Пічаі: бум генератыўнага АІ заспеў Google знянацку
Кіраўнік Google Сундар Пічаі прызнаў, што кампанія не чакала рэзкага ўзлёту генератыўнага штучнага інтэлекту.
У часе выступу ў Стэнфардзе ў гэтым месяцы ён прама сказаў, што ў Google былі «здзіўленыя» раптоўнай цікавасцю грамадскасці да АІ. Але хоць Пічаі шмат гадоў разумеў важнасць тэхналогіі, ён прызнаў, што «інакш уяўляў траекторыю» прыняцця АІ грамадствам.
Паводле паведамленняў медыя, у Google пачалася сапраўдная паніка пасля выхаду ChatGPT, бо чат-бот меў неверагодны поспех. Google яшчэ больш старанна занялася распрацоўкай АІ — нават вярнуўся з пенсіі яе сузаснавальнік Сяргей Брын.
Нечаканасць такога павароту для Google была відавочная па сырых, паспешных АІ-рэлізах, якія разносілі нават супрацоўнікі. Так было з чат-ботам Bard і нейрасеткай Gemini, а Брыну і Пічаі прыйшлося апраўдвацца за дарагія правалы. Таксама кампанія аб’яднала два АІ-падраздзяленні — Google Brain і DeepMind — у Google DeepMind, а ў перспектыве ўкладзе ў распрацоўку АІ больш за $100 млрд.
Дагнаць OpenAI і Microsoft, якая прадбачліва ўклалася ў стартап Сэма Альтмана, у яе пакуль не атрымліваецца. Нягледзячы на гэта, у Стэнфардзе Пічаі заявіў, што эпоха АІ яшчэ толькі пачалася, Google гатовая змагацца, а сам ён настроены вельмі аптымістычна.
Читать на dev.by