ChatGPT цяпер мае праграму для Windows
Кампанія тэсціруе праграму чат-бота ChatGPT для Windows, якая пакуль даступная толькі карыстальнікам тарыфаў ChatGPT Plus, Team, Enterprise і Edu. Спампаваць яе можна ў Microsoft Store.
Новая праграма для Windows, як і версія для mac OS, дазваляе карыстальнікам камунікаваць з АІ у спецыяльным акне, якое можна замацаваць побач з іншымі праграмамі. Праграма падтрымлівае загрузку файлаў, а таксама дае доступ да папярэдняй версіі новай мадэлі OpenAI o1, якая валодае палепшанымі магчымасцямі «разважання».
Нягледзячы на новыя функцыі, праграма пакуль мае некаторыя абмежаванні. Яна не падтрымлівае пашыранага галасавога рэжыму і некаторых інтэграцый з GPT Store ад OpenAI. OpenAI заяўляе, што праграма працуе на большасці прылад з Windows 10 і навейшых. У будучыні кампанія плануе пашырыць доступ да праграмы для ўсіх карыстальнікаў і дадаць дадатковыя функцыі.
Читать на dev.by