Плюсы і мінусы БДУІР па версіі студэнтаў і выпускнікоў. Сабралі меркаванні
У беларускіх ВНУ завяршылася прыёмная кампанія. Запыталіся ў студэнтаў і выпускнікоў БДУІР, чаму яны выбралі менавіта гэты ўніверсітэт, што думаюць пра ўзровень навучання і як змянілася атмасфера ў ВНУ за апошнія два гады. Публікуем 7 меркаванняў.
У беларускіх ВНУ завяршылася прыёмная кампанія. Запыталіся ў студэнтаў і выпускнікоў БДУІР, чаму яны выбралі менавіта гэты ўніверсітэт, што думаюць пра ўзровень навучання і як змянілася атмасфера ў ВНУ за апошнія два гады. Публікуем 7 меркаванняў.
«Усе асноўныя веды атрымала ў першыя два гады»
— Вучылася на факультэце камп’ютарных сістэм і сетак, спецыяльнасць — праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій. Скончыла ўніверсітэт сёлета. У год паступлення была ў захапленні, потым захапленне пацішэла.
Навучанне з другога курса выпала на кавід і пратэсты. Падчас кавіду арганізацыя заняткаў была так сабе. Многія выкладчыкі патрабавалі прысутнічаць на сваіх парах/лекцыях незалежна ад распарадку па факультэце. Інакш — пагражалі занізіць адзнакі пры здачы. Сістэма дыстанцыйных заняткаў часам не вытрымлівала плыні студэнтаў і крышылася. У жніўні таксама былі «сюрпрызы» — напрыклад, сярод аднакурснікаў былі тыя, хто мог з лёгкасцю закласці і студэнтаў, і выкладчыкаў.
Сярод выкладчыкаў таксама трапляюцца сэксісты. Нічога звыш, але непрыемна. Праскоквала нешта накшталт «ну, дзяўчатам можна моцна не паглыбляцца, вам праз пару гадоў замуж, а вось хлопцам варта падвучыць, для кар’ернага росту карысна». Некаторыя выкладчыцы чапляліся да хлопцаў, калі тыя абураліся, па выніку здавалі працы ў 2-3 разы даўжэй.
Пры гэтым, на ФКСіС дастаткова талковых выкладчыкаў, якія давалі сапраўды добрую базу.
На апошнім курсе стала адчувальна больш адлічэнняў. Хоць раней, каб вылецець з ВНУ, трэба было пастарацца — не здаваць наогул нічога і не з’яўляцца ва ўніверсітэце. І нават такія студэнты маглі праскочыць, калі прыносілі ў апошні месяц усе працы семестра.
Ці варта ісці ў БДУІР? Пэўна, так. Усе асноўныя веды я атрымала за першыя два гады, астатні час ВНУ была больш абавязалаўкай для атрымання паперкі і пастаяннай праблемай з дэдлайнамі па лабараторных. Якраз на першыя два гады выпадае найбольшая колькасць талковых выкладчыкаў, якія даюць базу так добра, што яна сама сабой адкладаецца ў галаве.
Дадаткова я вучылася на бясплатных курсах (БДУІР даваў доступ да Сoursera), нешта проста гугліла і чытала дакументацыю, пыталася ў сяброў-аднакурснікаў. Цяпер працую ў беларускім філіяле невялікай польскай кампаніі.
«БДУІР занадта распіяраны»
— Скончыў БДУІР сёлета. Вучыўся на факультэце камп’ютарнага праграмавання, спецыялізацыя — «праграмаваныя мабільныя сістэмы».
Вучыўся па праграме, калі першыя два гады студэнты «ядуць» агульныя прадметы (логіку, філасофію, гісторыю, эканоміку і г. д.). А апошнія два гады вучацца профільным прадметам, каб пасля выхаду з універсітэта профільныя веды былі яшчэ «свежыя». Але многія студэнты ўжо з другога курса шукаюць працу і, працуючы, вымушаныя прапускаць якраз самы патрэбны матэрыял.
