«Выпіў і ў бойку палез». Гэтым айцішнікам не пашанцавала з калегамі — чым скончылася
Нехта рабіў гэта наўмысна, а нехта — выпадкова (але гэта не дакладна).
Нехта рабіў гэта наўмысна, а нехта — выпадкова (але гэта не дакладна).
Нехта рабіў гэта наўмысна, а нехта — выпадкова (але гэта не дакладна).
— Гэта было амаль год таму, я працаваў у адной кампаніі тэсціроўшчыкам. Праект быў невялікі — рабілі набор аўтатэстаў для польскага стартапа, тэсты UI+API. Я працаваў у пары з палякам. Менеджар паставіў нам тэрмін — 2 месяцы.
Цяпер я ўжо разумею: фейл быў і з боку калегі, і з боку менеджара, які на дэйліках папросту пытаўся, як прасоўваецца праца (і прасоўваецца ці наогул) — без дэталяў. Калі падышоў тэрмін здачы праекта, калега паведаміў мне, што кладзецца ў бальніцу і фінальную версію мне давядзецца дарабіць самому (паводле ТЗ тэсты не павінны былі быць уключаны ў рэпазіторый праекта — іх трэба было зрабіць асобным рэпазіторыем).
Калега перадаў сваю працу — і я абамлеў: з агавораных намі 300 тэстаў (па 150 на кожнага), я атрымаў усяго 100, прычым ягоная частка дакументацыі была абсалютна пустой. Я абурыўся — а ён толькі паведаміў, што, на ягоную думку, сваю частку працы ён выканаў.
Тады я звязаўся з менеджарам, але той, на жаль, аб’явіў мне, што нягледзячы на фейл калегі, працу трэба дарабіць і здаць у тэрмін. Варта дадаць, што гэта быў мой першы камерцыйны вопыт — і мне вельмі не хацелася падстаўляць кліента.
У выніку праект быў здадзены коштам маіх неаплачаных рабочых гадзінаў (у мяне была чатырохдзённка, і канчаў я, а 16:00, але апошні тыдзень даводзілася затрымлівацца да 18:00–19:00), а калега за свой учынак ніякіх наступстваў не панёс.
Паколькі мой кантракт быў прывязаны да гэтага праекта, як яго здалі, я сышоў. Кліент быў задаволены — падчас аднаго з дэйлікаў мы заканэкціліся ў LinkedIn, і праз пару месяцаў пасля звальнення я спытаў, ці ўсё яго задавальняе. Адказ быў станоўчым.
Менеджар, наколькі я ведаю, працягвае працаваць у той жа кампаніі. А вось калегу я бачыў апошні раз, калі ён перадаваў мне свой рэпазіторый. На будучыню я планую рэгулярна маніторыць прагрэс калег і ў выпадку чаго часцей кантактаваць з кіраўніцтвам.
— Не памятаю, калі дакладна было, але яшчэ да ковіду. Я працаваў у адной мінскай кампаніі — і ў нас быў рэліз на носе.
Я сваю частку працы зрабіў яшчэ напярэдадні — затрымліваўся, перапрацоўваў, вельмі стараўся паспець, бо ў той вечар, пра які будзе гаворка далей, у мяне быў запланаваны паход у госці. А вось у майго калегі конь не валяўся (але гэта высветлілася пазней).
За дзень да рэлізу я выразна абазначыў: у 18:00 выключаю кампутар і сыходжу, бо ў мяне планы. Кіраўніцтва дало добра. І тут мой калега кажа, што спусціцца ўніз у кафэ паесці і можа нешта з сабой возьме — яму яшчэ ўвесь вечар сядзець. «Ты, пакуль я не вярнуся, не сыходзь, ладна?» На гадзінніку не было і 17:00, вядома, хай ідзе.
…І ўсё. Ён не вярнуўся. Потым прыйшоў нехта з нашых хлопцаў, сказаў, што ў кафэ пад нашым офісам — скандал: той самы калега палез у бойку, і яго забрала міліцыя. Мне сыходзіць ужо.
Кіраўніцтва ў паніцы: просяць паглядзець, што ён паспеў зрабіць. А ён о-го-го колькі яшчэ не паспеў. Сталі прасіць мяне застацца, абяцалі аплаціць х2. А я ў той час якраз хацеў паразмаўляць пра павышэнне і падумаў, калі адмоўлюся, то могуць і мне адмовіць потым.
