Neuralink упершыню ўжывіла чып у мозг чалавека

Кампанія ўпершыню правяла аперацыю па ўжыўленні ў галаўны мозг пацыента імпланта, які дазваляе наладзіць узаемадзеянне з камп’ютарам.

3 каментарыя

Паводле слоў Ілана Маска, першы чалавек атрымаў імплант Neuralink і цяпер ідзе на папраўку пасля аперацыі. Невялікі імплант цыліндрычнай формы ўсталёўваюць у адтуліну ў чарапной каробцы чалавека, з галаўным мозгам ён злучаецца найтанчэйшымі электродамі. Імплант ужо рэгіструе актыўнасць нейронаў пацыента.

Пацыентаў адбіраюць сярод тых, хто мае цяжкія парушэнні маторных функцый. Праз гэта людзі не могуць рухаць канцавінамі самастойна. Кампанія разлічвае наладзіць інтэрфейс паміж чалавечым мозгам і камп’ютарам такім чынам, каб пацыент змог эфектыўна кіраваць біянічнымі пратэзамі або экзашкілетам, а ў будучыні — уласнымі канцавінамі.

Спачатку кампанія хацела пачаць выпрабаванні імпланта на людзях пры канцы 2019 года, але дазвол удалося атрымаць толькі ў 2023 годзе. Сёлета такія аперацыі будуць праведзеныя на 11 пацыентах. У выпадку поспеху клінічных выпрабаванняў імплант Telepathy запусцяць у серыйную вытворчасць. Мяркуецца, што з яго дапамогай чалавек зможа кіраваць інтэрфейсам у смартфоне або камп’ютары.

Тысячи людей хотят вживить чип Neuralink: стартап набирает добровольцев
По теме
Тысячи людей хотят вживить чип Neuralink: стартап набирает добровольцев
Neuralink атрымала дазвол на тэсціраванне нейрачыпаў на людзях
Па тэме
Neuralink атрымала дазвол на тэсціраванне нейрачыпаў на людзях
X упершыню створыць цэнтр мадэрацыі пасля масавых звальненняў Маска
Па тэме
X упершыню створыць цэнтр мадэрацыі пасля масавых звальненняў Маска

Читать на dev.by