Матэрыяльна-тэхнічная база ў БДУІР нядрэнная. Але большасць студэнтаў за ўвесь час навучання ні разу не скарыстаюцца камп’ютарамі ў аўдыторыях, бо ўсе выкарыстоўваюць ноўтбукі.
Распіяраныя лабараторыі, паводле майго досведу, большасць студэнтаў не бачылі. Лабараторыі знаходзяцца ў 4-м корпусе і арыентаваныя на студэнтаў ФКСіС.
Мая спецыяльнасць мае на ўвазе вывучэнне нізкаўзроўневых моў, у тым ліку навыкі праектавання друкаваных плат і іх праграмаванне. Профільныя прадметы вёў адзін выкладчык — да яго ніякіх пытанняў. Выдатны спецыяліст, прафесіянал. Але ўсё навучанне зводзілася да таго, што на лекцыях ён каментаваў уласныя прэзентацыі. Пры гэтым студэнты, якія ніколі не сутыкаліся са сферай нізкаўзроўневага праграмавання і не захапляліся радыёэлектронікай, часта мала што разумелі.
Выкладчык не дзяліўся прэзентацыямі, бо, як я зразумеў, не хацеў распаўсюджваць сваю інтэлектуальную працу. Спецыяльнай літаратуры для пачаткоўцаў у гэтай сферы [я не знайшоў].
Праграма закранае розныя тэмы, якія не сабраныя ні ў адным дапаможніку. Нейкіх метадычак ад універсітэта таксама няма. Напісанне метадычкі займае каля паўгода штодзённай працы — доўга, энергазатратна, а выхлап для выкладчыка, які гэта робіць, — каля нуля. Яму за гэта заплацяць смешныя грошы, а дапаможнік з усімі правамі дастанецца ўніверсітэту.
Усе профільныя веды для працы я атрымаў самастойна: дакументацыя, анлайн-курсы (YouTube, LinkedIn і г. д.), дапамога сеньёра ўнутры кампаніі, куды трапіў на працу.
Пандэмія і палітычная абстаноўка таксама адбіліся на навучальным працэсе. Праз каранавірус пагоршыліся стасункі студэнтаў з дэканатамі. Напрыклад, пры наяўнасці хворых студэнтаў у групе дэканы баяліся браць на сябе адказнасць і пераводзіць групу (не факультэт і паток) на дыстанцыйнае навучанне.
Многія выкладчыкі, якія ўдзельнічалі ў 2020 годзе ў вядомых мерапрыемствах, пасля ціску з боку ВНУ альбо самі звольніліся, альбо сышлі па заканчэнні кантрактаў. Некаторыя засталіся на нейкіх кампрамісных умовах з кіраўніцтвам. Але нават цяпер адгалоскі 2020 года даходзяць да супрацоўнікаў БДУІР (маю на ўвазе нядаўняе затрыманне Вікторыі Ждановіч).
Рэзюмуючы, магу сказаць, што БДУІР занадта распіяраны. Калі хочаш вучыцца, хочаш, каб веды ў цябе «запампоўвалі» і з цябе патрабавалі — ідзі на ФКСіС. У астатнім усе веды прыйдзецца браць самому з адкрытых крыніц.
Асабіста я гэта ўсведамляў і не шкадую. Універсітэт даў менавіта тое, што я хацеў, — навучыў размаўляць з людзьмі, выконваць дэдлайны, пагрузіў у асяроддзе людзей з вельмі рознымі поглядамі на жыццё, вучобу і будучыню. Усё гэта магла б даць і любая іншая ВНУ без імя і з меншым прахадным.
Маёй задачай было атрымаць дыплом ІТ-спецыяліста і далей развівацца самастойна. Пасля 3-га курса на запрашэнне выкладчыка прыйшоў на практыку ў ІТ-кампанію і ўжо больш за год працую мабільным распрацоўшчыкам.
«Па карпусах дагэтуль ходзяць супрацоўнікі міліцыі»
— У БДУІР паступаў не да канца свядома. Проста набраў дастатковую колькасць балаў, каб паступіць на бюджэт на сярэднюю спецыяльнасць з інжынерным ухілам. Вучыўся на факультэце інфармацыйных тэхналогій і кіравання.
