«Муж не дапамагае. Але не таму што чмо». Як айцішніцы (не) вывозяць кар'еру, дзяцей і дом
Ці пытаюцца ў кандыдатак у ІТ-кампаніях пра планы на дзяцей, што яны пра гэта думаюць і як дэкрэт паўплываў на іхную кар’еру — наша даследаванне.
Ці пытаюцца ў кандыдатак у ІТ-кампаніях пра планы на дзяцей, што яны пра гэта думаюць і як дэкрэт паўплываў на іхную кар’еру — наша даследаванне.
Ці пытаюцца ў кандыдатак у ІТ-кампаніях пра планы на дзяцей, што яны пра гэта думаюць і як дэкрэт паўплываў на іхную кар’еру — наша даследаванне.
Працягваем даследаваць партрэт і самаадчуванне беларускай айцішніцы ў 2026 годзе. Мы ўжо вывучылі, наколькі ёй камфортна ў ІТ-галіне, апісалі ейны працоўны калектыў і гендарныя ролі ў ім, даведаліся, ці сутыкаецца яна з палавой дыскрымінацыяй, у тым ліку ў аплаце працы, і ці прыстаюць на працы. Цяпер цікавімся, як ейную кар’еру змяняе сямейнае жыццё.
З амаль паўтысячы ўдзельніц анкеты тры чвэрці ў шлюбе ці ў адносінах.

Пры гэтым дзеці ёсць менш чым у 30% айцішніц. У большасці айцішніц з дзецьмі — адно дзіця.

Амаль кожная пятая айцішніца-маці правяла ў дэкрэце каля года, кожная сёмая абышлася некалькімі месяцамі. У той жа час больш паловы маці (54%) знаходзіліся ў дэкрэтным адпачынку ад 2 да 10 гадоў, а адзінкі правялі там 10+ гадоў.
На іншым канцы шкалы — 6% маці, якія справіліся з доглядам немаўляці наогул без дэкрэтнага адпачынку.

У адказах на пытанні анкеты ў некалькі іншых тэмах айцішніцы не раз згадвалі, што наймальнікі на інтэрв’ю неаднаразова пыталіся іх пра планы на шлюб і дзяцей. На пытанне, было такое ці не, станоўча адказалі больш трэці (34%). Прычым кожную дзясятую пра асабістыя планы пытаюць пастаянна.
Тым не менш большасць айцішніц (58%) сапраўды не сутыкаліся з такім пытаннем.
А адна заўважае заканамернасць: «У РБ — пастаянна [пыталіся]. У Еўропе — ні разу».
«Тэма — лакмусавая папера, — піша іншая ўдзельніца. — Калі на суразмоўі бачыла такі red flag, адразу выкрэслівала для сябе кампанію. Варыянтаў станавілася менш, затое не даводзілася мець справу з неадэкватамі».

Ці ўплывае наяўнасць дзяцей або сама магчымасць іх мець на кар’еру? Звычайнае пытанне дало стракатую карціну адказаў (можна было выбраць некалькі варыянтаў). Калі спрашчаць, 40% думае, што ўплывае (негатыўна), 36% — што не. Яшчэ чвэрць+ цяжка адказаць, а 4% айцішніц лічаць, што ўплыў ёсць, але пазітыўны: сям’я матывуе на новыя дасягненні.
Ці вось яшчэ пазітыўныя тлумачэнні:
Пры дэталёвым разглядзе высвятляецца, што самым частым фактарам негатыўнага ўплыву з’яўляюцца хатнія абавязкі: амаль чвэрць лічыць, што хатняя праца забірае шмат рэсурсаў, якія не інвеставаць у кар’еру.
Кожная 12-я адзначае, што за час дэкрэта страціла/не набыла працоўныя кампетэнцыі або працу. А кожная 13-я — што не атрымала офер або прасоўванне праз страх наймальніка, звязаных з (у тым ліку гіпатэтычнымі) дзецьмі.

