ПВТ: праграмісты-рэлаканты пры найменшай магчымасці вяртаюцца ў Беларусь

Намеснік дырэктара ПВТ Кірыл Залескі расказаў пра тэндэнцыю вяртання айцішнікаў-рэлакантаў у Беларусь.

82 каментарыя

— Рэлакацыя самая па сабе (то-бок перасоўванне ІТ-спецыялістаў паміж офісамі сваёй карпарацыі ў розных краінах) існавала заўсёды. Яна існавала і да 2022 года, і да 2020. Гэта ў прынцыпе адная з формаў працы. Праграміст перамяшчаецца туды, дзе ёсць праект, дзе ён мусіць знаходзіцца нейкі абмежаваны перыяд часу. Адпаведна, праект завершаны — і ён паехаў далей. Гэтыя працэсы існавалі заўсёды, на іх проста ніхто не звяртаў увагі.

Цяпер мы бачым надта выразную тэндэнцыю, што пры ўсіх вымушаных перасоўваннях нашых праграмістаў па-за межы краіны большасць з іх пры найменшай жа магчымасці вяртаецца на радзіму. Тут у іх дом, тут у іх годны ўзровень жыцця, адукацыі, медыцынскага абслугоўвання і гэтак далей.

Я не знаю ніводнага айцішніка, які з задавальненнем з’язджаў бы з краіны. Упэўнены, што ўсе яны пры першай жа магчымасці рана ці позна вернуцца дадому, — заявіў ён БЕЛТА. 

Кірыл Залескі не агучыў канкрэтных лічбаў, колькі ж айцішнікаў-рэлакантаў, паводле яго ацэнак, вярнулася назад. Дзяржорганы таксама не публікуюць у адкрытым доступе падрабязную інфармацыю пра беларусаў, якія вярнуліся.

Між тым даныя пра змяненне колькасці ІТ-спецыялістаў кажуць пра тое, што беларускі ІТ-сектар наадварот працягвае скарачацца. 

Паводле звестак Белстата, калі ў студзені сярэднеспісачная колькасць працаўнікоў у ІТ-кампаніях складала 53,7 тысячы чалавек, то ў лістападзе ўжо на 20% менш — толькі 43,4 тысячы чалавек. Ведамства не ўдакладняе памераў кампаній, якія ўключаныя ў статыстыку паводле агульнай колькасці персаналу. Хутчэй за ўсё гаворка вядзецца пра сярэднія і буйныя кампаніі.

Дынаміка працаўладкаваных і звольненых спецыялістаў таксама паказвае на тое, што ІТ-сектар «петрае». За лістапад (як і ў кастрычніку) 2022 года чысты адток супрацоўнікаў у індустрыі склаў 1000+ чалавек. Агулам за 11 месяцаў ІТ-сектар страціў больш за 15 тысяч спецыялістаў.


Wanted! Калі вы працуеце ў ІТ і з нейкіх прычын вярнуліся ў Беларусь у 2022 — на пачатку 2023 года, раскажыце нам у @devby_insight_bot сваю гісторыю. Гэта ананімна.

Адток з ІТ пры канцы 2022 — 1000+ спецыялістаў на месяц
Па тэме
Адток з ІТ пры канцы 2022 — 1000+ спецыялістаў на месяц
Яшчэ адзін вялікі амерыканскі гулец сышоў. Легендарны праект Дубакова цяпер у Кракаве
Па тэме
Яшчэ адзін вялікі амерыканскі гулец сышоў. Легендарны праект Дубакова цяпер у Кракаве
Як айцішнік з’ехаў «ад мабілізацыі» ў Польшчу і працуе на складзе запчастак
Па тэме
Як айцішнік з’ехаў «ад мабілізацыі» ў Польшчу і працуе на складзе запчастак
Якія ІТ-кампаніі пакінулі офісы ў Мінску, а якія — наадварот, занялі
Па тэме
Якія ІТ-кампаніі пакінулі офісы ў Мінску, а якія — наадварот, занялі
Сусветны лідар па чыпах згортваецца ў Мінску праз санкцыі. На рэлакейт супрацоўніка — да 35К
Па тэме
Сусветны лідар па чыпах згортваецца ў Мінску праз санкцыі. На рэлакейт супрацоўніка — да 35К
Яшчэ 20+ кампаній, якія выйшлі з ПВТ і ліквідуюць бізнэс
Па тэме
Яшчэ 20+ кампаній, якія выйшлі з ПВТ і ліквідуюць бізнэс

Читать на dev.by