Узровень навучання ў універсітэце больш залежаў ад выкладчыка, чым ад прадмета.
Падзеі апошніх двух гадоў таксама адбіліся на ўніверсітэце і атмасферы. Напрыклад, каранавірус у некаторых выкладчыкаў «знёс дах» — яны пазначалі ў журнале тых, хто не прышчэплены, і забаранялі да іх падыходзіць.
Па чацвёртым і пятым карпусах дагэтуль ходзяць супрацоўнікі міліцыі, і студэнты коса на іх глядзяць. Незразумела, навошта яны тут патрэбныя. Мабыць, даверу да студэнтаў БДУІР ужо не засталося нават на 3 дні.
У пачатку падзей 2020 года некаторыя выкладчыкі жартаўліва і скрытна выказвалі падтрымку перамен, але іх было няшмат. Адчувалася, што ў выкладчыкаў моцна звязаныя рукі, таму перамены ў настроі адчуваліся толькі паміж студэнтамі. Не скажу, што апошнія падзеі моцна адбіліся на адносінах паміж выкладчыкамі і студэнтамі. БДУІР, мне здаецца, у гэтым плане застаўся нейтральным.
БДУІР — гэта больш трамплін, які дазваляе табе праз 2-3 гады навучання знайсці сябе ў галіне інфармацыйных тэхналогій. Гэта і зрабіла 80-90% маіх аднагрупнікаў, якія самі знайшлі сабе размеркаванне/працу.
Акрамя таго, БДУІР зробіць з цябе спецыяліста, які зможа рэалізаваць сябе ў любой вобласці, а не толькі ў ІТ.
Што тычыцца мяне, то працу я шукаў яшчэ ва ўніверсітэце. Трапіў на курсы па PHP ад Itransition. Пасля, па выніках сумоўя прапанавалі офер.
Цяпер, па расказах маіх знаёмых з малодшых курсаў, вельмі складана знайсці нешта без досведу — павысіўся парог уваходжання ў ІТ.
Зрэшты, пасля 24 лютага і мне прапанавалі шукаць новую працу — кампанія прыняла рашэнне больш не трымаць джунаў на бэнчы. Маючы год досведу, я змог знайсці за 3 дні новую працу на пазіцыю PHP-распрацоўніка з размеркаваннем у невялікую прадуктовую кампанію.
Мяне прымаў тэхнічны дырэктар, які ацаніў, што я скончыў БДУІР. Сказаў, у іх вельмі цэняць такіх спецыялістаў і не бачаць сэнсу адмаўляць у размеркаванні.
«За два гады вучобы заплаціў 7,5 тысяч рублёў. Не шкадую»
— Два гады адвучыўся на факультэце камп’ютарных сістэм і сетак на спецыяльнасці «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій». Пра выбар не шкадую — гэта адна з найлепшых спецыяльнасцей для праграмістаў у Беларусі.
Вучуся на платным аддзяленні, за два гады заплаціў 7,5 тысяч рублёў. На мой погляд, вучоба каштавала гэтых грошай. Патрэбных ведаў у поўным аб’ёме для паспяховага працаўладкавання вам не дадуць, але ў мяне ўсе прабелы лёгка закрываліся на курсах, якія раілі ва ўніверсітэце. Бясплатных — вельмі шмат. Канкрэтна на базе вэб-тэхналогій у нас быў інтэграваны курс EPAM па РНР.
Паступаў пасля жніўня 2020 года, і тады ва ўніверсітэце былі такія ж настроі, як у цэлым у грамадстве, але з часам усё сышло на нішто.
Наша кафедра мае самыя высокія рэйтынгі ў краіне, выкладчыкі ў большасці сваёй прафесіяналы, якія імкнуцца чамусьці навучыць. Таму на гэты момант два гады ў БДУІР я б апісаў як вельмі добры час, праведзены з карысцю.
