Каго толькі што ўзялі ў ПВТ: яшчэ адзін ІП і шмат кампаній, створаных у 2023

ПВТ за май-ліпень прыняў адразу 60+ новых кампаній. Паглядзелі, хто ўвайшоў у другі набор, а таксама якія кампаніі ўжо не рэзідэнты Парка. 

53 каментарыя

Да першага сёлетняга набору ў ПВТ уваходзіла 1060 кампаній (+ адзін ІП). калі арыентавацца на інфармацыю на афіцыйным сайце Парка. Па выніках двух набораў ПВТ прыняў 64 новых рэзідэнтаў.

Паводле інфармацыі на сайце ПВТ, на гэты момант у Парку 1018 рэзідэнтаў. Калі даныя парку актуальныя, атрымліваецца, са спісу рэзідэнтаў сёлета ўжо выключылі 100+ кампаній.

Навакі ПВТ

Адразу 9 новых рэзідэнтаў Парка (амаль трэць) былі зарэгістраваныя ў якасці юрыдычных асоб толькі сёлета. Некалькі кампаній былі адкрытыя зусім нядаўна — у маі-чэрвені.  

Профіль новых рэзідэнтаў стандартны: распрацоўка софту, вэб-праграм геймдэў, фінтэх, медтэх, аптымізацыя бізнэс-працэсаў. Сярод навакоў ёсць некалькі вядомых кампаній: «Гульні Геймс», «Элітсофт», «Праца Бай».

Усе рэзідэнты другога набору ПВТ у 2023
  1. «АбесТрэйд»: (дата рэгістрацыі — кастрычнік 2020 года). Прадастаўляе комплексныя ІТ-рашэнні для аптымізацыі бізнэс працэсаў.
  2. «АйЦіЭс Дэфай»: (люты 2023). Фінтэх. 
  3. «Азбука кіравання»: (верасень 2011). Займаецца продажам, укараненнем, наладжваннем, дапрацоўкай праграмных прадуктаў 1С. Распрацоўвае сайты, уласныя праграмныя прадукты і мабільныя праграмы на базе 1С.
  4. Прыватнае прадпрыемства «АктыТэхСэрвіс»: (красавік 2017). Прадастаўляе спектр паслуг па аўтаматызацыі прадпрыемстваў на базе праграм 1С.
  5. «АРМАСОФТ»: (люты 2019). Распрацоўвае і ўкараняе сістэму маніторынгу і ранняга выяўлення лясных і ландшафтных пажараў «лясны Вартаўнік». 
  6. «Бі Эйч Ві Тэк Дэвелапмент»: (верасень 2018). Будзе распрацоўваць інвестыцыйную платформу «Комбі» для беларускіх камерцыйных банкаў. 
  7. «БЛІЦ ВЕКТАР»: (чэрвень 2023). Студыя распрацоўкі мабільных сімулятараў. Заснаваная ў 2021 годзе ў Санкт-Пецярбургу.
  8. «Блакчэйн Лабс»: (май 2023). Кампанія па блакчэйн распрацоўцы.
  9. «Вістэгра»: (снежань 2022). Распрацоўшчык софту і web-праграм для бізнэсу.
  10. «ГУЛЬНІ ГЕЙМС»: (май 2020). Распрацоўшчык мабільных гульняў.
  11. Гуткін Дзмітрый Юр’евіч — ІП: (сакавік 2021). Мабільная распрацоўка.
  12. «ДЭЎКРАФТ»: (кастрычнік 2012). Распрацоўшчык софту.
  13. «Дзіджытал Шэф Тэхналогіі»: (красавік 2023 года). Распрацоўка софту.
  14. «ДэўсГруп»: (кастрычнік 2016). Распрацоўка софту.
  15. «Ізі Тэх Салюшэнс»: (студзень 2023).
  16. «ІЛАІТА БЕЛ»: (сакавік 2023). Спецыялізуецца на ўкараненні і наладжванні Бітрыкс24 пад працоўныя працэсы кампаній, уключаючы CRM, дакументаабарот, тэлефанію і інш.
  17. «Кліентпро»: (снежань 2022).
  18. «КН ТЭХНОЛАДЖЫС»: (чэрвень 2020). Займаецца распрацоўкай вэб-праграм як уласных прадуктаў, так праектаў і для кліентаў з Беларусі і Еўропы.
  19. «НоваСофт»: (юты 2004). Распрацоўвае аўтаматызаваныя працоўныя месцы для профільных спецыялістаў, забяспечвае збор даных са спецыялізаваных кантролераў, мікрапрацэсарных абарон і прыбораў уліку.
  20. «ПВЗ»: (май 2021). Група кампаній «NWP» — афіцыйны партнёр кампаніі «1С». Распрацоўвае рашэнні па аптымізацыі і аўтаматызацыі ўліку прадукцыі, бізнэс-працэсаў у гандлёвых аб’ектах і на складах арганізацый. 
  21. «Платформа «Медыкт»: (лістапад 2022). Распрацоўвае АПК для кіравання абсталяваннем у аперацыйных і дакументавання аперацый «Сірыус», электронна-вылічальную машыну «Сірыус».
  22. «ПВТэх»: (май 2023). 
  23. «ПРАЦА БАЙ»: (студзень 2019). Аказвае паслугі па прадастаўленні доступу да praca.by — рэсурсу пошуку працы і падборы супрацоўнікаў.
  24. «Сігма ДжыЦі»: (снежань 2022). 
  25. «СК Софт прадакшн»: (лістапад 2022). Кансультацыйныя паслугі ў галіне камп’ютарных тэхналогій.
  26. «СмартЭйрКей-Бел»: (юты 2023). Створыць «Беларускую рэгіянальную інфармацыйную камунальную сістэму». Яна прадугледжвае адначасовую рэалізацыю двух праектаў па тэхналогіі «разумнага горада»: «Адзінае гарадское (рэгіянальнае) асяроддзе бесключавога доступу» і «Сістэма кіравання ўласнасцю».
  27. «Цілберг Тэхналогіі»: (ліпень 2022). Распрацоўшчык інфармацыйных сістэм і рашэнняў. Дапамагае B2B-кампаніям інтэграваць тэхналогіі Microsoft у бізнэс-працэсы.
  28. «УІПЕТ СОФТ»: (чэрвень 2023). Беларуская кампанія, спецыялізуецца на заказной распрацоўцы софту для лакальных і замежных кліентаў.
  29. «Чып Дэсіжн»: (снежань 2020). 
  30. «Эй Джы Софтворкс»: (студзень 2023). Распрацоўшчык праграм. Будзе дапрацоўваць платформу «Boook» для стварэння інтэрактыўных кніг (гульні-прыгоды ў жанры «Adventure», пабудаваныя вакол сюжэтаў вядомых літаратурных твораў). 
  31. «ЭЛІТСОФТ»: (люты 2016). Будзе распрацоўваць прадукт «Faust view» для выяўлення паталагічных змен пры абследаванні малочнай залозы з выкарыстаннем AI.
  32. «ЭмКун Геймз»: (сакавік 2023). Распрацоўшчык мабільных гульняў. 
  33. «Эфектыўнасць Бізнэсу»: (лістапад 2022). Міжнародная ІТ-кампанія з офісамі ў 9 краінах (у прыватнасці, у ААЭ, Турцыі, Іспаніі, Канадзе, Калумбіі, ААЭ). Займаецца аўтаматызацыяй і лічбавізацыяй бізнэсу.

