Гульні ўсё, прыйдзецца назад у сумны фінтэх? Вялікі рэсёрч — тэхналогіі
У другой частцы штогадовага рэсёрчу беларускага ІТ мы звяртаем увагу на тэхналагічны профіль праграмістаў. Давайце паглядзім, якія тэхналогіі найбольш запатрабаваныя рынкам і актыўна развіваюцца.
Калі на партрэт беларускага айцішніка ўплывае лакальны шторм, то ў тэхналагічным зрэзе — у першую чаргу агульнасусветныя трэнды ў індустрыі.
Кавідная папулярнасць хэлстэка або геймдэву сышла з экранаў. Тыя, хто рухаў наперад тэлемедыцыну або казуальныя забавы, перабудоўваюцца ў сумны фінтэх і распрацоўку маркетплэйсаў.
Кардынальных змен у тэхнастэку, вядома, нельга чакаць на кароткай дыстанцыі. Але некаторыя трэнды ўсё ж можна вылучыць.
Галоўнае
- Python > Java
- JavaScript застыў на месцы
- Fintech/InsurTech + E-commerce > 45%
- TypeScript і Python ў пагоні за JavaScript
JavaScript, якая 6 гадоў таму ўзляцела ледзь не да дэфолтнай мовы праграмавання, канчаткова затармазіла і цяпер стагнуе на паказчыку прыкладна ў 25%. Застаючыся пры гэтым самай распаўсюджанай у рэзюмэ распрацоўшчыкаў.
Интерактивное содержание скрыто. Перейдите на полную версию материала.
Яе імкліва наганяе роднасная TypeScript і суровейшая Python, якая перажывае другую маладосць і ўсё часцей фігуруе ў вакансіях кампаній.
.NET усё ж змог замацавацца на рубяжы ў 9-10% (пару гадоў таму здавалася, што пачне сыходзіць са сцэны), а моладзевая і папулярная Node.js прытармазіла і пакуль не стала заканадаўцай мод у бэкэндзе.
Java будзе заўсёды, але нават мяжа ў 20% ад рынку распрацоўкі ёй ужо ніколі не скарыцца.
PHP і Ruby ўжо хутчэй маргінальныя захапленні, прайграюць нават алдскульным C/C++.
Интерактивное содержание скрыто. Перейдите на полную версию материала.
Сярод фрэймворкаў чакана ўтрымлівае лідарства React, але яе перавага не выглядае асабліва ўражальнай, джаваскрыптары і тайпскрыптары прывыклі працаваць з досыць шырокім арсеналам тулаў.
Angular працягвае апусканне і ўжо праз год будзе на ўзроўні Next.js або Vue.js, за якімі не стаіць гіганта накшталт Google з яго магчымасцямі.
Интерактивное содержание скрыто. Перейдите на полную версию материала.
Java-распрацоўшчыкі пры гэтым куды больш кансерватыўныя і ў большасці сваёй заўсёды будуць выкарыстоўваць Hibernate і Spring.
Gradle і Maven сярод зборачных тулаў захоўваюць парытэт.
Fintech і E-commerce, а пра гульні можна пачынаць забываць
Магчыма, інтэграваць чарговую плацежную сістэму або распрацоўваць бясконцыя опцыі для шопінг-парталаў не так займальна, як рухаць наперад IoT або тэхналогіі аўтапілотаў для машын. Але ў Fintech\Insurtech разам з E-commerce працуе ўжо амаль палова беларускіх айцішнікаў.
Гэта азначае і большую цікавасць да падобнага вопыту ў працадаўцаў.
Интерактивное содержание скрыто. Перейдите на полную версию материала.
Геймдэў, які доўгі час быў адным з лакаматываў галіны, усё больш здае пазіцыі.
Услед за Wargaming, які падзяліўся, надышло знікненне Apalon і скарачэнні ў сувязі з рэлакацыямі ў іншых гульнявых кампаніях і офісах. Тут склаліся як лакальныя, так і глабальныя фактары. Гульнявой індустрыі цяпер у цэлым цяжка, пасля кавідных прарываў і інвестыцый надыходзіць рынкавае «пахмелле».
Medtech не апраўдаў надзей менеджараў кампаній — не стаў сектарам, які прасоўваецца сямімільнымі крокамі. Але пасля некаторага падзення цікавасці змог захаваць пазіцыі і праекты.
Асобна варта адзначыць ERP, які павольна, але ўпэўнена расце да прыкметных значэнняў. Энтэрпрайз-праекты — як рамонт: іх нельга скончыць, толькі спыніць, таму іх будуць дарабляць нават на фоне стагнацыі рынку распрацоўкі.
Python асноўная мова ў Server\Cloud
Цалкам чакана ў інтэрнэце пануе JavaScript і TypeScript.
Але трэба адзначыць, што і астатнія тэхналогіі не сыходзяць са сцэны і ўтрымліваюць прыкладна той жа ўзровень, што і год-другі таму.
Интерактивное содержание скрыто. Перейдите на полную версию материала.
Магчыма, Python не стала асноўнай мовай для Server/Cloud распрацоўкі, але яна выйшла на першае месца і ў адрозненне ад тых жа «скрыптоў» не можа лічыцца дапаможнай або інтэрфейснай.
Интерактивное содержание скрыто. Перейдите на полную версию материала.
MacOS працягвае даганяць Windows, але павольнейшымі тэмпамі. Відаць, усё ідзе да таго, што распрацоўшчыкі будуць выкарыстоўваць абедзве вядучыя аперацыйныя сістэмы, як бы ім ні падабалася тая ці іншая.
Linux захоўвае свае пазіцыі без якіх-небудзь рухаў у той ці іншы бок, у яго свая аўдыторыя і спецыфіка.
Интерактивное содержание скрыто. Перейдите на полную версию материала.
Visual Studio Code застаецца самым папулярным інструментам для большасці тэхналогій. Нават сярод Swift-, Java- і PHP-распрацоўшчыкаў, дзе манаполія ў Xcode, InteliJ IDEA і PHPStorm, ад траціны да паловы праграмістаў выкарыстоўваюць і Visual Studio.
А самае цікавае для наступнага апытання — ужо ўзровень выкарыстання ChatGPT сярод распрацоўшчыкаў.
Пачытайце першую частку, калі яшчэ не:
А так было летась:
Читать на dev.by