Адток айцішнікаў за першы квартал вырас у 5 разоў

У беларускім ІТ стабілізаваўся адток спецыялістаў. Ад пачатку гэтага года сектар губляе менш за 1000 чалавек на месяц. Але сумарна за першы квартал адток выявіўся ў 5-6 разоў вышэйшым, ніж за такі ж перыяд мінулага года.

25 каментарыяў
Белстат закрыў сёлета інфармацыю пра працаўладкаванне і звальненні спецыялістаў у ІТ. У адкрытым доступе публікуюцца даныя ў цэлым пра сектар «інфармацыя і сувязь». У агульнай статыстыцы звальненняў у сектары «інфармацыя і сувязь» доля спецыялістаў з ІТ складае прыкладна 85-90%, у статыстыцы наймання — 80-90%. Зыходзячы з гэтага, мы робім прыкладныя разлікі пра працаўладкаванне і скарачэнні супрацоўнікаў у ІТ-кампаніях.

Паводле даных афіцыйнай статыстыкі, сакавік выявіўся рэкордным сёлета па колькасці звольненых супрацоўнікаў у ІКТ-сектары. Усяго кампаніі звольнілі 1830 спецыялістаў. Гэта на 5, 5% больш, ніж у лютым, і на 34% больш, ніж у леташнім сакавіку.

Што тычыцца беспасярэдне ІТ-кампаній, то, паводле нашых ацэнак, яны звольнілі на працягу сакавіка 1550-1650 супрацоўнікаў. Для параўнання ў сакавіку мінулага года звольненых было значна больш — 2400+ спецыялістаў (адзін з верагодных фактараў — напад Расіі на Украіну, праз што пачалася другая хваля рэлакацыі ІТ-спецыялістаў).

Лічбы наймання сёлета ўсё яшчэ моцна не дацягваюць да леташніх. За сакавік у кампаніі ІКТ працаўладкаваліся каля 960 чалавек — амаль на 40% менш, ніж у сакавіку 2022 года. Зрэшты ёсць невялікі рост адносна лютага гэтага года (7%).

ІТ-кампаніі, паводле нашых ацэнак, узялі на працу за сакавік каля 760-860 спецыялістаў. Гэта ў 1,5+ разу менш, ніж у сакавіку 2022 года.

У цэлым за першы квартал ІТ-кампаніі маглі працаўладкаваць 2100-2400 чалавек. Гэта ў два разы менш, ніж у студзені-сакавіку мінулага года. Звольніліся за першы квартал, паводле нашых ацэнак, 4400-4700 спецыялістаў. Гэта крыху менш, ніж у студзені-сакавіку мінулага года. Тады з ІТ-кампаній сышлі 4800+ чалавек.

Адток спецыялістаў у ІТ-сектары, паводле нашых ацэнак, перавысіў за першы квартал 2300 чалавек (у сярэднім 790+ чалавек на месяц). Для параўнання за такі ж перыяд мінулага года адток склаў усяго 378 чалавек, то-бок дзесьці ў 5-6 разоў менш, ніж у студзені-сакавіку гэтага года.


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў.

Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 170 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі. У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. 

Дапамагчы нам можна праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

Godel звольніць частку каманды ў Польшчы. Адзін з крытэраў — узровень англійскай
Па тэме
Godel звольніць частку каманды ў Польшчы. Адзін з крытэраў — узровень англійскай
СЕО з буйнога аўтсорсу разаслаў ліст пра скарачэнні. Потым яго таксама звольнілі
По теме
СЕО з буйнога аўтсорсу разаслаў ліст пра скарачэнні. Потым яго таксама звольнілі
Сусветны распрацоўшчык анлайн-казіно скараціў усіх «майстроў па працэсах»
Па тэме
Сусветны распрацоўшчык анлайн-казіно скараціў усіх «майстроў па працэсах»
«Звольнілі за дзень». Як айцішнікі застаюцца без працы ў 2023
Па тэме
«Звольнілі за дзень». Як айцішнікі застаюцца без працы ў 2023
EPAM скараціў глабальны штат і рэзка паменшыў выдаткі на рэлакейт
Па тэме
EPAM скараціў глабальны штат і рэзка паменшыў выдаткі на рэлакейт

Читать на dev.by