Кіраўніцтва каліфарнійскай ІТ-кампаніі зняло крынджовае відэа з песнямі, скокамі і пагрозамі, каб загнаць людзей у офіс

Кампанія Internet Brands, якая базуецца ў Каліфорніі, вырашыла вельмі дзіўным чынам прасоўваць палітыку вяртання ў офіс. Топ-менеджары на чале з гендырэктарам Робертам Брыско выклалі відэаролік, на якім радасна скочуць пад песеньку з індзейскімі матывамі, а пры канцы супрацоўнікаў папярэджваюць, што «жарцікі кароткія».

Пакінуць каментарый

Internet Brands належыць шэраг кампаній у медыцынскай, аўтамабільнай, юрыдычнай і турыстычнай галінах, напрыклад, WebMD, якая спецыялізуецца на медыцынскіх анлайн-кансультацыях, і платформа па продажы аўто CarsDirect.

Ролік быў размешчаны ў адкрытым доступе на старонцы кампаніі ў Vimeo і хутка разышоўся па сеціве. Ён пачынаецца з кадраў звычайнага жыцця офіса і падзякі Брыско тым, хто вярнуўся. Але, паводле слоў СЕО, многія праігнаравалі заклік, і кампанія мае намер сур’ёзна ўзяцца за іх «з той простай прычыны, што мы лепшыя, калі разам». Далей менеджары па чарзе прыводзяць розныя аргументы на карысць RTO.

@lamag

Are you going back to the office? Internet Brands, owner of WebMD, went viral with an awkward video demanding employees return to the office, featuring CEO Bob Brisco. The video, intending to motivate staff with visuals of office life and teamwork, faced widespread ridicule online. Read more at the link in bio.

♬ original sound — Los Angeles Magazine

У адным моманце голас за кадрам кажа, што кампаніі трэба больш актыўна «ціснуць» канкурэнтаў — на гэтых словах з дошкі сціраюць напісанае маркерам «competition» і чыясьці нага наступае на пустую банку з-пад газіроўкі. У іншым эпізодзе паказаны мужчына, які сядзіць дома на сазвоне ў кашулі і трусах.

Таксама Брыско кажа, што кампанія не просіць, а ставіць перад фактам, што ўсім час у офіс і што паспяховыя кампаніі будуюць людзі, якія плячо ў плячо працуюць над агульнай справай. Далей супрацоўнікам абяцаюць, што найбліжэйшым часам з імі будуць звязвацца менеджары, каб растлумачыць патрабаванні наведвальнасці і тое, як яе будуць улічваць. Заканчваецца ўсё тым, што хтосьці нібыта спрабуе падлучыцца да відэаканферэнцыі, але там няма ўдзельнікаў, бо «цяпер усё ў афлайне».

Відэа зашэймілі ў інтэрнэце, але аўтараў гэта не збянтэжыла: наадварот, яны нават перазалілі яго, дадаўшы на пачатку паведамленне пра тое, што яно прыцягнула шмат увагі і што кампанія ўжо больш за год разгортвае гібрыдны фармат працы. «А з нагоды каментароў/крытыкі тону/стылю, так: карпаратыўныя відэа — яны такія», — дапісала кампанія разам са смайлікам, які паціскае плячыма.

Пасля таго як відэа атрымала больш шырокую агалоску ў СМІ, яго ўсё ж выдалілі, але ў інтэрнэце захаваўся арыгінал. Раней у каментары Business Insider прадстаўнік Internet Brands заявіў, што яе менеджары сапраўды пераймаюцца за кампанію і вераць у RTO, а іранічная манера была абраная наўмысна, хоць кампанія не жартуе.

Супрацоўнікі Nvidia працуюць з дому 3-4 дні на тыдзень. Не, прадукцыйнасці не перашкаджае
Па тэме
Супрацоўнікі Nvidia працуюць з дому 3-4 дні на тыдзень. Не, прадукцыйнасці не перашкаджае
CEO OpenAI: эксперимент с удалёнкой — ошибка, и он закончен
По теме
CEO OpenAI: эксперимент с удалёнкой — ошибка, и он закончен
90/10: гендиректор Dropbox рассказал о подходе к удалёнке
По теме
90/10: гендиректор Dropbox рассказал о подходе к удалёнке
Amazon разрешила менеджерам увольнять сотрудников, которые не ходят три дня в неделю в офис
По теме
Amazon разрешила менеджерам увольнять сотрудников, которые не ходят три дня в неделю в офис

Читать на dev.by