Пра некаторых рэзідэнтаў ПВТ варта расказаць падрабязней. 

«АйЦіЭс ДэФай»

Кампанія з расійскімі каранямі, была створаная ў лютым гэтага года. Асноўным заснавальнікам з доляй 85% з’яўляецца расійская інвестыцыйная кампанія «Лічба брокер».

Паводле інфармацыі Frank Media, «Лічба брокер» стала заснавальніцай беларускай кампаніі «АйЦіЭс ДэФай» у рамках стратэгіі па міжнародным развіцці, якая прадугледжвае стварэнне партнёрскіх адносін у дружалюбных юрысдыкцыях. Хто з’яўляецца ўладальнікам астатніх 15% беларускай кампаніі, невядома. 

За паўгода расійская кампанія ўклала ў статутны фонд «АйЦіЭс ДэФай» 109 мільёнаў расійскіх рублёў (больш за 1,2 мільёна долараў), вынікае з фінансавай справаздачнасці

Да лютага гэтага года «Лічба брокер» належала амерыканскаму Freedom Holding, заснаванаму расійскім мільярдэрам Цімурам Турловым (яго багацце ацэньваецца ў $3,1 млрд). У чэрвені 2022 года Freedom Holding абвясціла аб сыходзе з РФ. У лютым гэтага года кампанія закрыла ўгоду аб продажы свайго расійскага бізнэсу намесніку дырэктара інвесткампаніі «Фрыдам Фінанс» (цяпер — «Лічба брокер») Максіму Павалішыну. Сума ўгоды склала 140 мільёнаў долараў. 

У красавіку гэтага года расійская «Лічба брокер» адкрыла ў Беларусі яшчэ адну кампанію з аналагічнай назвай. Статутны капітал новай юрыдычнай асобы склаў 500 тысяч беларускіх рублёў (160+ тысяч долараў). 

Паводле інфармацыі расійскіх медыя, «Лічба брокер» і СПБ Біржа разглядаюць магчымасць стварэння ў Беларусі крыптабіржы, якая будзе дзейнічаць на базе ПВТ. 

«Бі Эйч Ві Тэк Дэвелапмент»

BHV Tech Development уваходзіць у групу кампаній BHV Group, якая аказвае паслугі для прадпрыемстваў інвестыцыйна-фінансавага сектара.

І, як аказалася, гэта стары (новы) рэзідэнт ПВТ. З кастрычніка 2019 года «Бі Эйч Ві Тэк Дэвелапмент» ужо значылася ў спісе рэзідэнтаў ПВТ. Кампанія трапіла ў вялікі кастрычніцкі набор са 129 новых кампаній Парка. Паводле інфармацыі dev.by, цяпер «Бі Эйч Ві Тэк Дэвелапмент» паўторна ўвайшла ў ПВТ. Але ў нас няма падрабязнасцяў, калі і з якіх прычын кампанію вывелі/выключылі з ліку рэзідэнтаў. 

