Нягледзячы на звальненні, Alphabet і Meta плацілі адныя з самых высокіх заробкаў у 2022
Alphabet і Meta апынуліся сярод самых шчодрых на заробкі публічных кампаній у 2022 годзе, піша Wall Street Journal. Выданне прааналізавала звесткі пра медыянныя заробкі ў 278 кампаніях са спісу S&P 500, сабраныя аналітыкамі MyLogIQ.
Alphabet і Meta апынуліся сярод самых шчодрых на заробкі публічных кампаній у 2022 годзе, піша Wall Street Journal. Выданне прааналізавала звесткі пра медыянныя заробкі ў 278 кампаніях са спісу S&P 500, сабраныя аналітыкамі MyLogIQ.
Meta заняла другое месца — тут медыяна складае каля $300 тысяч, Alphabet на трэцім — $280 тысяч. У 2021-м мацярынская кампанія Google узначальвала спіс.
Лідарам стаў інвестыцыйны фонд нерухомасці Vici Properties: ён налічвае ўсяго 22 супрацоўнікі, медыяннае ўзнагароджанне якіх склала прыкладна $415 тысяч. Кампанія валодае мноствам казіно ў ЗША. Аднак у разлік не браліся даныя па заробках супрацоўнікаў партфельных арганізацый.
Агулам журналісты называюць падзенне ўзроўню медыянных заробкаў у параўнанні з 2021 годам нязначным. Таксама яны палічылі, у колькі разоў узнагароджанне гендырэктараў кампаній (зыходзячы з даных, якія падаюцца імі ў Камісію па каштоўных паперах і біржах) пераўзыходзіць медыяну.
Менш амерыканскіх айцішнікаў сталі атрымліваць бонусы. Але бонусы сталі большымі
Так, сярод кіраўнікоў разгледжаных кампаній S&P 500 больш за ўсіх атрымаў CEO Alphabet Сундар Пічаі — $226 млн, што ў 808 разоў больш за медыяннае значэнне. СЕО Meta Марк Цукерберг зарабіў $28 млн — у 91 раз больш за медыяну. Суадносіны заробку CEO Vici Properties Эдварда Пітоняка да медыяны ў ягонай кампаніі склалі 28 — годам раней было 273.
У 2022 годзе тэхнакампаніі сталі моцна ўразаць прэміі і бонусы супрацоўнікам. У ходзе масавых звальненняў працу ў Alphabet і Meta сумарна страціла каля 33 тысяч чалавек.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
ашкеназы отбор уже нанятых не отменяли хоть и нового найма нет