OpenAI запусціла краму аплікацый ChatGPT
OpenAI запусціла App Directory — каталог аплікацый, дзе сабраны ўсе прадукты, якія падтрымлівае ChatGPT, піша Engadget. Сярод іх — Adobe Photoshop, Airtable, Canva, Notion, Slack, Spotify, Zoom і іншыя.
Паралельна кампанія адкрыла распрацоўшчыкам доступ да SDK для стварэння інтэрактыўных аплікацый, якія працуюць прама ў інтэрфейсе чат-бота.
Таксама кампанія перайменавала «канектары», з дапамогай якіх можна падключаць пабочныя сэрвісы накшталт Google Drive ці Dropbox. Цяпер яны лічацца аплікцыямі: канектары для працы з файламі сталі «аплікацыямі з пошукам па файлах», інструменты для аналітыкі — «аплікацыі з паглыбленымі даследаваннямі», а сінхранізаваныя інтэграцыі — «аплікацыямі з сінхранізацыяй».
Удакладняецца, што аплікацыі могуць задзейнічаць функцыю памяці, калі яна актываваная ў карыстальніка. Пры гэтым для карыстальнікаў тарыфаў Free, Plus, Go і Pro OpenAI можа выкарыстоўваць дадзеныя ўзаемадзеяння з аплікацыямі для навучання сваіх мадэляў, калі ў юзераў уключана адпаведная налада.
Як менавіта OpenAI збіраецца зарабляць на экасістэме аплікацый, яна пакуль не тлумачыць. Кампанія вывучае дадатковыя спосабы манетызацыі, уключаючы лічбавыя тавары, і будзе дзяліцца дэталямі па меры таго, як распрацоўшчыкі і юзеры пачнуць актыўней карыстацца платформай.
Читать на dev.by