Суд даведаўся, што Alameda атрымала $65 млрд кліенцкіх сродкаў FTX. Іх трацілі на вечарынкі і самалёты
Суд у справах пра банкруцтва ў Дэлавэры высветліў, што сузаснавальнікі FTX Гэры Ван і Сэм Бэнкман-Фрыд выкарыстоўвалі ашуканскую схему са сродкамі кліентаў біржы.
Паводле даных Insider, праз платформу Alameda былі даступныя $65 мільярдаў для куплі самалётаў і нерухомасці. Паводле слоў юрыста FTX Эндру Дзітрыха, фігуранты справы ладзілі вечарынкі і ўносілі палітычныя ахвяраванні. Таксама частка грошай ішла на «асабістыя пазыкі, спонсарства і інвестыцыі».
Раней Камісія па каштоўных паперах і біржах ЗША паведамляла, што Гэры Ван забяспечыў Alameda «бэкдорам» — шчылінай для доступу да грошай кліентаў FTX. Пра гэта ж заяўляла Камісія па гандлі таварнымі ф’ючарсамі (CFTC). Сума не называлася, CFTC казала, што яна можа быць «практычна бясконцай».
Раней Бэнкмана-Фрыда адпусцілі пад заклад у $250 мільёнаў. Суд над бізнэсоўцам пачнецца 2 кастрычніка 2023 года, у выпадку абвінаваўчага прысуду па ўсіх пунктах яму можа пагражаць да 115 гадоў турмы. СМІ паведамлялі, што біржы ўдалося аднавіць больш за $5 мільярдаў у розных ліквідных актывах.
Читать на dev.by