У Google узніклі праблемы са скарачэннямі ў Паўднёвай Карэі
Звальненні ў Google закранулі ў тым ліку яе супрацоўнікаў у Паўднёвай Карэі. Але сыходзіць яны не хочуць, і мясцовае заканадаўства на іх баку, піша Korea JoongAng Daily.
У Паўднёвай Карэі ў амерыканскага тэхнагіганта каля 800 штатных супрацоўнікаў. Зрабіць паменш ён спрабуе ад мінулага года. Але калі ў ЗША і Вялікабрытаніі ў асноўным практыкуецца прымусовае звальненне (forced resignation), то ў Карэі людзям прапаноўваецца сысці з ініцыятывы працадаўцы (recommended resignation) — і на гэта яны, у большасці выпадкаў, згаджацца не спяшаюцца.
У сеульскім офісе Google такую прапанову прынялі толькі 10 чалавек. Аднак законы азіяцкай краіны забараняюць кампаніям з 5+ супрацоўнікамі ўзяць і проста так адкруціцца ад іх.
Аналагічна дзейнічае працоўная абарона ў Японіі. У кампаніі мусіць быць уважлівая прычына для звальненняў, інакш супрацоўнікі могуць падаць у суд, а кампанія будзе пакараная, напрыклад, штрафам.
Яшчэ мінулага красавіка на фоне росту неспакою праз маштабныя скарачэнні ў амерыканскім ІТ каля 100 гуглераў Паўднёвай Карэі сфармавалі прафсаюз. Арганізацыя збіралася ўкласці з Google пагадненне, каб засцерагчы працоўныя месцы сваіх падапечных. Таксама яна настойвае, каб звальненні праводзіліся не з падачы працадаўцы, а як добраахвотныя (voluntary resignation). У такім выпадку супрацоўнікі могуць разлічваць на выплату ў абмен на дачасны сыход.
На пачатку 2023 года Google скараціла прыкладна 6% глабальнага штату — 12 тысяч чалавек. Яшчэ больш за тысячу страціла працу тут ад пачатку 2024-га, а іх калег чакаюць новыя звальненні.
Читать на dev.by