Telegram заблакавалі ў Іраку
Міністэрства камунікацыі Ірака заявіла пра блакаванне Telegram, піша «Код Дурава».
Гэта адбылося па просьбе «кампетэнтных органаў, звязаных з нацыянальнай бяспекай краіны», а таксама «з мэтай захавання персанальных даных грамадзян». Як запэўнівае ведамства, Telegram не выконваў мер захавання персанальных даных.
«Мы паважаем правы грамадзян на свабоду слова і зносін без шкоды для бяспекі дзяржавы і выказваем упэўненасць у разуменні грамадзянамі гэтай меры», — адзначылі там. Пры гэтым урад не раз звяртаўся да каманды месенджара, але не атрымліваў адказу.
«[Нашыя структуры неаднаразова патрабавалі ад месенджара] супрацоўнічаць у закрыцці платформаў, адказных за ўцечку звестак афіцыйных дзяржаўных устаноў і асабістай інфармацыі іракцаў, што ўяўляла пагрозу бяспецы і грамадскаму спакою», — кажуць у Міністэрстве.
Читать на dev.by