Праўда ў самім ІТ-сектары ў сувязі з падзеямі жніўня 2020 года і лютага 2022-га стала сумна. Вакансій менш, патрабаванняў да спецыяліста — больш. Гэта адбілася на БДУІР і, у прыватнасці, на маёй спецыяльнасці. Напрыклад, амаль у два разы скарацілі набор беларусаў. Замест іх набіраюць хлопцаў з Узбекістана, якія больш плацяць. Чуў, што ад 2,5 тысяч долараў на год.
Акрамя таго, скарацілі кафедру. Але ўзровень выкладання ў універсітэце не ўпаў.
«6 месяцаў курсаў даюць больш, чым 4 гады ва ўніверсітэце»
— Скончыў трэці курс інжынерна-эканамічнага факультэта. Расчараваўся ў універсітэце амаль з самага пачатку.
На сур’ёзным узроўні вучыцца тут немагчыма, бо табе мала даюць патрэбных ведаў. Тэхналогіі вывучаюцца павярхоўна, на ўзроўні, якога недастаткова часта нават для таго, каб прайсці сумоўе на стажыроўку.
Але галоўнае — якія тэхналогіі вывучаюцца. Састарэлыя бібліятэкі, незапатрабаваныя мовы праграмавання, софт, які ўжо цяжка адкапаць нават у інтэрнэце. Некаторыя метадычкі не мяняліся з 2004 года.
Першае, што мы пачалі вывучаць, гэта C++. Складаная мова для старту. Вучылі таксама бібліятэку MFC. Навошта, калі ёсць WinForms, WPF, UWP? Па джаве вучылі JavaFX, RMI, JMS, JSF. Але правільней было б сканцэнтравацца, напрыклад, на Spring Boot і вывучыць яго асновы за семестр ці два.
Будуем усякія схемы ў старажытным ErWin, калі ёсць даступныя сучасныя інструменты. Любую інфармацыю падаюць у асноўным у фармальным выглядзе.
Выкладчыцкі склад на тэхнічных дысцыплінах — гэта альбо людзі ва ўзросце, знаёмыя толькі з састарэлымі інструментамі, альбо маладзейшыя, якія працуюць дзесьці акрамя БДУІР і не асабліва гараць жаданнем данесці нешта да студэнтаў. Уключаць які-небудзь відэаўрок на YouTube, які мы глядзім усю лекцыю.
Прабелы ў адукацыі ўсе папаўняюць па-рознаму: хто кнігі чытае, хто ў інтэрнэце знаходзіць інфармацыю, хто на курсы ідзе. Я адвучыўся на афлайн-курсах TeachMeSkills і ўжо год працую ў аўтсорс кампаніі .NET Fullstack Developer. Здаецца, за 6 месяцаў курсы даюць значна больш, чым 4 гады ва ўніверсітэце, а каштуюць танней.
«Паступіў у БДУІР дзеля адтэрміноўкі ад войска»
— Да БДУІР я вучыўся ў каледжы на тэхніка-праграміста. Каб атрымаць адтэрміноўку ад войска плюс веды, паступіў на факультэт радыётэхнікі і электронікі на скарочаную форму. Спецыяльнасць «Педагог-інфарматык».
Вучыўся тры гады замест чатырох, таму праграма атрымалася дрэннай. Напрыклад, фізіку мы праходзілі з другога семестра, і нават самыя разумныя нічога не разумелі.
Курсавы праект па базах даных здавалі толькі дакументацыяй, праграму ніхто і ніколі не правяраў, уся група намалявала «праграму» ў фоташопе.
Прадметам педагагічнай накіраванасці, такім, як методыка выкладання, псіхалогія, педагогіка, філасофія надаецца празмерная ўвага. Было шмат лабараторных, трэба было ўсё наведваць, адпрацоўваць пропускі. Гэтыя прадметы не дапамагалі развівацца ў ІТ, забіралі вельмі шмат вольнага часу і перашкаджалі самастойна вучыцца.
Чакаў добры ўзровень навучання англійскай, але аказалася, што ўсе пары даводзілася пісаць кароткія пераказы тэкстаў пра лямпавыя камп’ютары. Вуснае маўленне ніяк не развівалася.