У профілі кампаніі на dev.by пазначана, што «Бі Эйч Ві Тэк Дэвелапмент» распрацоўвае інавацыйныя тэхналагічныя рашэнні для камерцыйных і інвестыцыйных банкаў, прыватных і карпаратыўных інвестараў і прафесійных партфельных кіраўнікоў. У кампаніі працуе каманда са Швейцарыі, Украіны, Грузіі, Расіі і Беларусі. Цяпер у планах «Бі Эйч Ві Тэк Дэвелапмент» — распрацоўка інвестыцыйнай платформы «Комбі» для беларускіх камерцыйных банкаў. 

Яшчэ адзін ІП 

Сярод дзейных рэзідэнтаў ПВТ з’явіўся другі індывідуальны прадпрымальнік — Дзмітрый Гуткін.

Паводле звестак АДР, Дзмітрый Гуткін зарэгістраваўся ў якасці ІП у сакавіку 2021 года. На сайце Парка няма інфармацыі, якім праектам (амі) будзе займацца новы ІП. У профілі Дзмітрыя Гуткіна ў лінкедзіне пазначана, што ён Senior Project Management. 

Летась сярод рэзідэнтаў ПВТ з’явіўся ІП Яўген Яроцкі. Ён займаецца распрацоўкай мабільных праграм для iOS і Android. 

Хто сышоў з ПВТ

Паглядзелі, якіх кампаній больш няма ў спісе рэзідэнтаў ПВТ і якія з іх былі на слыху. 

«Софтэк Дэвелапмент» — мінскі цэнтр распрацоўкі амерыканскай Softeq Development. Ад красавіка гэтага года беларуская кампанія знаходзіцца ў ліквідацыі, таму выключэнне яе са спісу было чаканым. Са слоў супрацоўшчыкаў кампаніі, топ-менеджмент Softeq Development «прыняў пастанову закрыць офіс распрацоўкі» пасля 24 лютага 2022 — пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.

«ДЭІП Фаўндэйшн» — блакчэйн-стартап. Кампанія пачынала з распрацоўкі блакчэйн-платформы для «свабоднага і справядлівага доступу да навуковых публікацый». Цяпер кампанія распрацоўвае некалькі прадуктаў. Адзін з асноўных — Саѕіmir. Гэта канструктар для стварэння Web3 парталаў і NFT-маркетплэйсаў з адкрытым зыходным кодам.

На ранняй стадыі ў DEIP інвеставаў сузаснавальнік EPAM Леанід Лознер. Улетку 2021 года DEIP прыцягнуў 2 мільёны долараў. 

Летась у кампаніі ўзніклі праблемы з выплатай заробку супрацоўнікам. СЕО DEIP Алекс Шкор расказаў, як стартап страціў некалькі сотняў тысяч долараў праз абвал крыптарынку. 

«Зефір Дэвелапмент» — распрацоўшчык мабільных гульняў і праграм. Кампанія ўваходзіла ў топ-20 самых папулярных паблішараў з офісамі ў РБ. Некалькі прадуктаў кампаніі (у прыватнасці, казуальная размалёўка па нумарах Hey Color) патраплялі ў сусветны топ у сваёй катэгорыі. Ад красавіка гэтага года беларуская юрыдычная асоба ліквідуецца.

«ФінтэксЛаб» (гандлёвая марка — SmartexLab) — ІТ-кампанія з Брэста. Спецыялізуецца на мабільнай і вэб-распрацоўцы. Асноўны фокус — на софт для фінтэху і медыцыны. У 2019 годзе SmartexLab была прададзеная SolbegSoft — аўтсорсінгавай кампаніі з офісамі ў ЗША і Беларусі. У жніўні 2021 года ў брэсцкім офісе SmartexLab прайшлі ператрусы.


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 210 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.

У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. 

Дапамагчы нам можна праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

У ПВТ узялі яшчэ 33 кампаніі, з замежным капіталам таксама (Эстонія, Малдова, ААЭ)
Па тэме
У ПВТ узялі яшчэ 33 кампаніі, з замежным капіталам таксама (Эстонія, Малдова, ААЭ)
ІТ-кампаніі раяць, чаму вучыцца ў 2023. Новы даведнік ПВТ
Па тэме
ІТ-кампаніі раяць, чаму вучыцца ў 2023. Новы даведнік ПВТ
Замежныя ІТ-кампаніі з «недружалюбнага» спісу сыходзяць з Беларусі
Па тэме
Замежныя ІТ-кампаніі з «недружалюбнага» спісу сыходзяць з Беларусі
Каго яшчэ ўзялі ў ПВТ — і куды ідзе індустрыя на прыкладзе набору-2023
Па тэме
Каго яшчэ ўзялі ў ПВТ — і куды ідзе індустрыя на прыкладзе набору-2023

Читать на dev.by