Netflix страціў мільён падпісчыкаў у Іспаніі праз плату за шэрынг пароляў
Даследчая фірма Kantar Group падлічыла статыстыку стрымінгавай платформы за першыя тры месяцы гэтага года.
Раней на пачатку лютага Netflix увёў у Іспаніі штомесячную плату ў памеры шасці еўра для карыстальнікаў, якія дзеляцца сваім паролем. Стрымінг укараніў такія меры для барацьбы з парушальнікамі. У справаздачы гаворыцца, што дзве траціны падпісчыкаў, якія сышлі, выкарыстоўвалі шчыліну з шэрынгам пароляў. Дзясятая частка тых, што засталіся, плануе адмовіцца ад падпіскі ў наступным квартале.
Аналітыкі адзначаюць, што страта больш як мільёна падпісчыкаў за квартал — гэта сур’ёзны репутацыйны ўдар для кампаніі, што можа прывесці да яшчэ большай хвалі адпісак. У кампаніі падзенне колькасці падпісчыкаў назвалі часовай з’явай. Netflix увёў дадатковую плату за шэрынг пароляў таксама ў Партугаліі, Канадзе і Новай Зеландыі.
Читать на dev.by