TikTok абмяжуе час дзяцей у сацсетцы. Бацькі змогуць сачыць за экранным часам

Сацсетка дадасць некалькі функцый, якія абмяжуюць час дзяцей і падлеткаў у праграме.

Пакінуць каментарый

«Найбліжэйшымі тыднямі да кожнага карыстальніка TikTok, маладзейшага за 18 гадоў, будзе аўтаматычна прымяняцца 60-хвілінны штодзённы ліміт экраннага часу. Падлеткам, якія дасягнулі гэтай мяжы, будзе прапанавана ўвесці код доступу, каб працягнуць прагляд. Яны могуць цалкам адключыць гэтую функцыю, але, калі яны зробяць гэта і будуць праводзіць у TikTok больш за 100 хвілін на дзень, ім будзе прапанавана ўсталяваць новае абмежаванне», — сказана ў заяве кампаніі.

Новая функцыя таксама з’явіцца ў «Сямейных наладах». Бацькі або апекуны непаўналетніх карыстальнікаў змогуць самастойна ўсталёўваць для іх ліміт выкарыстання TikTok, напрыклад, розную працягласць абмежавання па часе ў залежнасці ад дня тыдня. Бацькі змогуць бачыць інфармацыю, колькі разоў праграма была адкрытая, і час, прабаўлены ў сацсетцы ўдзень і ўначы. Таксама яны змогуць наладзіць расклад адключэння апавяшчэнняў ад сацсеткі для падлеткаў.

Цяпер карыстальнікі ва ўзросце ад 13 да 15 гадоў не атрымліваюць паведамленняў, пачынаючы ад 21:00, падлеткі ва ўзросце 16-17 гадоў — ад 22:00. За некалькіх гадоў TikTok стала адной з найпапулярнейшых сацсетак у свеце, у ліпені 2021 года колькасць штомесячных карыстальнікаў сацсеткі перавысіла 1 мільярд чалавек.

Tik Tok заблакаваў сетку акаўнтаў, якія распаўсюджвалі расійскую прапаганду
Па тэме
Tik Tok заблакаваў сетку акаўнтаў, якія распаўсюджвалі расійскую прапаганду
TikTok дадасць страйкі за парушэнне правілаў платформы
Па тэме
TikTok дадасць страйкі за парушэнне правілаў платформы
TikTok загадаў супрацоўнікам пераязджаць бліжэй да офіса — або звольняць
Па тэме
TikTok загадаў супрацоўнікам пераязджаць бліжэй да офіса — або звольняць

Читать на dev.by