У выніку я застаўся на працы ў той вечар. Калегу затрымалі на 72 гадзіны — а потым далі штраф. Калі ён прыйшоў у офіс, змог толькі сказаць, што «крышачку выпіў, каб стрэс зняць, а далей усё як у тумане». Але я думаю, туман ён нагнаў наўмысна, проста не хацелася тлумачыцца.
І самае галоўнае: ніякіх наступстваў не было — яго не звольнілі і наогул ніяк не пакаралі, бо ён добры супрацоўнік. У выніку сышоў я. Знайшоў іншую кампанію, прайшоў суразмоўе — і «Да пабачэння!» Кіраўніцтва не ўтрымлівала, але сказалі, што мяне «таксама разумеюць».
— На мяне фактычна скідвала сваю працу адна распрацоўшчыца з Індыі. Яе паставілі на праект амаль у фінале.
Гэтая калега дасылала такія пул рэквесты, што я за галаву хапаўся. Пісаў ёй у чат падрабязныя інструкцыі, што трэба зрабіць. «Усё зразумела?» — «Так». І… яшчэ горшы код атрымліваў. Тлумачыў па відэасувязі, шарыў экран. Яна ківала, рабіла выгляд, што зразумела, а потым зноў або не тое рабіла, або дасылала паведамленне ў чаце: «Я не разумею, як трэба».
У выніку я пачаў лавіць сябе на думцы: перараблю лепш хутка сам, буду тлумачыць ёй — больш часу страчу. Да рэлізу заставалася зусім нічога.
Але потым я ўсё ж паставіў умову: канкрэтна з ёй больш не хачу працаваць. А яшчэ вырашыў для сябе: калі мае падрабязныя пісьмовыя інструкцыі не дапамагаюць распрацоўшчыку — то гэта не мая віна, рэджэкт або прымусіць яго ўключыць мозг, або не. На выпадак, калі распрацоўшчык пойдзе скардзіцца менеджару, што я яму не дапамагаю (а тая дзяўчына такое праварочвала) — у мяне будуць аргументы ў сваю абарону. Але такіх «непрабіўных», як тая распрацоўшчыца, у мяне і не было.
* Імёны спікераў зменены на іхную просьбу.


Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Это вы называете "не повезло"? Вот у меня был случай... Коллега заведомо ставил себя выше, хотя мы иерархически находились на одной ступени. Каждый день он лез из кожи вон, чтобы доказать, какой он умный. Хотя там просто речь шла об опыте на конкретном огромном проекте. При этом он всячески пытался меня унизить, приглашал других коллег, чтобы вместе обсудить мой код. В пулреквестах он разводил такую же демагогию с позиции учителя. Дальше хуже. Он нашёл себе сообщника, вместе они под немым покровительством безразличного менеджера начали назначать митинги "для оценке результатов работы". На этом митинге из трёх человек он садился на коня. Если коротко это была дедовщина. Мы-мы-мы сыпалось из него, как из рога изобилия. Мы не можем допустить, когда у нас так плохо и медленно работают. Мы брали вас как крутого специалиста, а вы даже до джуна не дотягиваете. В этих заявлениях всё было шито белыми нитками. Не мы, а он. Больше никто в этом не участвовал. Не он брал и не ему было оценивать. Критериев для оценки не было, он их просто брал с потолка, голословные едкие заявления сыпались из него чисто из личной неприязни. Оглядываясь назад, я понимаю, что у него были проблемы с психикой (может, жена бросила?) Каждый день он 8 часов подряд самоутверждался и искал конфронтацию с фрилансерами (сам он был в штате). Я видел, как он метелит сначала меня, потом ещё одного залётного. И вроде речь всё время шла о работе, мы вроде как спорили о правильных решениях на проекте, о синтаксисе в ява-коде. Но это был такой мрак. Я протянул там 4 месяца, в последний месяц всё обострилось. Эскалация за эскалацией, надвигающий релиз (выход в продакшн всего проекта). Но я не верю, что дело в релизе. Это была зависть (фрилансеры больше получали), тщеславие, гордыня с его стороны. Они пожирали его душу. Токсичность - другое слово для этого нехорошего феномена.
Три лоха работали за себя и за "Сашку", плюс еще и бесплатно, а с коллегами им "не повезло" )) Объективности ради: коллеги забили болт, ловили ворклайф бэланс, не было никаких последствий. Разве плохо?
Пы.сы. Сам был таким же дурачком.