Пандэмія, інфляцыя, банкі. CEO iTechArt пра прычыны крызісу ў ІТ

У лісце да супрацоўнікаў Сяргей Каваленка пералічыў ланцужок падзей, якія прывялі да крызісу ў кампаніі.

26 каментарыяў

iTechArt у другім квартале 2023 года прыпыняе найманне, не ўтрымлівае супрацоўнікаў, пераглядае бюджэт, шукае новыя праекты і адкладае рэбрэндынг. Анонс гэтых супрацькрызісных мер СЕО кампаніі Сяргей Каваленка апярэдзіў апісаннем негатыўных працэсаў на сусветным рынку, якія прывялі да такога выніку.

dev.by пераказаў тэзісы з карпаратыўнага ліста Каваленкі.

Логіка падзей

Усё пачалося з пандэміі і каранціну, які выклікаў падзенне на рынках развітых краін. У адказ Федэральная рэзервовая сістэма ЗША панізіла працэнтныя стаўкі да 0,00-0,25%, што прыцягнула рэсурсы ў фінансавую сістэму. Тэхналагічныя кампаніі атрымалі вялікія інвестыцыі, і гэта падняло попыт на распрацоўку і тэсціраванне. 

Танныя грошы, аднак, прывялі да глабальнага росту інфляцыі (8,8% у 2022 годзе супраць 3,5% у дапандэмійны перыяд), так што ФРС ЗША зноў была вымушаная падняць стаўкі — да 4,5-5% (найвышэйшы ўзровень за апошнія 15 гадоў).

Гэта моцна паўплывала на ІТ-сектар, стартапы і венчурных інвестараў: грошы сталі дарагімі, прыцягненне інвестыцый складанае. У другой палове 2022 года кампаніі сталі пераглядаць бюджэты, а тэхнагіганты праводзіць масавыя скарачэнні. Шматлікія кампаніі вымушаныя спадзявацца больш на ўласныя рэсурсы, ніж на вонкавае фінансаванне, або скарачаць выдаткі, каб павысіць сваю выжывальнасць.

Агрэсіўны рост ставак выклікаў крызіс у банкаўскім сектары, некалькі банкаў нядаўна закрыліся, уключаючы Silicon Valley Bank (SVB). Сітуацыю з SVB атрымалася стабілізаваць, але банкаўскую сістэму працягвае трэсці (напрыклад, еўрапейскі Credit Suisse). Да таго ж 22 сакавіка ФРС у 8-ы раз за год падняла стаўку — да 4,75-5,0%.

Тэндэнцыі на рынку

1. Даступных грошай стала менш, іх цана вырасла.

Для зніжэння выдаткаў бізнэс пачынае адмаўляцца ад паслуг некаторых пастаўшчыкоў/вендараў. Для сваіх кліентаў мы — пастаўшчык/вендар. На некаторых бягучых праектах не выключанае скарачэнне пазіцый.

2. Кліенты нікуды не спяшаюцца, нават на ключавых праектах.

Асноўная стратэгія — эканоміць бюджэт і глядзець, што далей. Скараціўся попыт на распрацоўку ва Усходняй Еўропе праз падзеі ў рэгіёне.

3. Пасля краху SVB кампаніі, на якіх мы засяродзіліся як на патэнцыйных кліентах, больш не дэманструюць гіперрост.

75% выручкі iTechArt — з ЗША, і ў кампаніі няма імунітэту супраць такіх умоў. Таму будуць прынятыя антыкрызісныя меры.

Пра тое, што гэта за меры, можна прачытаць тут.


Вы выдаткавалі на гэты матэрыял дзве хвіліны. Выдаткуйце яшчэ 15 секунд, калі ласка.  

dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў.

Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 170 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі. У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. 

Дапамагчы нам можна праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

Усе чакаюць рэцэсію — ці прыйдзе яна? Удзельнікі ІТ-рынку тлумачаць, да чаго рыхтавацца
Па тэме
Усе чакаюць рэцэсію — ці прыйдзе яна? Удзельнікі ІТ-рынку тлумачаць, да чаго рыхтавацца
Как банкротство Silicon Valley Bank повлияет на мир стартапов
По теме
Как банкротство Silicon Valley Bank повлияет на мир стартапов

Читать на dev.by