Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Працую да 14.00, бо ёсць час жыць». Айціш­нік падгля­дзеў графік у пліт­ачніка — і задаволены

4 гісторыі пра кастамныя графікі — праўда, не заўсёды са шчаслівым канцом.

3 каментарыя
«Працую да 14.00, бо ёсць час жыць». Айціш­нік падгля­дзеў графік у пліт­ачніка — і задаволены

4 гісторыі пра кастамныя графікі — праўда, не заўсёды са шчаслівым канцом.

«Так ты рэальна жывеш, а не толькі працуеш і спіш»

Ігар*, распрацоўшчык:

— Я працую з 6:00 да 14:00. Устаю, як правіла, у 5:20–5:30, снедаю — і прыступаю. Паколькі я працую дыстанцыйна, ніхто не бачыць у такім графіку праблем. 

Пры гэтым я не назваў бы сябе жаваранкам — наадварот, усё жыццё лічыў сябе савой і любіў пісаць код па начах. А потым у нейкі момант усвядоміў, што з жаваранкавым графікам ты рэальна жывеш, а не толькі працуеш і спіш. 

А паказаў мне гэта… плітачнік. У нас у кватэры ішоў рамонт, і гэты хлопец паставіў умову — ён будзе працаваць з 5:00–6:00 і максімум да 14:00. Патлумачыў, што яму так прасцей: іншых будаўнікоў яшчэ няма, ніхто не замінае, і праца ідзе лепш. А бонусам: «пасля 14:00 ты жывеш сваё жыццё — у цябе яшчэ паўдня наперадзе, іншыя людзі толькі абедаюць».

Я паспрабаваў — і пераканаўся: вельмі зручна. Ніхто не адцягвае, паспяваеш зрабіць вельмі шмат. Я нават «заразіў» калегу з папярэдняга праекта.

Яшчэ плюс: я заўважыў, што пасля мітынгаў мая прадукцыйнасць падае, мне цяжэй сканцэнтравацца на працы, чым да — я вельмі ад іх стамляюся. А дзякуючы такому графіку мітынгі звычайна завяршаюць мой працоўны дзень. 

Пасля 14:00 я гуляю або катаюся на ровары, займаюся самаадукацыяй, іду ў басейн, сустракаюся з сябрамі, а яшчэ я вельмі люблю гатаваць. Кладуся каля 22:00, хоць і не заўсёды.

«Працаваў з 5.00 да 22.00 на двух фултаймах — вось скароцяць, тады і адпачну»

Яўген, фулстэк-распрацоўшчык:

— Мой графік — «рэха» двух фултаймаў: пару гадоў таму я працаваў адразу на двух праектах. Падымаўся, а 5:00, і да абеду пісаў код на адным, а пасля — да 22:00 на другім (з перапынкам на невялікі абедзенны сон). Другі праект быў амерыканскі — так што там многія працавалі вечарамі.

Так працягвалася 10 месяцаў. За гэты час я ператварыўся ў сваю ценю: па-за працай толькі еў, мыўся і спаў. Выгарэў знатна, і калі другі праект завяршыўся, нават думаў узяць саббатыкал. Але спалохаўся: цяпер такі час, калі людзі не могуць знайсці працу паўгода і больш — вось скароцяць, тады і адпачну.

Unsplash

Я пакінуў свой раннішні графік, хіба што зрушыў яго крыху: устаю цяпер у 6:30, пачынаю ў 7:00, а ў 15:00 — закрываю ноўтбук. Бывае, што бліжэй да 13:00 мяне пачынае цягнуць у сон, тады я магу падрамаць паўгадзіны. Прачынаюся з новымі сіламі. Ну, і працую ў такім выпадку да 15:30. Калі трэба крыху затрымацца па працы — не адмаўляюся, хоць такое бывае вельмі рэдка.

У камандзе ўсе даўно прызвычаіліся, што я працую ў такім рэжыме, так што тлумачыць нікому нічога не даводзіцца. Але адна калега спытала неяк, ці не на Мальдывах я, раз так рана пачынаю дзень (ах, каб жа!).

«Пакуль не прачнуцца амерыканскія калегі, у мяне ёсць 2-3 гадзіны»

Арсені*, фронтэнд-распрацоўшчык:

— Мая праца пачынаецца тады, калі іншыя ўжо выключаюць кампутары. Я працую на заказчыка з Нью-Ёрка — і калі ў яго 9:00 раніцы, у Тбілісі 17:00 (я жыву ў Грузіі).

