Навукоўцы знайшлі дзве звышмасіўныя чорныя дзіркі побач і чакаюць, калі яны зліюцца
Астраномы з дапамогай радыётэлескопа ALMA выявілі ўтварэнне з пары звышмасіўных чорных дзірак, якое ўзнікла незвычайным парадкам.
Навукоўцы назіралі за аб’ектам UGC4211 у сузор'і Рака. Гэта быў кандыдат на ролю галактык, якія зліваюцца, на позніх стадыях працэсу. Даследчыкі даўно назіраюць за аб’ектам ва ўсім даступным дыяпазоне электрамагнітнага выпраменьвання ад гама да аптычнага.
Адкрыццём стала тое, што ў найгарачэйшай вобласці ў месцы зліцця галактык навукоўцы знайшлі не адную, а дзве суседнія звышмасіўныя чорныя дзіркі. Кожная з іх да сустрэчы размяшчалася ў цэнтры сваёй галактыкі. Пасля зліцця галактык чорныя дзіркі рэкордна зблізіліся да адлегласці ў 750 светлавых гадоў і працягваюць расці на паглынанні навакольнага рэчыва.
Астраномы мяркуюць, што ў будучыні з вялікай верагоднасцю гэта прывядзе да зліцця чорных дзірак. Падзея дазволіць рэгістраваць гравітацыйныя хвалі ад новага механізму зліцця такіх аб’ектаў. Падобныя даныя важныя для навукі, паколькі зліцці галактык часцей адбываліся ў раннім Сусвету, пра які мы ведаем надта мала.
Читать на dev.by