Telegram заблакаваў больш за 15 млн груп і каналаў у 2024 годзе

Месенджар апублікаваў статыстыку заблакаваных каналах у 2024 годзе, а таксама запусціў публічную зводку аб працы каманды мадэрацыі на платформе.

Пакінуць каментарый

Паводле звестак кампаніі, сёлета было заблакавана 15,3 мільёна груп і каналаў. Амаль 702 тысячы заблакаваных каналаў утрымлівалі матэрыялы пра сэксуалізаваны гвалт над дзецьмі. 129 тысяч каналаў атрымалі блакаванне праз сувязі з тэрарызмам. Месенджар падкрэсліў, што ад 2022 года было выдалена больш за 100 мільёнаў адзінак кантэнту тэрарыстычнай накіраванасці.

Крыніца: Telegram.

«За апошнія некалькі гадоў нашая каманда мадэратараў нястомна працавала, каб забяспечыць бяспеку Telegram. Штомесяц яны выдалялі каля 1 мільёна каналаў і груп, а таксама больш за 10 мільёнаў карыстальнікаў, якія парушалі нашыя правілы. Гэтыя ўражальныя вынікі сталі магчымыя дзякуючы вашым справаздачам, а таксама нашым аўтаматызаваным сістэмам выяўлення і інструментам на аснове штучнага інтэлекту», — напісаў у сваім канале Павел Дураў.

Крыніца: Telegram.

Раней французскія СМІ паведамлялі, што затрыманы ў Францыі кіраўнік Telegram Павел Дураў упершыню быў дапытаны па сутнасці справы. Яго абвінавачваюць у некалькіх злачынствах, звязаных з арганізаванай злачыннасцю, у тым ліку ў саўдзеле ў распаўсюдзе наркотыкаў і дзіцячай парнаграфіі, а таксама ў адмове падаваць інфармацыю на запыт упаўнаважаных органаў.

Дурава ўпершыню ў Францыі дапыталі па сутнасці
Па тэме
Дурава ўпершыню ў Францыі дапыталі па сутнасці
Telegram выпустил обновление: ИИ-поиск стикеров и партнерские программы
По теме
Telegram выпустил обновление: ИИ-поиск стикеров и партнерские программы
Бельгія далучаецца да расследавання Дурава
Па тэме
Бельгія далучаецца да расследавання Дурава

Читать на dev.by