Як правіла, я сядаю за працу крыху раней — у 14:00 або 15:00. Пакуль не прачнуцца амерыканскія калегі, у мяне ёсць 2-3 гадзіны — і за гэты час я паспяваю зрабіць тыя задачы, якія патрабуюць найбольшай канцэнтрацыі. А потым пачынаюцца сазвоны і іншая працоўная руціна. У 21:00–22:00 я канаю.

Мяне ў прынцыпе ўсё задавальняе: на асабістыя справы, хобі, спартзалу, прагулкі і каханую дзяўчыну ў мяне застаецца ўся раніца. Сябры, праўда, лічаць, што дзяўчына абавязкова ад мяне збяжыць. Але праўда ў тым, што нам у такім графіку нават зручней: мая дзяўчына выкладае англійскую мову анлайн, і ейная праца таксама пачынаецца пасля абеду — калі ейныя вучні вяртаюцца са школы дадому. Таму ў нас ідылія.

«Праз графік распаўся шлюб»

Канстанцін*, тымлід:

— У нас з жонкай быў такі графік, праз які распаўся наш шлюб. 

Мы працавалі ў адной кампаніі: я распрацоўшчыкам, яна — QA. Пасля таго як яна выйшла з дэкрэту, мы вырашылі, што будзе зручна, калі я буду адводзіць дачку ў садок і забіраць яе адтуль (а значыць — працаваць з 8:00 да 17:00), а жонка будзе з раніцы займацца домам і справамі, гатаваць — а працаваць з 13:00 да 21:00. Кіраўніцтва ейны графік узгадніла. 

З пункту гледжання побыту было зручна — нам жа ніхто не дапамагаў: бабулі-дзядулі за 300 км, трэба было з усім даваць рады самім. Але з пункту гледжання адносін гэта было правальнае рашэнне: мы мала бавілі час разам, усяго гадзіну-дзве ўвечары, і часта марнавалі іх на абмеркаванне працоўных пытанняў.


* Імёны спікераў зменены на іхную просьбу.

«Пяць чалавек пачынаюць у 6:00, тымлід таксама». Айцішнікі пра дзіўныя графікі
«Пяць чалавек пачынаюць у 6:00, тымлід таксама». Айцішнікі пра дзіўныя графікі
Па тэме
«Пяць чалавек пачынаюць у 6:00, тымлід таксама». Айцішнікі пра дзіўныя графікі
«Зараблю, пакуль можна». Як Claude дапамагае паспець 2 фултаймы за 8 гадзін — мануал (у канцы будзе сумна)
«Зараблю, пакуль можна». Як Claude дапамагае паспець 2 фултаймы за 8 гадзін — мануал (у канцы будзе сумна)
Па тэме
«Зараблю, пакуль можна». Як Claude дапамагае паспець 2 фултаймы за 8 гадзін — мануал (у канцы будзе сумна)
Ноччу код, днём сон. Як працуюць са Штатамі — і якія пабочкі
Ноччу код, днём сон. Як працуюць са Штатамі — і якія пабочкі
Па тэме
Ноччу код, днём сон. Як працуюць са Штатамі — і якія пабочкі

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Anton Abrosov
Anton Abrosov hqd'шка в iqos
0

я делаю похожим образом, но не так рано, потому что нужно как минимум до 17 без проблем подключиться если что.
в 8-9 можно начать, остальные зумеры к дейлику начинают раздупляться.

toshnila-is-back
toshnila-is-back VP of Engineering в Super Duper Development
-1

С годами взрослеешь и нет необходимости ложиться спать в 2 ночи и вставать в 10.
Здоровый сон с 22 до 6. Утром 1-2 часа медитация, велосипед / пробежка / ледяной бассейн. Затем развести детей собрать, отдать на школьный автобус и работать с 8-9 до 16-17, чтобы с 17 до 22 ещё 5 часов жить с семьёй.
Пробовал раньше заканчивать, но никак - миты и без шансов (даже клиента сменил с американцев на британцев - не помогло).

1

В том чтобы освобождаться раньше и больше проводить времени на солнце конечно что-то есть, если есть соотв навыки рано вставать и рано ложиться, и отключаться от работы после 8-часовой смены (наверное самое трудное). В остальном времени в сутках у всех одинаково.

Встаю, как правило, в 5:20–5:30 ... . Ложусь около 22:00, хотя и не всегда

т.е. в среднем часов 7 на sleep opportunity, а на сам сон ещё меньше. Как по мне, то маловато будет, на выходных придётся отсыпаться, ну или быть хронически уставшим.