Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Жуда і крындж 2023: самыя дзіўныя падзеі ў ІТ і вакол

Усе дзіўныя, няёмкія і жахлівыя моманты ў адыходзячым годзе —давайце прасякнемся разам.

Калі мы пра штосьці забыліся, дадавайце свае падзеі ў каментарах.

5 каментарыяў
Жуда і крындж 2023: самыя дзіўныя падзеі ў ІТ і вакол

Усе дзіўныя, няёмкія і жахлівыя моманты ў адыходзячым годзе —давайце прасякнемся разам.

Калі мы пра штосьці забыліся, дадавайце свае падзеі ў каментарах.

Вярніцеся, грамадзянін айцішнік

У адыходзячым годзе прапаганда актыўна клікала ІТ-спецыялістаў назад у Беларусь. З блакітных экранаў паўтаралі, што тыя з’ехалі «не з уласнай волі», а цяпер вось вяртаюцца. Ну або вельмі хочуць, бо айцішнік «тут з’яўляецца грамадзянінам, абароненым па многіх параметрах».

Раскаяўся? Мы праверым!

— Ці рабіла штосьці дзяржава, каб айцішнікі вярнуліся? Так (не)! Напрыклад, камісію стварыла (у складзе ёсць нават дырэктар «Інфапарка»). Яе роля — разглядаць звароты і вырашаць, наколькі шчыра заяўнікі раскаяліся. 

«Навошта на радзіму? Колькі зарабляеш?»

На мяжы Беларусі з Расіяй і ЕС — узмоцненыя праверкі і «гутаркі» (ну, а як жа, столькі людзей хоча вярнуцца). У адных пытаюцца, навошта гэта ім на радзіму, у другіх цікавяцца, і чаму тыя едуць у Беларусь праз Расію, у трэціх удакладняюць памер іх заробку, чацвёртых затрымліваюць пры перасячэнні або неўзабаве пасля.

Заданаць з дапамогай КДБ

ІТ-кампаніі атрымлівалі спісы супрацоўнікаў, якія рабілі данаты ў пратэсныя фонды. На гутарку ў КДБ і «выплату данатаў 10Х» настойліва клікалі ў тым ліку тых, хто ўжо не ў краіне і не працуе ў кампаніях з данат-спісаў (але, як мы памятаем, «хоча вярнуцца»). І так, не ўсім айцішнікам (і не толькі), якія данацілі ў фонды, удалося пазбегнуць крымінальнага пераследу. Невядома, ці звязаныя гэтыя выпадкі з адмовай/згодай пагутарыць з КДБ і зрабіць «пакаянны» данат у дзяржфонды (тут мы, дарэчы, разбіралі, ці дапаможа данат. Пачытайце, калі прапусцілі). 

Офіс па-за палітыкай

EffectiveSoft забараніла ў мінскім офісе размовы пра палітыку — і нават падпіску на некаторыя тэлеграм-каналы. Супрацоўнікам прыйшла рассылка з загадам «Аб недапушчальнасці экстрэмісцкіх, дэструктыўных і іншых праяў». Калі коратка, то ўсё няможна — ані друкаванай прадукцыяй дзяліцца, ані размовы весці, ані сходы, «якія не адносяцца да вытворчай дзейнасці», праводзіць. 

А ці быў Мельнічак?

З імправізаванай дошкі (а дакладней сцяны) пашаны ў ПВТ знікла раптам фота венчурнага інвестара Юрыя Мельнічка. Замест яго цяпер — партрэт Юрыя Гурскага і Наталлі Вадзянавай. Пры гэтым фатаграфіі іншых ІТ-зорак на месцы. Магчыма, прычына ў публічных выказваннях Юрыя ў 2020 і пазней (але гэта не дакладна), аджа Юрый не маўчаў.

Цяпер прыдатны

Пасля перагляду патрабаванняў да прыдатнасці прызыўнікоў айцішнікі з праблемамі са здароўем атрымліваюць позвы. Медкамісію просяць прайсці нават тых, хто раней быў прызнаны непрыдатным да службы ў мірны час і атрымаў «ваеннік» з пазнакаю «без пераагляду». 

