Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Тэхдырэктар зрабіў сабе ШІ-двайніка і праводзіць больш часу з сям'ёй

СТО Extreme Networks Набіль Бухары — і прэзідэнт яе ШІ-накірунку — некалькі месяцаў таму запусціў унутры кампаніі незвычайны эксперымент: ён стварыў «ШІ-клон» самога сябе.

7 каментарыяў

У кампаніі 3 тысячы супрацоўнікаў. Ідэя нарадзілася як жарт. Каманда абмяркоўвала бясконцыя сустрэчы і немагчымасць быць у двух месцах адначасова. Бухары вырашыў праверыць, ці можна — хаця б часткова — вырашыць гэтую праблему з дапамогай ШІ.

Агента навучылі на яго тэкстах і выступленнях: унутраных дакументах, інтэрв’ю, пастах у сацсетках, расшыфроўках дакладаў. Задача была не проста навучыць мадэль разважаць, а прымусіць яе «гучаць» як Бухары — задаваць тыя ж пытанні і звяртаць увагу на тыя ж дэталі. Цяпер замест таго, каб месяцамі чакаць слот у яго календары, каманды спачатку праходзяць раўнд праверкі з лічбавым двайніком. Той аналізуе справаздачы, дае зваротную сувязь і фармулюе пытанні — часта амаль даслоўна тыя ж, якія задаў бы сам СТО.

Сістэма працуе ўжо 7-8 месяцаў, і зараз каля 80% праектных і праграмных рэв’ю да Бухары проста не даходзяць. Спачатку супадзенне паміж пытаннямі ШІ і яго самога складала каля 50%, цяпер — 85-90%. З часам магчымасці агента пашырылі, і цяпер ён ацэньвае не толькі апдэйты па праектах, але і бізнес-планы, прадуктовыя спецыфікацыі і іншыя структураваныя дакументы. Крытычна важныя рашэнні Бухары па-ранейшаму правярае асабіста: ён падкрэслівае, што ШІ непазбежна памыляецца, таму «чалавек у контуры» павінен быць абавязкова.

Галоўны эфект аказаўся не столькі аперацыйным, колькі асабістым. Вызваленны час Бухары пачаў выдаткоўваць на сям’ю: калі раней ён адвозіў дзяцей у школу адзін-два разы на месяц, то цяпер — 10-15 разоў. Па яго словах, магчымасць пачаць дзень з сям'і прыкметна змяняе настрой і тое, як ён праводзіць працоўны дзень. У кампаніі таксама знізіўся «шум» — стала менш хаатычных задач, больш прасторы для ўсвядомленага мыслення.

Бухары лічыць, што мэта ШІ не ў замене людзей. У яго мадэлі будучыня — гэта не «людзі супраць ШІ», а «людзі плюс ШІ». Мадэлі лепш спраўляюцца з рутынай, але інтуіцыя, адчуванне кантэксту і адказнасць за ключавыя рашэнні застануцца за чалавекам.

Аўтар віруснага ШІ-агента прызнаўся што заліп у вайб-кодынг
Аўтар віруснага ШІ-агента прызнаўся, што заліп у вайб-кодынг
Па тэме
Аўтар віруснага ШІ-агента прызнаўся, што заліп у вайб-кодынг
«ШІ піша 80% коду за мяне»: аўтар «вайб-кодынгу» за 3 месяцы змяніў погляд на ШІ-агентаў
«ШІ піша 80% коду за мяне»: аўтар «вайб-кодынгу» за 3 месяцы змяніў погляд на ШІ-агентаў
Па тэме
«ШІ піша 80% коду за мяне»: аўтар «вайб-кодынгу» за 3 месяцы змяніў погляд на ШІ-агентаў
Чытайце таксама
Тэхдырэктар зрабіў сабе ШІ-двайніка і праводзіць больш часу з сям'ёй
Тэхдырэктар зрабіў сабе ШІ-двайніка і праводзіць больш часу з сям'ёй
Тэхдырэктар зрабіў сабе ШІ-двайніка і праводзіць больш часу з сям'ёй
7 каментарыяў
Супрацоўнікі Uber стварылі ШІ-клон CEO і звяртаюцца да яго за парадай, перш чым ісці да сапраўднага CEO

1 каментарый
«У людзей няма сілы яшчэ на адзін званок»: кампаніі ўкараняюць ШІ-двайнікоў супрацоўнікаў
«У людзей няма сілы яшчэ на адзін званок»: кампаніі ўкараняюць ШІ-двайнікоў супрацоўнікаў
«У людзей няма сілы яшчэ на адзін званок»: кампаніі ўкараняюць ШІ-двайнікоў супрацоўнікаў
У Кітаі супрацоўнікі навучаюць ШІ-клонаў — і гэта іх палохае
У Кітаі супрацоўнікі навучаюць ШІ-клонаў — і гэта іх палохае
У Кітаі супрацоўнікі навучаюць ШІ-клонаў — і гэта іх палохае

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
1

CEO следует теперь его уволить и взять какого джуна, который с ИИ точно справится. Или хотя бы понизить зп раз в 5-10 - меньше же работает.

Zhan Chubukou
Zhan Chubukou Шчолкаю зубамі в ЗАО "Прыдацелі і атшчыпенцы"
0

Что-то сломалось и я послал этот пост дважды

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 4 лютага 2026, 00:47

Zhan Chubukou
Zhan Chubukou Шчолкаю зубамі в ЗАО "Прыдацелі і атшчыпенцы"
0

Уволить нахер. Если ИИ может работать вместо техдира - нафиг он нужен. И вообще всех уволить, ставки порезать, потому что ИИ может "вместо них". Тем, кого пока что не уволили, требования к перформансу поднять в 3 раза. Кто не вывезет хотя бы 2х - уволить нахер. Claude Max за год стоит дешевле, чем техдир в месяц; и даже дешевле, наверное, чем в один день. ИИ работает без выходных и не чиллит за счет компании. Короче, всё очевидно. Сам CEO NVIDIA сказал, что надо на заводы идти работать, а не вот это вот всё

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 4 лютага 2026, 00:47

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

0

Настоящие мастера могут создавать очень сложных, многопрограммных, самообучающихся дублей. Такого вот супера Роман отправил летом вместо меня на машине. И никто из моих ребят не догадался, что это был не я. Дубль великолепно вел мой "Москвич", ругался, когда его кусали комары

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
0

да-да, деды все предсказали.

0

Дубль вытянул губы дудкой и начал пятиться. Он пятился очень осторожно, обогнул диван и встал так, чтобы между нами был лабораторный стол. Я демонстративно посмотрел на часы. Дубль пробормотал заклинание, на столе появился "мерседес", авторучка и стопка чистой бумаги. Дубль, согнув колени, повис в воздухе и стал что-то писать, время от времени опасливо на меня поглядывая