Па выніку за адтэрміноўку ад войска паставіў бы БДУІР 11 балаў з 10, за атрыманыя веды — 0 з 10.
Па размеркаванні ўладкаваўся ў iTechArt. Як вучыўся на бюджэце, то ў выпадку пераразмеркавання, калі захачу звольніцца і ўладкавацца ў іншую кампанію, прыйдзецца заплаціць 16 тысяч рублёў. Праз гэта, а таксама хуткі прызыў у войска, пераязджаю ў Польшчу.
«Мяне ўсё задавальняе»
— Паступіў у БДУІР у 2018 годзе. Вучуся на ФКСіС, на спецыяльнасці «Электронныя вылічальныя сродкі».
Праграма навучання ў цэлым стараватая, але выкладчыкі даюць неабходную базу, якой хопіць для пошуку працы ў гэтым кірунку. Думаю, ніхто не будзе адразу праектаваць працэсар лепш за тыя, што ёсць у Intel або AMD. Але для іншых спецыяльнасцей такая крытыка актуальная, бо задачы распрацоўшчык выконвае амаль заўсёды плюс/мінус падобныя, хлопцы пасля ўніверсітэта змогуць канкурыраваць на рынку, толькі калі будуць выдаткоўваць час на самастойнае вывучэнне.
Калі казаць пра класічныя спецыяльнасці, то выкладчыкам трэба паказваць больш прыкладаў практычнага прымянення ведаў.
Таксама хацелася б бачыць ліцэнзійнае ПА, а не відэа на першай лекцыі пра тое, дзе спампаваць «крак» ці як паставіць Windows XP на віртуальную машыну, і старажытны софт, бо на іншым выкладчык не працаваў.
Уразіў падзел выкладчыкаў на тых, хто лічыць, што трэба хутчэй пачаць працаваць (гэта, на іх думку, паказальна) і тых, хто не прымае працы падчас навучання.
Даводзілася неяк выкручвацца. Але ў цэлым за час вучобы мяне ўсё задаволіла.
7 отличных курсов по финансам. Уплыть «с галеры» и основать свой стартап
Если вы посмотрели «Волк с Уолл-стрит» и хотите, как Леонардо ди Каприо прогуливаться по яхте с бокалом вина в руках, но не знаете, с чего начать, подборка курсов Digitaldefynd станет для вас отличным стартом. Здесь представлены как платные, так и бесплатные программы, которые помогут вам освоить финансовое моделирование. Они подойдут не только для начинающих слушателей, но и для экспертов.
Как выбрать преподавателя польского языка? Мы поможем
На прошлой неделе на devby.io вышел материал про школу обучения польскому языку Preply. Мы догадывались, что беларусам очень нужен польский онлайн и с хорошим преподавателем, но реальность превзошла наши ожидания. Вы хотите учить польский, и мы постараемся вам в этом помогать.
Меня принимал технический директор, который оценил, что я окончил БГУИР. Сказал, у них очень ценят таких специалистов и не видят смысла отказывать в распределении.
Потому, что хрен свалишь с распределения и будешь работать за 0 денег?)
Anonymous
15 жніўня 2022, 11:38
1
Я смотрю за примерно 20 лет ничего особо и не изменилось.
Всё так же лучше как можно скорее пойти работать и там собственно и получать реальные и современные знания а универ использовать как отсрочку и официальную корочку.
Нужных знаний в полном объёме для успешного трудоустройства вам не дадут, но у меня все пробелы легко закрывались на курсах, которые советовали в университете. Бесплатных — очень много. Конкретно на базе веб-технологий у нас был интегрированный курс EPAM поPHP.
Нужных знаний в полном объёме для успешного трудоустройства на курсах вам не дадут, но у меня все пробелы легко закрывались универами, которые советовали на курсах. Бесплатных — очень много. Конкретно на базе веб-технологий у нас был интегрированный семестр БГУИРа по PHP.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 15 жніўня 2022, 11:38
я неяк згубіў думку, гэтыя вось апытаныя — яны зрабілі свой універсітэт? сталі паспяховымі ментарамі на сваёй працы мары? яны могуць параўнаць з універсітэтамі Прагі, Кракава ці Масачусэтса? у сэнсе, чаму іх меркаванне аб тым, як трэба вучыць, заслугоўвае ўвагі?
