Tesla звольніла дзясяткі супрацоўнікаў, якія захацелі прафсаюз

Tesla у сераду звольніла некалькі дзясяткаў супрацоўнікаў гігафабрыкі ў нью-ёркскім Бафала, якія напярэдадні заявілі пра намер стварыць прафсаюз, піша Bloomberg. Пра гэта ў скарзе Нацыянальнаму ўпраўленню па працоўных стасунках (NLRB) ЗША заявіла арганізацыя Workers United.

1 каментарый

Аўтары звароту сцвярджаюць, што кампанія незаконна звольніла некаторых супрацоўнікаў «у сувязі з іх прафсаюзнай дзейнасцю» і каб спыніць рух. Яны папрасіў улады «прадухіліць непапраўнае знішчэнне правоў супрацоўнікаў» Tesla.

У прафсаюзе сцвярджаюць, што некаторыя са звольненых удзельнічалі ў абмеркаваннях умоў працы. Прынамсі адзін са звольненых быў сябрам аргкамітэта.

Прафсаюз лічыць, што звальненні праведзеныя для запалохвання астатніх і пазбаўлення актывістаў. Прадстаўнік NLRB пацвердзіў падачу скаргі, яна знаходзіцца на разглядзе.

За дзень да звальненняў аргкамітэт з 25 супрацоўнікаў завода абвясціў пра планы арганізаваць прафсаюз. Яны накіравалі гендырэктару Tesla Ілану Маску ліст, у якім выказалі незадаволенасць тым, як з імі абыходзяцца, запатрабавалі падняць заробкі, дазволіць ім больш удзельнічаць у прыняцці рашэнняў па ўмовах працы, а таксама змякчыць трэкінг. Гаворка вядзецца пра супрацоўнікаў, якія займаюцца разметкай даных для аўтапілота.

Супрацоўнікі завода Tesla баяцца хадзіць у прыбіральню і кажуць, што з імі абыходзяцца, як з робатамі
Па тэме
Супрацоўнікі завода Tesla баяцца хадзіць у прыбіральню і кажуць, што з імі абыходзяцца, як з робатамі

Tesla ў сваім блогу абвергла, што звольніла людзей з помсты за спробы арганізавацца. Паводле слоў аўтавытворцы, рашэнні аб звальненнях былі прынятыя на пачатку месяца па выніках перфоманс-рэв’ю. З 675 разметчыкаў даных у Бафала 4% напярэдадні былі праінфармаваныя менеджарамі, што іх паказчыкі недацягваюць. Кампанія дадала, што маніторыць працу для таго, каб удасканальваць свой софт для разметкі даных, а праз тое, што супрацоўнікі спакойна сходзяць у туалет, з паказчыкамі нічога не здарыцца.

Адная са звольненых актывістак кажа, што была шакаваная звальненнем, бо проста перад гэтым ёй казалі, што яна больш як апраўдвае чаканні працадаўцы.

Ілан Маск вядомы тым, што папросту звальняе незадаволеных з сваіх кампаній — ці то за крытыку яго самога, ці то ўсталяваных ім парадкаў.

Маск звольніў топ-менеджара Twitter праз тое, што ў яго падае папулярнасць
Па тэме
Маск звольніў топ-менеджара Twitter праз тое, што ў яго падае папулярнасць
Маск прымушае наведвальнікаў чакаць сябе па гадзіне і не дазваляе гаварыць, пакуль да іх не звернуцца
Па тэме
Маск прымушае наведвальнікаў чакаць сябе па гадзіне і не дазваляе гаварыць, пакуль да іх не звернуцца
Маск загадаў у 1000 разоў павысіць бачнасць сваіх твітаў і сказаў, калі сыдзе з пасады СЕО
Па тэме
Маск загадаў у 1000 разоў павысіць бачнасць сваіх твітаў і сказаў, калі сыдзе з пасады СЕО

Читать на dev.by