У Парыжы з'явіўся цэнтр паветранага таксі

У Францыі запрацаваў цэнтр для тэставання электрычных беспілотных паветраных таксі. Іх плануюць выкарыстоўваць падчас Алімпійскіх гульняў 2024 года.

Пакінуць каментарый

Распрацоўкай таксі займаецца нямецкая кампанія Volocopter. Таксі ўжо здзейсніла першы палёт у Парыжы: машына ўзляцела з пасажырам на борце з аэрадрома Пантуаз-Кармей і зрабіла круг у паветры. Volocopter плануе, што першыя камерцыйныя палёты апаратаў у горадзе пачнуцца ў 2024 годзе.

Выпрабавальнік Пол Стоўн, які знаходзіўся на борце таксі, заявіў журналістам, што палёт прайшоў нармальна і ў транспартнага сродку ёсць відавочныя перавагі перад традыцыйным верталётам. Стоўн дадаў, што палёт на гэтым транспарце нашмат прасцейшы праз лічбавую сістэму кіравання палётам па правадах і некалькіх апорных вінтах у канструкцыі.

Хакеры выставілі на продаж базу даных карыстальнікаў сэрвісу Whoosh
Па тэме
Хакеры выставілі на продаж базу даных карыстальнікаў сэрвісу Whoosh
Twitter прыпыніў падпіску з сіняй птушкай праз фэйкавыя акаўнты
Па тэме
Twitter прыпыніў падпіску з сіняй птушкай праз фэйкавыя акаўнты
У Кітаі Tesla Model Y стала прычынай смерці двух чалавек. Кампанія заяўляе, што электрамабіль не вінаваты
Па тэме
У Кітаі Tesla Model Y стала прычынай смерці двух чалавек. Кампанія заяўляе, што электрамабіль не вінаваты

Читать на dev.by