я ведаеце, калі паступаў у той самы БДУіР — паслухаў тых, хто скончыў чатыры гады, тобок пераходзіў на пяты курс. потым пяць год зайздросціў тым, хто абіраў факультэт ці спецыяльнасць выключна "каб прыгожа гучала"
Anonymous
16 жніўня 2022, 00:58
-2
"Университет дал именно то, что я хотел, — научил общаться с людьми, соблюдать дедлайны, погрузил в среду людей с совершенно разными взглядами на жизнь, учёбу и будущее."
Серьезно, и ради этого стоило тратить годы молодости? Чтобы научиться соблюдать дедлайны? А некоторые еще и платят за это, мда..
Забавная статья. Насколько я понял, все опрошенные работают в ИТ. Собственно это более объективный критерий оценки результатов обучения, нежели их субъективное мнение. ИМХО.
Именно. Собирались работать в ИТ -> отучились в БГУИР -> работают в ИТ 100%
При этом в среднем по стране по специальности после выпуска не работают более 40% выпускников. Часть из них передумали работать, а часть не нашли работу по специальности. В статье же устроились на работу все.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Потому, что хрен свалишь с распределения и будешь работать за 0 денег?)
Я смотрю за примерно 20 лет ничего особо и не изменилось.
Всё так же лучше как можно скорее пойти работать и там собственно и получать реальные и современные знания а универ использовать как отсрочку и официальную корочку.
Нужных знаний в полном объёме для успешного трудоустройства на курсах вам не дадут, но у меня все пробелы легко закрывались универами, которые советовали на курсах. Бесплатных — очень много. Конкретно на базе веб-технологий у нас был интегрированный семестр БГУИРа по PHP.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 15 жніўня 2022, 11:38
из плюсов отсрочка от армии на 5 лет, из минусов распределение или надо платить. Так что лучше сразу подумать о зарубежном ВУЗе
Дедуля, в РБ уже оч давно в универе 4 года учатся
Что кстати минус по многим параметрам.
тогда уже 6))
я неяк згубіў думку, гэтыя вось апытаныя — яны зрабілі свой універсітэт? сталі паспяховымі ментарамі на сваёй працы мары? яны могуць параўнаць з універсітэтамі Прагі, Кракава ці Масачусэтса? у сэнсе, чаму іх меркаванне аб тым, як трэба вучыць, заслугоўвае ўвагі?
я ведаеце, калі паступаў у той самы БДУіР — паслухаў тых, хто скончыў чатыры гады, тобок пераходзіў на пяты курс. потым пяць год зайздросціў тым, хто абіраў факультэт ці спецыяльнасць выключна "каб прыгожа гучала"
"Университет дал именно то, что я хотел, — научил общаться с людьми, соблюдать дедлайны, погрузил в среду людей с совершенно разными взглядами на жизнь, учёбу и будущее."
Серьезно, и ради этого стоило тратить годы молодости? Чтобы научиться соблюдать дедлайны? А некоторые еще и платят за это, мда..
"Факультет компьютерного программирования" – это было мощно))
о чём можно говорить, если в 2017 году в некоторых корпусах в туалетах вместо унитазов были дырки
Фигасе!
Это в каком корпусе так? В прошлом веке такого ещё не было, или может у меня склероз уже начался?
В ректорском корпусе было так на этаж или 2 выше
Забавная статья. Насколько я понял, все опрошенные работают в ИТ. Собственно это более объективный критерий оценки результатов обучения, нежели их субъективное мнение. ИМХО.
не факт, тк целевая группа уже собиралась работать в IT поступая туда.
Именно. Собирались работать в ИТ -> отучились в БГУИР -> работают в ИТ 100%
При этом в среднем по стране по специальности после выпуска не работают более 40% выпускников. Часть из них передумали работать, а часть не нашли работу по специальности. В статье же устроились на работу все.
ну там всего 4 героя как бэ