Tinkoff адкрывае яшчэ адзін офіс у Беларусі — у Брэсце. І набірае людзей
Навіной падзялілася ў лікедзіне PR-менеджарка кампаніі Марыя Тарайковская. Паводле яе слоў, адкрыцьцё запланаванае на 10 лістапада. Аднак каманда ўжо працуе там, і Tinkoff набірае яшчэ людзей.
Офіс знаходзіцца ў бізнэс-цэнтры STATUS на пр. Рэспублік і½, каманда Tinkoff зойме цэлы паверх. Плануецца, што ў новым офісе будуць праводзіцца мітапы і іншыя мерапрыемствы для айцішнікаў.
kv.by удакладніў, над чым працуе брэсцкае падраздзяленне:
- над фінансавымі сэрвісамі і тэлефонным асістэнтам;
- укараняе машыннае навучанне ў прадукты і ўнутраныя працэсы кампаніі;
- развівае ўласныя распрацоўкі — Tinkoff Origination Platform ды іншыя.
Tinkoff адкрыў у Мінску офіс 2 гады таму — летам 2021 года ў лінкедзіне з’явілася аб’ява аб наборы распрацоўшчыкаў, аналітыкаў і QA. У снежні таго ж года R&D-цэнтр увайшоў у ПВТ.
Віцэ-прэзідэнт Tinkoff Вячаслаў Цыганаў ад самага пачатку ставіў план для Мінска ў «некалькі сотняў» спецыялістаў. Некаторым ягоная заява здавалася вельмі амбіцыйнай: яны згадвалі кейс «Сбербанка», які, адкрыўшы ў 2011 годзе ў Мінску офіс распрацоўкі, праз 6 гадоў ціха яго ліквідаваў. Аднак пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў лютым 2022 года абставіны змяніліся. Месяц таму HR BP кампаніі Валерыя Кухарава пахвалілася тым, што мінскі офіс распрацоўкі за 2 гады вырас да 400+ чалавек.
Мясцовы рынак змяніла поўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну. Нашыя апытанні паказваюць, што амаль чвэрць ІТ-спецыялістаў, якія цяпер застаюцца ў Беларусі, разглядаюць расійскія праекты як альтэрнатыву заходнім.
dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам, увагай і данатамі.
І яшчэ крыптой, тут кашалькі.
Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.
Читать на dev.by