Twitter высяляюць з офіса ў Каларада за няплату арэнды

Twitter выганяюць з офіса ў каларадскім Боўлдэры — сацсетка ўжо некалькі месяцаў не плаціць арэнды, паведамляе Denver Business Journal.

Пакінуць каментарый

Кампанія арандавала офіс тут ад лютага 2020 года на аснове крэдыту памерам $968 тысяч, сродкі з якога паступалі ўладальніку плошчаў і пакрывалі арэнду аж да сакавіка 2023-га. То-бок арэнда каштуе прыкладна $27 тысяч на месяц, піша TechCrunch, а кампанія завінавацілася за тры месяцы.

У маі арэндадаўца падаў на Twitter у суд, які 31 чысла пастанавіў, што на працягу 49 дзён кампанія Ілана Маска мае вызваліць памяшканні.

У боўлдэрскім офісе Twitter некалі працавала 300 чалавек. З іх 87 былі звольненыя летась, яшчэ 38 звольніліся самі.

Як адзначае Insider, раней за няплату арэнды з Twitter сталі судзіцца ўладальнікі штаб-кватэры сацсеткі ў Сан-Францыска, офісаў у Нью-Ёрку і Лондане. У дакументах па адным з пазоваў ад экс-супрацоўнікаў кампаніі Маск нібыта казаў, што арэнда будзе выплачвацца «толькі праз яго труп». Некалькі дзён таму выданне паведамляла, што Twitter перастаў аплачваць паслугі воблачнай платформы Google Cloud, што выклікала асцярогі з нагоды стабільнасці працы ягоных сэрвісаў.

Пасля куплі Іланам Маскам кампанія страціла каля 90% штату і пачала затрымліваць заробкі супрацоўнікам у розных краінах.

Twitter атрымаў пазоў за нявыплату арэнды ў Сан-Францыска
Па тэме
Twitter атрымаў пазоў за нявыплату арэнды ў Сан-Францыска
Маск «наехаў» на ўлады Сан-Францыска — яны зацікавіліся спальнямі ў офісе Twitter
Па тэме
Маск «наехаў» на ўлады Сан-Францыска — яны зацікавіліся спальнямі ў офісе Twitter
Маск скараціў амаль 90% штату Twitter
Па тэме
Маск скараціў амаль 90% штату Twitter
Twitter пачаў затрымліваць заробкі супрацоўнікам у некалькіх краінах
Па тэме
Twitter пачаў затрымліваць заробкі супрацоўнікам у некалькіх краінах

Читать на dev.by