Пры гэтым жанчыны не спрабуюць абвергнуць тых, хто асцерагаецца паніжанай працоўнай аддачы ад маці.
«Гэта не можа не ўплываць на кар’еру, — канстатуе адна з удзельніц. — У мяне былі калегі з дзецьмі, і я бачыла, як гэта. Гэта непазбежна больш частыя бальнічныя, „мне трэба сысці раней“, пастаянныя званкі і адцягванні. Пры гэтым некаторыя калегі гэта цудоўна кампенсавалі (былі на сувязі, працавалі менш гадзін, але эфектыўна), але з некаторымі было аб’ектыўна складаней працаваць і на іх нельга было спадзявацца».
У той жа час страх нашкодзіць кар’еры прымушае некаторых айцішніц адкласці нараджэнне дзяцей.
Размеркаванне хатніх абавязкаў паміж партнёрамі мы прааналізавалі таксама. Амаль у палове выпадкаў адказы сведчылі пра парытэтнае размеркаванне хатняй працы — пароўну (27%) або па-рознаму, у залежнасці ад абставін, але на прынцыпах партнёрства (21%).
Кожная чацвёртая-пятая айцішніца сцвярджае, што ў асноўным хатняя праца на ёй (і больш паловы з іх лічыць, што гэта несправядліва). Але ёсць і такія, у чыіх сем’ях за хатнія справы адказвае муж/партнёр, праўда іх менш 5%.

Некаторыя жанчыны лічаць патрэбным падкрэсліць, што бытавыя клопаты для іх окей, калі муж шмат працуе (і зарабляе), іншыя — што змагаюцца з мужчынскай лянотаю і грамадскімі стэрэатыпамі, а трэція жартуюць, што пераезд у Еўропу прымусіў іх інакш паглядзець на сталы парадак.
Увогуле, анкета пацвердзіла, што айцішніцам аб’ектыўна складаней будаваць кар’еру праз мацярынства і іншыя сямейныя абавязкі.
Пры гэтым не так шмат (менш 10%) сутыкаліся з адкрытай дыскрымінацыяй у свой адрас праз страх наймальніка атрымаць неэфектыўную супрацоўніцу. У той жа час вельмі многім айцішніцам (34%) на суразмоўях даводзіцца адказваць на пытанні пра сямейныя/рэпрадуктыўныя планы, што само па сабе асацыюецца з дыскрымінацыяй і зніжанымі шансамі для кандыдатак.



Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
Какие нынче домашние заботы? Посудомойку/стиралку/сушилку/пылесос запустить? Поверхности раз в неделю протереть? В голову приходит разве что затовариться сходить и ужин приготовить, что обычно и разделяется.
Плюс, забавно звучат эти все "отстать в карьере", потолок для IC достигается очень быстро, сомневаюсь, что потом люди хотят карабкаться по корпоративной лестнице любой ценой, учитывая, что это смена профессии и по очевидным причинам позиций в управлении намного меньше.
бывают же ещё такие дебилы
В детстве приходилось придя со школы брать дружбу (пила такая) и бревна пилить, потом рубить и топить печь. С матерью как-то справлялись, при этом и на учебу времени хватало. Просто смешно про домашние заботы, хотя конечно я своему псу зубы не чистил, да и жил он на улице
а летом в Будо-Кошелево как было: спокойно, не спеша, - знакомились с работницами доильных комплексов невысокого роста.
Да оставьте вы их. Они все сверхталантливы и каждую ждёт блестящая карьера, если бы не муж и не дети.
С пьйосэлем в жобке разобраться бы
«Не планирую детей, потому что это скорее всего убьёт карьеру»
Какие мы серьезные. Что вы, что вы. Прямо возьмет и убьет...))
фемини истории нашего городка
“Детей и не планирую…”
Карьера тебя не обнимет и не скажет я тебя люблю, ха ха
Дети тоже так не все говорят
фемини адженду не блытай, редакционный отдел в несколько рук генерит эти маркеры
Сколько я уже повидал этих карьеристок без детей.
Но когда к 40 годам наконец единицы рожают, то плачуться потом, что почему раньше не родила и почему только один ребенок сейчас.
Плюс после 30 лет уже начинается саркопения, а если это мадам без спорта и силовых тренировок - то бедный ребенок.
Смотреть потом эту немощную карьеристку молодому ребенку словно проклятие.
Ну и как говорил классик "Поздние дети - ранние сироты" (с)
Пользователь отредактировал комментарий 24 апреля 2026, 10:58
Если мущинка не может обеспечить своей Женщине нормальных условий: нанять няню, гувернантку, домработницу, водителя, то он чмо по жизни!