«Калі кандыдат у змененай свядомасці». Топ-5 «адразу не» і «адразу так» ад эйчараў
Продакт оўнар расказаў у лінкедзіне пра «самае кароткае» сваё сумоўе — яго знайшла праз прафесійную сацсетку рэкруцёрка і запрасіла на інтэрв’ю. Адное з першых пытанняў: «Чаму вы хочаце працаваць у нашай кампаніі?» — і сумоўе згарнулася. Адказ, які не прынялі, насамрэч пытанне: а чаму варта хацець.
Ужо праз нейкі час у каментарах аўтар растлумачыў: пошук працы/хантынг — гэта дарога з двухбаковым рухам: кожны шукае для сябе лепшы варыянт. Але «абараняць пазіцыю», на думку топікстартара, даводзіцца ініцыятару — яму патрэбней.
Частка супольнасці з ім згодная: аўтар «не напрошваўся на інтэрв’ю» — так што не варта хітраваць у гутарцы, кажучы, што ён марыў аб працы ў гэтай кампаніі. Іншая пратэстуе:
- няможна быць пагардлівым, трэба быць ветлівым;
- варта пагугліць перад сумоўем, куды ідзеш, і знайсці пару-тройку фраз (хоць бы дзяжурных), каб патрапіць рэкруцёру, бо «пагадзіўся на сумоўе = хочаш працаваць у кампаніі».
Трэцяя пакуль не вырашыла, «што горшае — пытанне рэкруцёркі або адказ кандыдата».
dev.by жа больш зацікавіла, як часта адная фраза, эмодзі або нешта яшчэ ў перапісцы або гутарцы з рэкруцёрам прымушае яго прыняць рашэнне: бярэм або, на жаль, нашыя шляхі не сыдуцца.
На нашую просьбу рэкруцёрка з дзесяцігадовым стажам Вераніка Нямковіч склала топ-5 такіх «адразу так» і «адразу не».
ТОП-5 «адразу не»:
- Калі рэзюмэ дасылае не сам суіскальнік, а хто-небудзь з яго сваякоў. А яшчэ, калі рэзюмэ прыходзіць не ўкладаннем, а ў целе ліста.
- Калі на сумоўі кандыдат любыя словы таго, хто з ім размаўляе, ставіць пад сумнеў.
- Калі кандыдат вельмі негатыўна адгукаецца пра ранейшыя кампаніі-працадаўцы і сваіх калег.
- Калі кандыдат не спрабуе знайсці хоць нейкую інфармацыю пра кампанію, у якую прыйшоў на інтэрв’ю, а таксама пра пазіцыю, якую ён мае намер заняць.
- Калі кандыдат прыходзіць на сумоўе ў змененай свядомасці.
ТОП-5 «адразу так»:
- Калі кандыдат укладваецца ў сваё навучанне і развіццё — і прыводзіць канкрэтныя прыклады, якія сведчаць пра гэта, у сваім рэзюмэ.
- Калі чалавек лёгка ідзе на кантакт, выяўляючы прыязнасць і адкрытасць, і дапамагае рэкруцёру якасна зрабіць яго працу.
- Калі кандыдат у даступнай форме тлумачыць, якую карысць ён можа прынесці кампаніі і што хоча атрымаць наўзамен.
- Калі кандыдата рэкамендуе хтосьці, чыйму меркаванню ты давяраеш.
- Калі ў кандыдата ёсць рэлевантны досвед на той жа пазіцыі ў роўнавялікай кампаніі.
Рэдакцыі патрэбная вашая дапамога проста цяпер.
Нам можна дапамагчы праз Patreon. Выберыце штомесячны ўзровень падтрымкі: 10, 20, 30, 100 ці 500 долараў — або ўнясіце любую суму.
А яшчэ мы прымаем крыптавалюту.
Bitcoin bc1qae22u3sg8es6j22pg4mmyrdvvym0vxjyesxhhw
Etherium 0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05
Tether USD (USDT) on ETH Network 0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05
Zcash t1R5UM9VMR1hJvJqTJ9w5bAmHxrDLJ9Nxmh
Дзякуй, што вы з намi.
Читать на dev.by