку 2020 года). Такое рашэнне, верагодна, зрабіла менш балючым поўны сыход кампаніі з Беларусі ў 2022.

Бізнес-цэнтр «Хваля» ў 2025 годзе. Фота: Яндэкс Карты

Пры гэтым па-за Беларуссю Wargaming не раз рабіў буйныя інвестыцыі ў нерухомасць. Яшчэ ў 2013 годзе кампанія набыла за 20 млн еўра высотку President у Нікасіі, сталіцы Кіпра. Зараз у гэтым будынку непадалёк ад прэзідэнцкага палаца размяшчаецца галаўная штаб-кватэра кампаніі.

Будынак Wargaming на Кіпры ў 2025 годзе. Фота: Google Maps

У 2021 годзе кампанія выкупіла 76 кватэр у 29-павярховым жылым хмарачосве Tower на праспекце Канстытуцыі ў Вільне. Агульная сума ўгоды ацэньваецца ў 20 млн еўра. Усяго ж да 2024 года Wargaming набыў у Літве не менш за 100 кватэр, а таксама іншыя аб’екты, у тым ліку падземныя паркоўныя месцы. Частку з купленых кватэр даччыная кампанія Equinox Estate прадала (магчыма, супрацоўнікам Wargaming), частку здае ў арэнду.

Знаёмая з сітуацыяй крыніца пацвярджае, што купля кватэр у Вільнюсе была звязана з рэлакацыяй супрацоўнікаў мінскага офіса кампаніі:

— Вільнюс — горад невялікі. І з офісам, і з жыллём былі складанасці. 

Пандэмія паўплывала неадназначна

Як на гэты рынак паўплывала пандэмія і пераход многіх бізнесаў на аддалены або гібрыдны фармат працы? Можна меркаваць, што ІТ-кампаніі ў такі складаны перыяд сталі менш інвеставаць — як у арэнду, так і ў будаўніцтва/ куплю. Зрэшты, на практыцы ўсё выглядае некалькі складаней. 

Кіраўнік аднаго з буйных ІТ-бізнесаў з беларускімі каранямі ўвогуле не заўважыў якіх-небудзь глабальных трэндаў у куплі нерухомасці ІТ-кампаніямі ў апошнія гады. На яго думку, ключавымі ў прыняцці рашэння аб падобнай інвестыцыі з’яўляюцца два фактары:

— За сітуацыяй у Беларусі (якая складаецца вакол набыцця нерухомасці ІТ-кампаніямі — Заўв.) увогуле не сачу, ірэлевантна. Ясна, што калі бізнес вялікі, выгадней валодаць нерухомасцю, чым арандаваць. Але відавочна, што акрамя наяўнасці фінансавай магчымасці для куплі нерухомасці важная стабільнасць, упэўненасць у заўтрашнім дні. 

На думку Сяргея Восіпава, кофаўндара Playsense.agency і Placy.ai, для буйных гульцоў інвестыцыі ў нерухомасць тыповыя, тады як невялікім і сярэднім кампаніям спадабалася эканоміць на офісе: 

— Трэнд на тое, што тысячы кампаній са штатам у 50-100 чалавек пацвердзілі сваім прыкладам, што можна працаваць увогуле без офіса, знізіўшы выдаткі. І гэта выкарыстоўваецца як канкурэнтная перавага — яшчэ некалькі гадоў таму ў гэта верылася з цяжкасцю.

А вось у выпадку з ІТ-гігантамі пандэмія, магчыма, спрацавала парадаксальным чынам. У 2021 годзе эканамічны аглядальнік The Wall Street Journal Конрад Путцэр звярнуў увагу на тое, што ІT-кампаніі накшталт Google, Amazon і Facebook у перыяд пандэміі сталі актыўна назапашваць актывы, скупляючы камерцыйную нерухомасць. Google скарыстаўся падзеннем коштаў на офісы ў буйных амерыканскіх гарадах і актыўна скупляў іх. Alphabet, мацярынская кампанія Google, у 2020 годзе стала адным з найбуйнейшых уладальнікаў нерухомасці ў Нью-Ёрку і ў ЗША ў цэлым — у яе ўласнасці зямля і будынкі на агульную суму ў $49,7 млрд. Для параўнання, у 2011 годзе гэты яе партфель ацэньваўся ў $5,2 млрд — то бок вырас за дзесяцігоддзе амаль у 10 разоў.

Выканаўчы дырэктар па нерухомасці ў Brookfield Asset Management Браян Кінгстан на піку пандэміі COVID-19 у 2021 годзе адзначаў, што на фоне рэкордна нізкіх працэнтных ставак амерыканскія ІТ-кампаніі могуць атрымліваць больш высокі прыбытак, укладваючыся менавіта ў нерухомасць, а не ў аблігацыі або іншыя дзяржаўныя каштоўныя паперы. Апроч таго, у многіх юрысдыкцыях валоданне нерухомасцю можа прадастаўляць кампаніям пэўныя падатковыя перавагі. Напрыклад, у ЗША кампаніі могуць 39 гадоў амартызаваць камерцыйную нерухомасць, што дазваляе ў гэты перыяд змяншаць прыбытак, які абкладаецца падаткам.

