У карыстальнікаў Google Дыска зніклі файлы за некалькі месяцаў

Карыстальнікі Google Дыска заўважылі, што ў іх таямнічым чынам выпарыліся файлы, залітыя ў сховішча за апошнія некалькі месяцаў, у некаторых — за паўгода і больш.

Пакінуць каментарый

Як піша The Register, праблему ўжо некалькі дзён абмяркоўваюць на прасторах тэхпадтрымкі сэрвісу. Адзін з карыстальнікаў кажа, што ў яго прапала амаль усё, што было загружана на дыск ад мая, спробы аднавіць дакументы не ўвянчаліся поспехам. Хтосьці страціў працоўныя звесткі за паўгода.

Чаму гэта адбылося, невядома. Некаторыя падазраюць праблемы з сінхранізацыяй, праз якія змесціва воблачнага сховішча не абнаўлялася, а таксама з запланаваным Google выдаленнем неактыўных акаўнтаў. Камусьці пашчасціла аднавіць частку інфармацыі праз кэш.

Кампанія ўжо ведае пра праблему і спрабуе разабрацца. Агульная рэкамендацыя для пацярпелых — чакаць, пакуль распрацоўшчыкі што-небудзь прыдумаюць, і нічога не рабіць: не змяняць структуры воблака, не выдаляць і не дадаваць файлаў, а таксама не адключаць акаўнт на настольнай версіі праграмы і не чапаць сістэмнай тэчкі.

Адзін з карыстальнікаў у трэдзе прапанаваў рашэнне, якое дазволіла вярнуць прапажу, але не факт, што яно бяспечна спрацуе для ўсіх.

Google пачне выдаляць неактыўныя акаўнты ад снежня
Па тэме
Google пачне выдаляць неактыўныя акаўнты ад снежня
«Моральный дух на историческом дне»: сотрудник раскритиковал Google за увольнения и деградирующую культуру
По теме
«Моральный дух на историческом дне»: сотрудник раскритиковал Google за увольнения и деградирующую культуру

Читать на dev.by