SEC патрабавала ад Coinbase спыніць гандаль крыптой, акрамя біткойна. Тая адмовілася

Камісія па каштоўных паперах ЗША (SEC) запатрабавала ад крыптабіржы спыніць гандаль усімі крыптавалютамі, акрамя біткойна, перш ніж падаць пазоў.

1 каментарый

Паводле слоў гендырэктара Coinbase Браяна Армстранга, кампанія адмовілася выконваць патрабаванне рэгулятара. Тады SEC выставіла абвінавачванне, заявіўшы, што крыптабіржа парушыла заканадаўства ў сферы каштоўных папер, выступаючы ў якасці незарэгістраванага брокера, нацыянальнай біржы і клірынгавага агенцтва.

«Яны вярнуліся да нас і сказалі: «Мы лічым, што любы актыў, акрамя біткойна, з’яўляецца каштоўнай паперай». Мы спыталіся, як жа яны прыйшлі да такой высновы, бо нашая інтэрпрэтацыя закона не такая. А яны адказалі: «Мы не збіраемся вам гэта тлумачыць, вы мусіце выключыць з пераліку ўсе актывы, акрамя біткойна», — заявіў Армстранг.

Рэгулятар аднёс да каштоўных папер некалькі крыптавалют, сярод іх Solana (SOL), Cardano (ADA), Polygon (MATIC), Filecoin (FIL), SAND, AXS, CHZ, FLOW, ICP, NEAR, VGX, DASH і NEXO. Кіраўнік Coinbase лічыць, што выключэнне актываў з абароту можа азначаць «канец крыптаіндустрыі ў ЗША». Раней SEC падала ў суд на Binance і яе кіраўніка Чанпэна Чжаа за парушэнне правілаў гандлю каштоўнымі паперамі.

Што такое Worldcoin-крыптапраект кіраўніка OpenAI
Па тэме
Што такое Worldcoin-крыптапраект кіраўніка OpenAI
Кіраўнік OpenAI запусціў крыптапраект Worldcoin
Па тэме
Кіраўнік OpenAI запусціў крыптапраект Worldcoin
FTX: Бэнкман-Фрыд заплаціў адвакатам з выкрадзеных сродкаў. Крыптабіржа падала пазоў на $1 млрд
Па тэме
FTX: Бэнкман-Фрыд заплаціў адвакатам з выкрадзеных сродкаў. Крыптабіржа падала пазоў на $1 млрд

Читать на dev.by