Не сезон? Ці варта шукаць працу ў ІТ летам

Галоўнае калі-небудзь усё ж пачаць. 

7 каментарыяў

Ці працягваць у ліпені слаць CV у спадзеве на сумоўе, ці расслабіцца да верасня? Рэкруцёры не вельмі й сыходзяцца ў меркаванні пра тое, які сезон лепш пасуе для пошуку працы. А хтосьці з айцішнікаў наогул лічыць за лепшае дачакацца новага года. Параўналі назіранні.

«Замяніць гэтых супрацоўнікаў на нармальных» за час адпачынку

Святлана Фалькоўская сцвярджае, што лета — час актыўнага наймання. Настолькі, што, здаецца, гендыры перад сыходам у адпачынак аддалі эйчарам каманду: «Да майго вяртання замяніце ўсіх супрацоўнікаў на нармальных».

Найлепшыя месяцы — верасень і кастрычнік

Таццяна Мельнічук, наадварот, мяркуе, што лета — час для адпачынку, а інтэнсіўныя пошукі можна адкласці да восені.

CEO і фаўндар міжнароднага ІТ-рэкрутынгавага агенцтва Lucky Hunter

— Безумоўна, лета — не найлепшы час для пошуку працы. Гэта звязана з даволі відавочнымі фактарамі: сезонам адпачынкаў, гарачым кліматам у многіх рэгіёнах і зніжэннем працаздольнасці спецыялістаў. Акрамя таго, самі кандыдаты не схільныя да інтэнсіўнага пошуку працы, дый працэсы могуць зацягвацца праз спецыфіку сезона.

З досведу майго агенцтва, найлепшы час для пошуку працы — верасень і кастрычнік. Сезон адпачынкаў ужо сканчаецца, рэкруцёры і менеджары, якія наймаюць, пачынаюць задумвацца пра закрыццё ўсіх важных задач да новага года, а акрамя таго кандыдаты самі даволі актыўна пачынаюць шукаць працу (у асноўным з тых жа прычын), дзякуючы чаму атрымліваецца match попыту і прапановы. 

А што думаюць чытачы dev.by? Спыталі ў іх і зазірнулі ў каментары пад пастом Святланы Фалькоўскай.

Летам — штыль

— Я распрацоўшчык-мідл (2+ гады досведу). Некалькі месяцаў таму ўладкаваўся ў польскую кампанію, але мне там не падабаецца, так што працягваю шукаць. Увесну ў мяне было шмат сумоўяў, летам іх амаль няма. Стратэгіі не мяняў, таму раблю выснову, што сезоннасць відавочна прысутнічае.

— Я-QA, звольніўся з расійскай геймдэў-кампаніі і ў сувязі з гэтым шукаў працу. Таксама ў геймдэве.

Адразу пасля навагодніх святаў мне раз на 2-3 дні прыходзілі паведамленні на пошту/НН/Linkedin, хаця я быў звычайны мідл.

У нейкі момант я нават пачаў блытацца паміж прапановамі і кампаніямі, пра што так і сказаў эйчару на сумоўі.

У адказ яна пацвердзіла, што цяпер усе падаліся ў хайрынг, бо «самы сезон». А вось летам быў поўны штыль (у мяне ўвесь час вісіць рэзюмэ). За некалькі месяцаў толькі пару прапаноў у Linkedin.


— Я кірую дэпартаментам і выконваю ролю наймальніка: даю заданне эйчарам. І бачу, што ад мая да верасня практычна немагчыма ні сабраць і пераканаць оўнараў, ані ўзгадніць бюджэт і арганізаваць каманду. 

На працягу многіх гадоў заканамернасць такая: лета — самае дно, ад канца жніўня да кастрычніка — рост, на пачатку снежня — яшчэ адзін невялікі пік прапаноў. Зіма і вясна — прыкладна на адным узроўні.

Прычым такая сезоннасць сінхронная па абодва бакі наймання — сам не раз шукаў працу ў 2017–2020 гадах.


— Як рэкруцёр з амаль 6 гадамі досведу магу сказаць, што лета не самы актыўны час для адкрыцця новых вакансій. Часцей за ўсё новыя пазіцыі з’яўляюцца на пачатку года, калі кампаніі карэктуюць планы і закладваюць новыя вакансіі на год. Добрая актыўнасць захоўваецца да чэрвеня. У другім паўгоддзі новых роляў менш (часцей замена супрацоўніка, ніж новыя вакансіі). Кандыдаты таксама менш актыўна разглядаюць вакансіі летам, бо плануюць на гэты час адпачынак.

Вы нічога не разумееце, найлепшыя оферы — летам

— Большая частка маіх офераў была на пачатку жніўня, дзіўна, а я і не задумвалася пра гэта.

— У трох маіх найлепшых працадаўцаў я пачынала працу або атрымлівала офер менавіта ў чэрвені! Што праўда, і з найлепшага месца працы, дзе прапрацавала 15 гадоў, мяне звольнілі таксама ў чэрвені.

— Я лічу, якраз летам (яшчэ вясной і восенню) ідзе актыўнае найманне. А вось зімой, ад снежня да сакавіка, звычайна штыль.


А што вы думаеце пра сезоннасць пры пошуку працы? Пакідайце свае меркаванні ў каментарах.


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 210 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.

У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. 

Дапамагчы нам можна праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

Джун разаслаў CV 1000 разоў, каб знайсці працу ў Беларусі. Што з гэтага выйшла
Па тэме
Джун разаслаў CV 1000 разоў, каб знайсці працу ў Беларусі. Што з гэтага выйшла
Сеньёры таксама плачуць? Як дасведчаныя спецыялісты шукаюць працу ў крызіс
Па тэме
Сеньёры таксама плачуць? Як дасведчаныя спецыялісты шукаюць працу ў крызіс
Айцішнікі скардзяцца, што за мяжой іх наймаюць надта павольна. Чаму так
Па тэме
Айцішнікі скардзяцца, што за мяжой іх наймаюць надта павольна. Чаму так

Читать на dev.by