VironIT — без тэрміну даўнасці

ІТ у Беларусі перажывае тэктанічныя змены, крызіс і міграцыя мяняюць галіновы ландшафт, але адное застаецца нязменным — судовыя разборы паміж VironIT і супрацоўнікамі. Вось і сёлета кампанія спрабавала запатрабаваць запаветныя $5 тысяч з супрацоўніка: згадвае пра тых, хто даўно не працуе, і нават дамаглася забароны на выезд аднаго з іх.

Еж, працуй, еж

Lesta ў Мінску ўвяла графік 9 гадзін у офісе — да 18: 30. І бясплатныя сняданкі, а 8:00 і вячэры, а 20.00 (і так, калі вы, хітруны, вырашылі, што можна прыехаць крыху раней/затрымацца пазней, а потым залічыць сабе гэты час як працоўны, то так не атрымаецца).

Алё, вы айцішнік? Хочаце на курсы?

Намінант мінулага года — школа IT-Overone працягвае спаміць усіх, чые кантакты зможа здабыць самымі нечаканымі спосабамі. Напрыклад, клічуць на сумоўе і просяць даць кантакт тых, хто мог бы рэкамендаваць кандыдата як работніка. А затым назвоньваюць тым кантактам і дасылаюць паведамленні з прапановамі курсаў — а што, хай павучацца на праграмістаў.

Трэба тэрмінова! Чаму рэзюмэ «не ў вордзе»?

Айцішнік паказаў феерычную перапіску з эйчаркай, якая шмат што кажа пра сённяшні рынак. Рэкруцёрка прыйшла, папрасіла «тэрмінова рэзюмэ». А потым высветлілася, што яно на англійскай, а трэба было б на рускай, а яшчэ яно «не ў вордзе», і «як адна суцэльная карцінка», а яшчэ без імя па бацьку… Да таго ж на другім месяцы перапіскі кандыдат «максімальна тэрмінова» не запоўніў «вось гэтую вось форму». Што праўда, сумоўя так ніхто і не прызначыў. 

А што для вас галоўная жуда 2023? Дзяліцеся ў каментах.


Чытачы, віншуем! Мы перажылі (амаль) яшчэ адзін складаны год. У 2023 наша каманда працягвала сачыць за беларускім ІТ і трымала вас у курсе самага важнага.

Без вас у нас бы не атрымалася! Вы дзеліцеся з намі досведам і інсайдамі, расказваеце гісторыі, смешныя і сумныя, ствараеце дыскусіі — робіце ўсё, каб беларускае ІТ працягвала жыць нягледзячы на межы і адлегласці. dev.by быў і застаецца месцам сустрэчы нашых чытачоў, дзе б яны не знаходзіліся. 

Мы працягваем працаваць, у тым ліку дзякуючы вам. Сёлета нам заданацілі 678 чалавек. Гэта неверагодна кранальна і значна дапамагае нам працаваць далей і верыць у будучыню dev.by. Але нам усё яшчэ патрэбная падтрымка. Вашыя данаты дапамагаюць выплачваць заробкі журналістам.

Даб’ём да 700? Падтрымайце нас:

— Праз Patreon
— Праз Donorbox (калі вы ў Беларусі)
— Крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй. З Надыходзячым!

Прыцярпеліся. Пра што быў +1 цяжкі год — заключны тэкст пра 2023
Прыцярпеліся. Пра што быў +1 цяжкі год — заключны тэкст пра 2023
Па тэме
Прыцярпеліся. Пра што быў +1 цяжкі год — заключны тэкст пра 2023
15 крутых бізнэсаў якія Беларусь страціла ў 2023
15 крутых бізнэсаў, якія Беларусь страціла ў 2023
Па тэме
15 крутых бізнэсаў, якія Беларусь страціла ў 2023
Як кампаніі скарачалі айцішнікаў у 2023 — топ-10 гучных кейсаў
Як кампаніі скарачалі айцішнікаў у 2023 — топ-10 гучных кейсаў
Па тэме
Як кампаніі скарачалі айцішнікаў у 2023 — топ-10 гучных кейсаў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

-2

Да лана... Разве это странные новости? Это же сплошной позитив. 😁

-2

Кринж по мне так увольнение релоцированных. А всё остальное это новости болота, там особо не интересно.

Anonymous
Anonymous ceo в localhost
-2

болота

сами как давно оттуда? До 2021-2022 все устраивало, не-болотный вы наш?

Anonymous
Anonymous

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie]

-1

Стрём и кринж

Автор - бумер, судя по лексикону.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 28 снежня 2023, 00:14