Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Палова беларусаў эфектыўна працуе толькі паўдня — даследаванне

Аналітычны цэнтр Бітрыкс24 (Беларусь) вырашыў вымераць прадуктыўнасць беларусаў і для гэтага апытаў працаўнікоў 136 кампаній з 12 гарадоў. 90% рэспандэнтаў адцягваюцца ў працоўны час, а амаль палова вырашае большую частку задач за паўдня, пераказвае вынікі даследавання Office Life.

2 каментарыя

46,3% рэспандэнтаў прызналіся, што працуюць прадуктыўна 4-6 гадзін у дзень. Яшчэ траціна захоўвае прадуктыўнасць да 8 гадзін, даўжэй — толькі 4,4%. Больш за 18% прадуктыўныя менш за 4 гадзіны ў дзень. Аўтары апытання лічаць, што гэта пацвярджае глабальны трэнд: рэальная эфектыўнасць даўно не роўная колькасці гадзін, праведзеных на працы.

Толькі 9,6% рэспандэнтаў цалкам прысвячаюць працоўны дзень працоўным задачам. Астатнія адцягваюцца, прычым кожны трэці — ад 30 хвілін да гадзіны, кожны чацвёрты — да 30 хвілін у дзень. Прыкладна кожны пяты адцягваецца ад працы на 1-2 гадзіны, а 11% — больш за 2 гадзіны штодзённа.

«На жаль, 100%-ная прадуктыўнасць — ілюзія, у пагоні за якой людзі выгараюць на доўгай дыстанцыі. Менавіта пра гэта кажуць нам даныя аб 90% удзельнікаў апытання, якія адцягваюцца падчас працы. Мозг не працуе восем гадзін запар на поўную магутнасць. Яму патрэбныя пераключэнне фокусу, адпачынак і зразумелая структура працы, да якой можна вярнуцца пасля адпачынку», — сказала CEO Бітрыкс24 (Беларусь) Ніна Ніканорава. Яна дадала, што свет перайшоў ад мадэлі «быць на месцы» да «быць у фокусе на сапраўды важным», а чалавек не машына і не павінен ёю быць.

Даследаванне таксама паказала, што кожная другая задача губляецца з-за вусных дамоўленасцей і адсутнасці сістэмнага падыходу да арганізацыі працоўных працэсаў.

Новы этап карпаратыўнага буму ШІ: разабрацца хто рэальна яго разумее
Новы этап карпаратыўнага буму ШІ: разабрацца, хто рэальна яго разумее
Па тэме
Новы этап карпаратыўнага буму ШІ: разабрацца, хто рэальна яго разумее
Чытайце таксама
Аддаленшчыкі пачалі працаваць па пятніцах амаль на 1,5 гадзіны менш
Аддаленшчыкі пачалі працаваць па пятніцах амаль на 1,5 гадзіны менш
Аддаленшчыкі пачалі працаваць па пятніцах амаль на 1,5 гадзіны менш
5 каментарыяў
Амаль дзве траціны працоўных беларусаў хочуць змяніць працу ў 2026
Амаль дзве траціны працоўных беларусаў хочуць змяніць працу ў 2026
Амаль дзве траціны працоўных беларусаў хочуць змяніць працу ў 2026
З-за ШІ распрацоўшчыкі даўжэй працуюць, і праблем таксама больш
З-за ШІ распрацоўшчыкі даўжэй працуюць, і праблем таксама больш
З-за ШІ распрацоўшчыкі даўжэй працуюць, і праблем таксама больш
Палова беларусаў эфектыўна працуе толькі паўдня — даследаванне
Палова беларусаў эфектыўна працуе толькі паўдня — даследаванне
Палова беларусаў эфектыўна працуе толькі паўдня — даследаванне
2 каментарыя

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

вкалывают роботы,
счастлив человек

Яна Пильник
Яна Пильник Дрессировщик программистов в Филиал БГУ ЦИРК
0

Любой РМ с дремучих времён знает, что эффективное время разработчиков для оценки задач - 5,5 часов в день, а не 8. Так что данное исследование никакой революции не произвело