12-гадзінныя патагонкі і спісы на звальненне: супрацоўнікі Twitter раcказалі пра новыя парадкі пры Маску

Супрацоўнікі сацсеткі расказалі пра першыя патрабаванні новага кіраўніка кампаніі пасля набыцця Twitter 27 кастрычніка.

9 каментарыяў

Паводле звестак CNBC, Маск адправіў у сацсетку супрацоўнікаў з іншых сваіх кампаній. Напрыклад, ён прыцягнуў 50 чалавек з Tesla, двух з The Boring Company і аднаго — з Neuralink. Ад першага дня пасля заключэння ўгоды Маск пачаў актыўна мяняць звычны парадак працы. Як паведамляе The Verge, кіраўнік Twitter даў заданне распрацоўшчыкам да 7 лістапада замяніць бягучую падпіску Twitter Blue за $5 на месяц на падпісны план для верыфікацыі акаўнтаў за $20.

Паводле ідэі бізнэсоўца, цяпер пасля верыфікацыі карыстальнікі будуць абавязаныя плаціць штомесячную падпіску. Цяперашнім верыфікаваным акаўнтам дадуць 90 дзён, каб аформіць платную падпіску, у адваротным выпадку іх статус будзе адкліканы. Акрамя таго, распрацоўшчыкам пагражае звальненне за зрыў дэдлайну. Цяпер распрацоўшчыкам даводзіцца працаваць па 12 гадзін на дзень і менш камунікавацьь у Slack, каб паспець да дэдлайну. Выданне сцвярджае, што Маск загадаў юрыстам і кіраўнікам неэфектыўных падраздзяленняў падрыхтаваць спісы на звальненне.

Маск распусціў раду дырэктараў і стаў аднаасобным кіраўніком Twitter
Па тэме
Маск распусціў раду дырэктараў і стаў аднаасобным кіраўніком Twitter
The Verge: Маск хоча ўвесці платную верыфікацыю ў Twitter за $20 на месяц
Па тэме
The Verge: Маск хоча ўвесці платную верыфікацыю ў Twitter за $20 на месяц
Канье Уэсту вярнулі доступ да Twitter. Маск заявіў, што ён ні пры чым
Па тэме
Канье Уэсту вярнулі доступ да Twitter. Маск заявіў, што ён ні пры чым

Читать на dev.by