Заснавальнік Twitter стварыў новы месэнджар, які працуе без інтэрнэту і рэгістрацыі

Джэк Дорсі стварыў новы месэнджар — BitChat. Пра навінку ён распавёў у Х, які некалі называўся Twitter.

2 каментарыя

Аплікацыя працуе без падлучэння да інтэрнэту праз Bluetooth. Яна цалкам дэцэнтралізаваная і працуе без сервернай інфраструктуры — усе паведамленні захоўваюцца толькі ў памяці прылады і абараняюцца скразным шыфраваннем. Рэгістраваць акаўнт і ўводзіць асабістыя дадзеныя, напрыклад нумар тэлефона і электронную пошту, у BitChat не трэба.

BitChat пабудаваны на базе тэхналогіі Bluetooth Mesh, якая дазваляе прыладам з Bluetooth аб’ядноўвацца ў сетку. Кожная з іх можа служыць і кліентам, і перадатчыкам, прымаючы і перадаючы паведамленні па метадзе «store and forward»: паведамленні спачатку захоўваюцца на прамежкавай прыладзе і перасылаюцца канчатковаму атрымальніку, калі ён з’явіцца ў сетцы. Гэта дае магчымасць зносіцца падчас збояў у працы інтэрнэту або ў раёнах са слабым сігналам. Дорсі адзначыў, што дадатак нагадвае IRC (Internet Relay Chat) — найстарэйшы тэкставы чат-пратакол з 1990-х.

BitChat даступны ў рэжыме бэта-тэставання. Пакуль ён падтрымлівае толькі тэкст.

Заснавальнік Twitter запусціў простую платформу для стварэння АІ-агентаў
Па тэме
Заснавальнік Twitter запусціў простую платформу для стварэння АІ-агентаў
Стартап фаўндэра Twitter зноў скараціў тысячу чалавек
Па тэме
Стартап фаўндэра Twitter зноў скараціў тысячу чалавек

Читать на dev.by