QA атрымаў офер і тут жа пазбавіўся яго. Думае, праз адмову праходзіць паліграф і жарты пра коцікаў

Цікавую гісторыю расказаў у LinkedIn сеньёр QA: ён атрымаў офер ад кампаніі Inktech з офісамі на Кіпры і ў Вялікабрытаніі (сам топікстартар у Ерэване, мяркуючы з яго профілю). Але амаль адразу ж пазбавіўся — праз адмову праходзіць паліграф і… коцікаў.

15 каментарыяў

«Проста ў кагосьці адсутнічае пачуццё гумару, але развіты комплекс вахцёра»

Як расказаў у сваім пасце айцішнік, офер ён атрымаў праз тыдзень ад пачатку пошуку працы. 

— Узяў пару дзён падумаць, запытаў павышэнне — і яго хутка ўзгаднілі. Рэкруцёру асобны дзякуй за ўвесь працэс. Прапанова, дарэчы, была вельмі добрай.

Але потым выслалі анкету ад службы бяспекі. І шостым пунктам у ёй значылася згода на… паліграф! 

Аўтар паста прыклаў перапіску з рэкруцёрам, у ёй ён цікавіцца, ці трэба будзе паліграф праходзіць у Ерэване, ці ехаць кудысьці яшчэ. На што атрымлівае такі адказ: яму не трэба будзе праходзіць паліграф, «калі ў працы не будзе нейкіх сур’ёзных сітуацый, якія гэтага могуць запатрабаваць». Далей ідзе ўдакладненне: «пункт дададзены, калі гэта будзе крайняй неабходнасцю».

Топікстартар прама не ўдакладняе, што ён пазначыў у анкеце, аднак з яго адказаў у каментарах можна зразумець, што згоды ён не даў. Тым не менш офер, мяркуе айцішнік, маглі адклікаць яшчэ з адной прычыны: у спіс тых, хто жыве з ім, ён дадаў катоў. 

— Не, ну, а шо? Яны мая сям’я. І фармальна меў рацыю: «Іншыя асобы, якія пражываюць сумесна…». Ніякіх удакладненняў наконт таго, якога віду асоб маюць на ўвазе.

Анкету адправіў у нядзелю, — працягвае свой аповед аўтар, — а ад моманту, як яе ўбачылі, і да адмовы ад службы бяспекі прайшло менш за 2 гадзіны. Хоць заяўлялася, што праверка займае 1-2 дні.

Так што рэч тут зусім не ў тым, што я тэрарыст, судзімы махляр і не вярнуў банку крэдыт, патрэбны на закупку тоны коксу, а проста ў кагосьці адсутнічае пачуццё гумару, але цудоўна развіты комплекс вахцёра.

Айцішнік піша, што ў анкеце ёсць яшчэ пункт — згода на невыдаванне. Але «без падпісанага NDA гэтая анкета — проста паперка».

А пры канцы ён дадае, што інфармацыя пра паліграф з’яўляецца грамадска значнай, і пра такое варта «паведамляць кандыдатам загадзя, а не пасля ўсіх этапаў і оферу». Таму ён і вынес сітуацыю ў публічнае поле. 

«Сам вінаваты. Па заканадаўстве кот — гэта маёмасць, а не сямейнік»

Пост ужо назбіраў дзве сотні каментароў. Падпісчыкі дзякуюць яго аўтару і ад сябе асабіста, і ад імя коцікаў, і абураюцца тым, што дзесьці яшчэ ўжываюцца такія практыкі, як паліграф — і гэта «верны знак», што не трэба было аўтару там працаваць, «каты ўратавалі».

Некаторыя спрабуюць растлумачыць лагічна, чаму кампанія прыняла такое рашэнне, — у духу: «сам вінаваты, не трэба было жартаваць» у такой сур’ёзнай справе, як найманне. 

— Вас развярнулі, не таму што вы адмовіліся праходзіць паліграф, а таму што фігуравалі з пункта гледжання тыповага эсбэшніка. Вось ён і напісаў характарыстыку, хутчэй за ўсё, штосьці накшталт: непрадказальны ў сітуацыі стрэсу або любой нестандартнай сітуацыі, адмовіць.

Насамрэч яны нядрэнныя хлопцы, проста ў іх прафдэфармацыя, і на гэта трэба рабіць зніжку і не ўключаць гумару/іроніі/сарказму.

— Я неяк сумовіўся ў гэтую кампанію, не памятаю, ці дайшло да анкеты для СБ, офер быў, але там не атрымалася дамовіцца. 

Неістотна. Яны, здаецца, цалкам адэкватныя (нягледзячы на нашую з імі трохі непрыемную гісторыю). Я думаю, вам адмовілі не праз адмову ад паліграфа — калі б ён быў абавязковы, пра гэта б папярэджвалі самі эйчары. Вам адмовілі праз несур’ёзнасць. Вы запаўнялі дакументы, так, хай гэта і ўсяго-ткі для СБ, і ўсяго-ткі ў выглядзе анкеты, але гэта дакумент — і варта было праявіць некаторую сур’ёзнасць: усё ж вы не ў гульні гулялі, а ўладкоўваліся на працу. 

P. S. Я сам заўсёды стаўлю «адмаўляюся» ад паліграфа, ніколі не было праблем з СБ. Гэта прытым, што ў мяне не самае добрае мінулае з пункта гледжання паперак — цёмны конік.

P. P. S. Не трэба крыўдзіць эсбэшнікаў, яны, першае, нармальныя хлопцы часцяком, другое, у іх проста праца такая. Я размаўляў некалькі разоў з эсбэшнікамі вочна пры ўладкаванні ў розныя кампаніі (і маленькія, і буйныя), і заўсёды гэта быў прыемны працэс — і пабалбаталі, і пажартавалі/пасмяяліся. Ніколі не сутыкаўся з негатывам. Увогуле, аўтар, гэта вам вопыт на будучыню, жартам сваё месца, афіцыйнай інфе — сваё.

— На мяне, дык сам вінаваты. Па заканадаўстве кот — гэта маёмасць, а не сямейнік. У СБ сядзяць дзядзькі сур’ёзныя без пачуцця гумару. Вось і атрымаў.


А як паступілі б вы ў такой сітуацыі? Пішыце ў каментарах.

«Не для людей с грязным прошлым». Зачем айтишников проверяют на полиграфе на собесе
По теме
«Не для людей с грязным прошлым». Зачем айтишников проверяют на полиграфе на собесе
Европа умирает как ИТ-рынок, надо ехать в США. Карьерный консультант из РФ раскритиковала Старый Свет
По теме
Европа умирает как ИТ-рынок, надо ехать в США. Карьерный консультант из РФ раскритиковала Старый Свет

Читать на dev.by