OpenAI адкрыла прыём заявак на прасунутую версію ChatGPT

OpenAI шукае спосабы манетызаваць чатбот, які захапіў інтэрнэт: кампанія пачала збіраць заяўкі на платны доступ да эксперыментальнай версіі ChatGPT Professional.

Пакінуць каментарый

Пакуль ідэі манетызацыі на раннім этапе прапрацоўкі. На старонцы афармлення заяўкі распрацоўшчыкі прапаноўваюць карыстальнікам пазначыць, якая цана, на іх погляд, была б занадта нізкай для даверу да боту, якая — занадта высокай, і якая здаецца ім аптымальнай. Магчымасць заробку на ChatGPT дапаможа забяспечыць «жыццяздольнасць» прадукту ў доўгатэрміновай перспектыве.

Chatgpt Professional адрозніваецца ад бясплатнай версіі тым, што яна «заўсёды даступная», генеруе адказы хутчэй і дазваляе здзяйсняць мінімум удвая больш запытаў на дзень. Таксама кампанія гатовая гутарыць з карыстальнікамі прасунутай версіі ChatGPT і напрамую збіраць фідбэк.

OpenAI папярэджвае, што Chatgpt Professional — эксперыментальная ідэя і ўмовы могуць мяняцца. Усеагульным доступ да платнай версіі таксама пакуль не будзе.

Мадэль умее пісаць код, выпраўляць багі, складаць суправаджальныя лісты, вершы, музыку, падкаты да дзяўчат і розны іншы кантэнт. Бот ужо напалохаў Google, а Microsoft хоча ўкараніць яго ў свой пашукавік, каб адбіць у яе карыстальнікаў. Паводле інфармацыі сеткавых крыніц, рэдмандская кампанія плануе ўкласці ў OpenAI каля $10 млрд. Хаця мінулага месяца сузаснавальнік і гендырэктар OpenAI Сэм Альтман крытыкаваў якасць ChatGPT і казаў, што над ёй трэба будзе яшчэ нямала папрацаваць.

Microsoft хоча ўбудаваць у пошук ChatGPT — «забойцу Google»
Па тэме
Microsoft хоча ўбудаваць у пошук ChatGPT — «забойцу Google»
У нью-ёркскіх школах забаранілі выкарыстоўваць ChatGPT — і вучням, і настаўнікам
Па тэме
У нью-ёркскіх школах забаранілі выкарыстоўваць ChatGPT — і вучням, і настаўнікам
У сеціве набірае папулярнасць новы чатбот ChatGPT. Адныя кажуць, што ён лепшы за Google, іншыя — баняць
Па тэме
У сеціве набірае папулярнасць новы чатбот ChatGPT. Адныя кажуць, што ён лепшы за Google, іншыя — баняць

Читать на dev.by