Можна меркаваць, што штосьці падобнае з папраўкай на маштабы мы маглі б убачыць і ў Беларусі ў альтэрнатыўнай рэальнасці. Але для нашай краіны 2020 год азнаменаваўся не толькі пандэміяй, але і пачаткам зыходу ІТ-бізнесаў, а 2022-гі нанёс знішчальны ўдар па ІТ-краіне ў яе тагачаснай версіі. І без таго нячастыя буйныя пакупкі нерухомасці беларускімі ІТ-кампаніямі ўнутры краіны сышлі ў мінулае. Больш за тое, нават буйныя расійскія бізнесы, якія імкнуцца запоўніць утвораны ўнутры Беларусі вакуум, не спяшаюцца інвеставаць у куплю беларускай нерухомасці. Той жа Tinkoff для свайго ІT-хаба аддаў перавагу арэндзе экс-"Кемпінскі» ў цэнтры Мінска, а не куплі. 

Аляксандр Кныровіч, які больш за 20 гадоў кіраваў групай будаўнічых кампаній «Сармат», тлумачыць гэта спецыфічным стаўленнем беларускіх уладаў да ўласнасці:

— Каб зразумець, чаму беларускія кампаніі не спяшаюцца ўкладвацца ў нерухомасць унутры Беларусі, трэба адказаць на пытанне: павялічвае ці памяншае кошт кампаніі набыццё якой-небудзь нерухомасці. Калі гаворка ідзе пра набыццё нерухомасці ў ЗША або еўрапейскіх краінах, такая пакупка павялічыць яе кошт. А калі мы гаворым пра куплю нерухомасці ў Беларусі, то такое ўкладанне можа паменшыць кошт кампаніі. 

«Тут я ў танку. Звонку — не». Як справы ў Wargaming пасля разрыву з Беларуссю і Расіяй
«Тут я ў танку. Звонку — не». Як справы ў Wargaming пасля разрыву з Беларуссю і Расіяй
Па тэме
«Тут я ў танку. Звонку — не». Як справы ў Wargaming пасля разрыву з Беларуссю і Расіяй
2025 непрадказальны ШІ дапамагае зарабляць галоўныя офісы пакуль у Еўропе. Пра што размаўлялі Добкін і інвестары
2025 непрадказальны, ШІ дапамагае зарабляць, галоўныя офісы пакуль у Еўропе. Пра што размаўлялі Добкін і інвестары
Па тэме
2025 непрадказальны, ШІ дапамагае зарабляць, галоўныя офісы пакуль у Еўропе. Пра што размаўлялі Добкін і інвестары
У адпачынак ці дзеля інвестараў? Чаму Добкін сыходзіць
У адпачынак ці дзеля інвестараў? Чаму Добкін сыходзіць
Па тэме
У адпачынак ці дзеля інвестараў? Чаму Добкін сыходзіць
Чытайце таксама
ІТ-кампаніі з беларускімі каранямі ў топе падаткаплацельшчыкаў Літвы
ІТ-кампаніі з беларускімі каранямі ў топе падаткаплацельшчыкаў Літвы
ІТ-кампаніі з беларускімі каранямі ў топе падаткаплацельшчыкаў Літвы
2 каментарыя
Беларусбанк усталёўвае «банкаматы-рэсайклеры». Што гэта такое
Беларусбанк усталёўвае «банкаматы-рэсайклеры». Што гэта такое
Беларусбанк усталёўвае «банкаматы-рэсайклеры». Што гэта такое
Украінская EPAM на 2 месцы па найме джуноў у краіне
Украінская EPAM на 2 месцы па найме джуноў у краіне
Украінская EPAM на 2 месцы па найме джуноў у краіне
Для Беларусі на траціну павялічылі квоту бяспошліннага ўвозу электрамабіляў
Для Беларусі на траціну павялічылі квоту бяспошліннага ўвозу электрамабіляў
Для Беларусі на траціну павялічылі квоту бяспошліннага ўвозу электрамабіляў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

1

Кто в здравом уме будет инвестировать в Беларуси в недвигу? Как вообще могло такое прити в голову применительно к айти интересно?

Нормальный it бизнес будет инвестировать в технологии, ноухау, людей в конце концов. В Беларуси можно держать то что "не жалко" - комнатку с бухгалтерией, два стола, три стула и комп на Celeron 2015 года.

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
0

ну так и вкладывались - те же квартиры чтобы какихто специалистов изза границы или других городов заменить

0

А в ерате еще можно было взять валютный кредит на жилье, вот потеха была)