У аплікацыі Flo з'явілася новая функцыя для жанчын у пераходным перыядзе
У аплікацыі Flo для жаночага здароўя ад распрацоўшчыка з беларускімі каранямі Flo Health з’явілася функцыя для падтрымкі жанчын, якія перажываюць перыменапаўзу. Яна дасць персаналізаваныя рэкамендацыі тым жанчынам, якія ўжо знаходзяцца на гэтым этапе жыцця, рыхтуюцца да яго ці цікавяцца ім.

Новая функцыя ў аплікацыі з’явілася пасля таго, як апытанне Flo Health паказала, што 54 працэнты жанчын у ЗША не маюць дастатковай інфармацыі пра перыменапаўзу — натуральны пераходны перыяд паміж рэпрадуктыўнай фазай жыцця жанчыны і менапаўзай. У апытанні прынялі ўдзел 1446 жанчын ва ўзросце ад 34 да 49 гадоў.
Аплікацыя Flo спецыялізуецца на рэпрадуктыўным здароўі і дапамагае адсочваць менструальны цыкл, авуляцыі і назіраць за цяжарнасцю. Па версіі аналітычнай платформы Appannie, ужо ў 2019 годзе Flo стала самай папулярнай у свеце аплікацыяй у App Store ў катэгорыі Health&Fitness.
У офісе кампаніі ў Мінску ў 2020 годзе працавала больш за 200 чалавек.
У перыяд пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года супрацоўнікаў Flo Health неаднаразова затрымлівалі сілавікі, у мінскі офіс кампаніі прыязджаў АБЭП. Кампанія стала прапаноўваць сваім супрацоўнікам рэлакацыю з Беларусі з 10 жніўня 2020 года. А ў чэрвені 2021 года суаснавальнік Flo Health Дзмітрый Гурскі пераехаў у Лондан. Неўзабаве пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну кампанія сыйшла з Беларусі цалкам. У ліпені 2024 года Flo Health стала «адзінарогам».
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.